Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У выступленнях усё было знаёмае, мяняліся толькі назвы школ і прозвішчы лепшых і горшых настаўнікаў, пералічваліся дасягненні, працэнты паспяховасці і… некаторыя недахопы. У заключэнне пад воплескі слова далі таварышу Страпчанку. Ён павольна падышоў да трыбуны, моўчкі агледзеў прысутных так, што я апусціў галаву, зняў з рукі гадзіннік, паклаў на трыбуну, наліў у шклянку вады, з папрокам зірнуў на прэзідыум, чаму не здагадаліся наліць самі. Пачаў нягучна з вельмі знаёмым, не сібірскім вымаўленнем. Гаварыў аб ролі школы ў выхаванні патрыётаў, адданых ідэям Леніна — Сталіна, пра ролю настаўніка на дзесяцідворцы, у распаўсюджанні пазыкі, пра абавязковы выпуск баявых лісткоў і насценных газет на фермах і ў брыгадах. Бясконца паўтараў: «Вы абавязаны, вы павінны дапамагаць на праполцы, на сенажаці, на церабленні льну і копцы бульбы». Выходзіла, настаўнік вінен усім, а яму — ніхто.

Прамоўца памаўчаў, памаргаў маленькімі вочкамі з чырвонымі павекамі. «А цяпер, таварышы, павінен спыніцца на самым адказным і важным пытанні. Вы ведаеце, што наш раён спецыфічны. Вялікая колькасць нашых ідэйных праціўнікаў, а дакладней ізаляваных за варожую дзейнасць, жыве поруч з намі. Памыляюцца тыя, хто думае, што яны раззброіліся і перавыхаваліся, змірыліся са сваім становішчам. Не! Як вядома, класавая барацьба з варожымі недабіткамі абвастраецца. Некаторыя хочуць прыкінуцца лаяльнымі, старанна працуюць, каб ціхай сапай нашкодзіць на любым участку народнай гаспадаркі, зрабіць уплыў на несвядомых людзей, асабліва на моладзь. Абавязак кожнага настаўніка — пільнасць і яшчэ раз пільнасць. Усялякім варожым размовам, намёкам і анекдотам павінны даваць адпор і пра ўсё неадкладна даводзіць да ведама работнікаў органаў, замацаваных за вашымі населенымі пунктамі. Іх вы ведаеце. Райкам і органы спадзяюцца на вас. За работу, таварышы! Няхай жыве Усесаюзная Камуністычная партыя бальшавікоў на чале з нашым правадыром, мудрым настаўнікам народаў Савецкага Саюза і працоўных усяго свету Вялікім Сталіным!»

Залу скалануў гром воплескаў. Усе ўсталі і ляскалі, пакуль Страпчанка не спыніў жэстам рукі гэты ўсеагульны парыў любові і адданасці мудраму правадыру.

Гэтая адкрытая вярбоўка настаўнікаў у даносчыкі і шпікі мяне аглушыла і запомнілася амаль літаральна. Рукі апусціліся, сэрца сціснула трывога, у галаве стаяў звон. Пасля канферэнцыі, нікога не чакаючы, нікуды не заходзячы, мы з Аляй пехатою выправіліся дамоў. Ішлі моўчкі. Прамова новага сакратара прыгняла абаіх. Галава гула ад думак, але не хацелася размовамі вярэдзіць душу.

Дадому прыпляліся на змярканні. Танечка ўзрадавалася ледзянцам, а дзед некалькім пачкам папярос «Север». Мы далі нагам трохі адпачыць, каб увечары сесці за складанне планаў на першую чвэрць. Праз якую гадзіну зайшла наша гаспадыня і адразу з парога секанула: «От што, мілыя мае, шукайце сабе другую фацеру». — «Чаму, цётка Дуня? Мы ж акуратна плоцім кожны месяц. Ні разу не сварыліся, здаецца, нікому не замінаем». — «Так-то яно так, але чым вы будзеце плаціць цяпер? Вас жа абаіх знялі з работы. Толькі што ў магазіне гаварыў новы завуч Веньямін Мікалаевіч і загад паказваў». — «Мы ж толькі што прыйшлі з канферэнцыі. Нам ніхто нічога не казаў…»

Я ўскочыў і пабег да новага завуча. Яго прызначылі таму, што ў школе адкрылі восьмы клас, а Наталля Іванаўна са сваёй адукацыяй на такую пасаду «не цягнула». Я пастукаўся і адразу ўвайшоў у пакой на другой палавіне дырэктарскага дома. Веньямін Мікалаевіч апярэдзіў маё пытанне. «Як ні шкада, але мушу засмуціць вас. Пасля канферэнцыі мяне выклікалі ў райана і ўручылі вось гэты загад аб зняцці вас абаіх як неадпавядаючых свайму прызначэнню».

Я выскачыў як апараны і пайшоў нацянькі цераз школьны двор. Каля завозні Мікалай Шчарбакоў запрагаў Смажанага. «Ты куды на ноч гледзячы сабраўся?» — «Пара-дач-кі! Калі надумаліся. Пасылаюць у раён па сшыткі і наглядныя дапаможнікі. Каб заўтра былі тут. Ну і падкінуў ты мне рабацёнку». — «Колечка, пачакай хвілінку. Захапі з сабою Алю. Вось так патрэбна». Мікалай кінуў у перадок брызентавы плашч, мы селі на воз і пад’ехалі да нашай хаты. Нам быў ясны ўвесь трагізм нашага становішча: застацца без працы, без прытулку, без кавалка хлеба на мізэрнай пенсіі Алінага бацькі. Аля сабралася літаральна за тры хвіліны, схапіла закручанае ў пялёначку дзіця і выбегла з хаты. Я ледзьве паспеў дагнаць яе і кінуць на воз забыты плашчык. Потым доўга глядзеў услед, пакуль фурманка не растала ў вечаровай смузе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x