Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ішоў па шырокай, асабліва сумнай цяпер пустой вуліцы і дакараў сябе, навошта чапаў землячка, але і стрымацца не мог. Бязмэтна выйшаў на ўскраіну і апынуўся на рынку. На ўкапаных сталах жанкі прадавалі зялёную і галоўкамі цыбулю, бручку, яечкі, кедравыя арэшкі, воўну, нейкія неданоскі. На стале пад паветкаю з толю ляжаў амаль новы кіцель, сінія брыджы і фуражка з блакітным верхам. Іх прадаваў звольнены ў запас Пушыкаў. Райаддзел амаль цалкам быў скасаваны, і непатрэбныя работнікі раз’язджаліся куды каторы. Я разгубіўся. Адвярнуўся і ён, думаючы, што не пазнаю. На ім была светлая кепка, безрукаўка і сандалеты. У цывільным ён выглядаў дробненькім і зусім не грозным. I ўсё ж я не ўтрымаўся, падышоў: «Прадаяце?» Пушыкаў злосна зіркнуў: «Не, праветрываю». — «А фуражачку я б у вас купіў… на памяць, — узяў і памераў. — Шкода, што малая, а то пафарсіў бы… Як мы яе баяліся».

Крамлёўскія куранты

Пасля адноснага вызвалення амаль яшчэ два гады цярпліва чакаў маленькую паперку, якая вяртала чалавечую годнасць, правы, волю, незаплямленае імя. Дні, тыдні і месяцы цягнуліся марудна, але не пакідала надзея.

Пракуратура апратэставала абвінавачанні 1936 і 1949 гадоў і справу перадала Калегіі Вярхоўнага суда БССР. Я ўяўляў, колькі там разглядалася лёсаў жывых і даўно пахаваных у вечнай мерзлаце, каб з родных і блізкіх зняць страшнае кляймо. Каб меней думаць, шчыраваў у школе і на сваёй невялікай гаспадарцы: летам у таежнай глушэчы касіў і стагаваў сена, зімою даглядаў карову, рэзаў і калоў дровы, кожную раніцу адкідаў снег і прабіваў у сумётах, вышэйшых за мяне, траншэю да крынічкі на беразе Біязінкі, высякаў прыступкі на абледзянелым крутаяры, каб можна было ўзысці з вёдрамі вады, па суботах паліў лазню, хадзіў на давераныя мне дзесяцідворкі.

I ў школе пабольшала нагрузка, прыбавілася сшыткаў, планаў, даручылі класнае кіраўніцтва, і наш драмгурток у клубе кожны месяц выпускаў прэм’еры. Мяне ўжо запрашалі на святочныя настаўніцкія вечарынкі. На іх было шмат бражкі і гарэлкі, не вельмі прыстойных жартаў і песень да крыку. Аднойчы падсела да мяне Бугаёва і зашаптала: «Не п’еш, разумненькі, і толькі пасміхаешся з нас, а я з гора часам залью вочы. Што гэта за жытка — без мужа гадаваць чацвёра дзяцей, а я ж яшчэ не перастарка. I маю маладосць гэты ірад Берыя атруціў — бацьку майго недзе нізашто згнаіў. Вось і засталася недавучкай, з’ехала сюды. Муж быў правільны і ідэйны і мяне такой выхаваў. Столькі насіла камень на сэрцы і от прызналася. Ведаю — плявузгаць не будзеш. З’едзеш хутка і забудзеш нас, дурняў». I праслязілася. Мне стала шкода яе. Суцяшаў як умеў. I яна была ахвярай нашага страшнага часу.

Нарэшце прыйшоў чаканы пакет з Вярхоўнага суда. Большай радасці ў мяне ніколі не было: 19 кастрычніка 1955 года я быў поўнасцю рэабілітаваны. Зноў 19-га і роўна праз 19 гадоў! Гэта не проста былі каляндарныя гады, а штодзённыя нечалавечыя выпрабаванні у адзіночках, «на канвеерах» у следчых камерах, у карцэрах, на непасільнай рабоце галодным і халодным на лесасеках і пагрузках, на пракладцы ляжнёвак і чыгунак. А нормы! Цяпер нават цяжка ўявіць, як мы іх выконвалі за шэсцьсот грамаў хлеба і тры міскі баланды. Адкуль браліся сіла і цярпенне? Адзін такі цярністы шлях некаторым удавалася вытрываць, але ён паўтарыўся ў 1949-м. Чаму? Навошта? За што аднялі маладосць, лепшыя гады не толькі ў такой драбнаты, як я, а ў мільёнаў таленавіцейшых вучоных, канструктараў, вынаходцаў, камандзіраў і паэтаў, артыстаў, чыгуначнікаў і тых аратых, што, як Рудэнку, бралі «па плану». Дзе яны? Хто вытрываў? Хто вярнуўся? Ды і на тых, хто выкараскаўся з пекла, яшчэ доўга скоса глядзелі, а часам і глядзяць «праведнікі» ўзору 37-га.

Усё часцей прыходзілі лісты ад сяброў і знаёмых па ссылцы. Вікторыя Сяргееўна і Эла Рыгораўна вярнуліся ў Маскву і пачалі працаваць, Ганна Якаўлеўна — у Ленінград, Вера Міхайлаўна — у Баку падала хадайніцтва пра аднаўленне ў партыі, Кінаш у Краматорску вярнуўся на свой завод, Вацлаў — у Мінску. I ўсе запрашалі не мінаць па дарозе дадому. А дзе ў мяне той дом, я і не ведаў, але заставацца тут болей не мог. Вось калі я зразумеў, што такое настальгія. Мне снілася Беларусь, я сам з сабою гаварыў на роднай мове, успомніў забытыя песні, пахі аеру і яблыневага цвету. Родная зямля стала маёй мараю. Дзе б ні ішоў, што б ні рабіў, думаў адно. Усё пачало валіцца з рук, часам адказваў не тое, што трэба было, і наважыўся ехаць. Аля мяне супакойвала і суцяшала, угаворвала дабыць да лета і тады збірацца ў дарогу. А куды? Хто нас там чакае? Каму мы патрэбны? Дзе прыхінеш галаву? Там жа — ні кала ні двара, а тут як ні кажы свая хата, нейкая гаспадарка і работа, з якое ўжо болей не спора і Страпчанка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x