Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На трэці дзень надвячоркам мокрая, стомленая, запырсканая гразёю з пасінелым дзіцём на руках увайшла Аля, пагладзіла мае парадзелыя валасы. «Не адчайвайся. Неяк будзем жыць. Мяне аднавілі…» I расказала, як ёй спагадаў загадчык райана, бездапаможна разводзіў рукамі, а калі яна патрабавала даць копію загада з тлумачэннем прычыны, па якой нас знялі, сказаў, што выдаць не мае права, і толькі тыцнуў пальцам у столь і параіў, перш чым ехаць у Новасібірск, зайсці да таварыша Страпчанкі, але, барані божа, не спасылацца на яго.

Сакратар райкама доўга не прымаў яе, а выслухаўшы, здзекліва спытаў: «Вы што, член партыі? Не? Дык навошта ідзяце ў райком? Педкадрамі займаецца райана, туды і звяртайцеся». Што яна гаварыла Страпчанку, якія довады выстаўляла, што прасіла, што патрабавала, Аля мне не прызналася. Ён злосна маўчаў, потым працадзіў: «Супакойцеся. Зайдзіце ў другой палавіне дня. Падумаем, што можна зрабіць. Не парыце гарачку і нікуды пакуль не ездзіце». Другі раз да сакратара прабілася позна вечарам. Ён памякчэў, паспагадаў і здзіўляўся толькі, як яна, былая камсамолка, чалавек пралетарскага паходжання, звязалася з палітычным злачынцам, якому тут і паміраць, навошта яна калечыць сваю маладосць і будучыню дзіцяці. Яшчэ не позна адумацца і павярнуць свой лёс на правільны шлях.

«Я дзякую за параду. Я гэта чула многа разоў. Мне прапанавалі публічна асудзіць палітычную ненадзейнасць мужа, але я яго ведаю не горш за сябе, ведаю яго сумленнасць, яго адданасць савецкай ідэалогіі. Ён выбіўся з галечы, рэвалюцыя дала яму адукацыю, любімую працу, а нейкі паклёпнік ад зайздрасці ці ад злосці зламаў жыццё і штурхнуў на вечныя пакуты яго і нас». Страпчанка здзекліва спытаў: «Скажыце, ён у маладосці не папісваў часам у газетах і часопісах? Прозвішча знаёмае па даўніх часах. Ён жа з Беларусі?» Аля пацвердзіла здагадкі сакратара і сказала, што верыць у справядлівасць, што ўсё высветліцца і невінаватыя вернуцца да нармальнага жыцця. «Ну, бачу, хочаце перацягнуць мяне ў сваю веру. Дарэмна. Запомніце, у нас дарэмна нікога не саджаюць. Органы — святая святых нашай дзяржавы… У вобласць вам ездзіць няма патрэбы, мы тут параіліся і знайшлі магчымым дазволіць вам выкладаць матэматыку, а муж ваш ніколі не будзе працаваць у школе. Сёння ўжо не паспееце, а заўтра атрымаеце загад аб аднаўленні на рабоце».

Ледзь не да поўначы ў гасцінным доміку Лідзіі Яўсееўны абмяркоўвалася, узважвалася, разгадвалася значэнне кожнага слова новага сакратара і загадчыка райана. Горача выказваліся Алена Хрысціянаўна Ракоўская і Вікторыя Сяргееўна. Маё прызначэнне ў школу абнадзеіла ўсіх ссыльных, а звальненне прыгняло безнадзейнасцю і беспрасвеццем нашага становішча.

Раніцай сапраўды Аля атрымала загад і вось прымчалася абрадаваць нас. Я паслаў заяву ў аблана на імя самога Андросава і цярпліва чакаў адказу. Пачаліся ў школе заняткі. У восьмым класе Аля атрымала добрую нагрузку, а мае ўрокі пуставалі. Хтосьці прасіў дагрузіцца маляваннем і чарчэннем, але Яўген Паўлавіч чамусьці не спяшаўся.

Я цэлымі днямі капаўся на сваіх сотках і пазбягаў сустрэч з настаўнікамі і вучнямі. Але не-не ды прыбягалі да мяне гаваркія дзетдомаўцы, расказвалі пра свае поспехі і няўдачы, крыўды і сваркі. А мне было сорамна нешта ім гаварыць і абяцаць. Дачушка мая пайшла ў першы клас, а мы з дзедам выбіралі бульбу і больш маўчалі. Супакоілася і наша гаспадыня, што сорак рублёў за свой пакойчык будзе мець. А мы цвёрда вырашылі — вясною пачнём будавацца. Чаканне адказу з аблана пазбавіла сну, прыгняло непамерным цяжарам. Самае страшнае было атрымаць адмоўны адказ. Страпчанка ж мог напісаць усё, што прыйдзе ў галаву. Даводзь тады, што ты не вярблюд. Набраўся рашучасці — няхай будзе што будзе, пайшоў на пошту і так-сяк дазваніўся да Новасібірска. Мяне выслухалі, і прыемны барытон адказаў: «Чаго яны там чудзяць? Мы надоечы адправілі загад у пацвярджэнне папярэдняга. Вы будзеце адноўлены на рабоце». Я бег дадому, не чуючы пад сабою ног.

Домаўласнікі

Зіма мінала з маразамі, завеямі, педсаветамі, плёткамі, ласкавымі і варожымі зіркамі ў наш бок. Зноў наша школа займала першае месца на аглядах самадзейнасці, восьмы клас прыбавіў мне нагрузку і заработкі. Мы акрыялі і павесялелі. Я радаваўся, што недзе ў вобласці ёсць не знаёмыя мне, але сумленныя і добрыя людзі — Андросаў і Кулагін. Колькі разоў яны нас ратавалі, а маглі ж адмахнуцца, каб спакайней жыць.

Пад вясну калгасны рухавік даў электрычнае святло. Напачатку яно гайдалася, як ад ветру, але ўсё ж гадзін да адзінаццаці свяціла. У старой шафе, выкінутай у школьны калідор, я знайшоў фільмаскоп і набор дыяпазітываў па розных вучэбных прадметах. Асвоіў яго, і ледзь не кожны вечар у вялікім класе вучні збіраліся глядзець «маленькае кіно». Прыходзілі і настаўнікі на тэматычныя паказы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x