Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У двары дачушка бесклапотна гуляла ў хованкі з Моцькаю, цесць сядзеў на парозе і адну за другою курыў самакруткі. Я адчуваў сябе вінаватым перад усімі, уяўляў, што ён думае, як праклінае той дзень, калі лёс звёў яго ціхую і любімую дачушку з гэтым вечным выгнаннікам, пакалечыў яе маладосць і яго старасць, загнаў у гэты мядзведжы кут у добраахвотную ссылку. Адносна добра ўладкаваныя на Случчыне, мы сарвалі Аліных бацькоў з наседжанага месца на Калініншчыне. Яны ўпадабалі беларускую прыроду і клімат, дабрату нашых людзей і засталіся жыць з намі, гадаваць унучку і весці не надта хітрую гаспадарку. Але лёс быў бязлітасны да нас на самым пачатку: раптоўна памерла саракавасьмігадовая Аліна мама, а праз дзесяць дзён, майскім надвячоркам, перад першым выпускным экзаменам з’явіліся маёр Ушакоў і капітан Шаўцоў з панятым завучам школы, перакапалі наш немудрашчы скарб і павялі мяне праз мястэчка, каля школы. Адны глядзелі са спагадаю ўслед, некаторыя, мабыць, лічылі замаскаваным злачынцам.

Праз месяц звольнілі Алю з работы і перасялілі ў катушок, некалі адбіты мною пры кухні. Бездараж не выпусціла Алю адсюль, у Барабінску ўкралі ўсе нашы рэчы, і вось цяпер кінулі на галоднае існаванне. Які бязлітасны лёс! Якія жорсткія людзі! I нічога не растлумачыш, ніхто не хоча табе паверыць. Часта не на самых лепшых сыплецца толькі дабро, а не на самых горшых — адны няшчасці і пакуты.

Я з адчуваннем горкай віны і спагады глядзеў на дачасна ссівелага, сухенькага, з дрыготкімі пальцамі, заўсёды маўклівага Алінага бацьку. Але што я мог яму сказаць, чым суцешыць, як абнадзеіць? Вечнаю ссылкаю, вечным недаверам пастаўленых ахоўваць ідэйную чысціню і нас ад свабоды. Яны ў кожным заплямленым фальшыўкаю бачаць ворага. Ворага чаго і чыйго ворага? Адкуль жа іх столькі ўзялося, што не хапае турмаў і лагераў, што цэлыя вобласці ад Брэста да Магадана сталі месцамі няволі невінаватых пакутнікаў?

Ад гэтых думак баліць галава, але я ласкава нешта хлушу сваёй дачушцы, спадзеючыся, што яна нічога не разумее, а яна разумнымі вочкамі спагадліва і з папрокам глядзіць на мяне.

Тым часам пачынае крапаць дождж. Буйныя кроплі шлопаюць па мяккім дарожным пыле, па лапушыстым дзядоўніку, па зарослых лебядою стрэхах. Не запальваючы святла, вячэраем, я стараюся развесяліць Таню, а яна з поўнымі вочкамі слёз дапытваецца, куды паехала мама. Уначы я не заснуў ні на волас. Ліў дождж як з луба. Заплюшчуся і бачу, як ледзьве цягне воз па ліпкай гразі ўпараны Смажаны, як калоціцца прамоклая навылет мая адзіная апора, мая «дзекабрыстка». Не-е! Ніякага падабенства. Валконскую, Мураўёву, Трубяцкую, Фанвізіну і нават Паліну Гэбль сустракалі генерал-губернатары, а мая Аля сто дваццаць кіламетраў адна пад дажджом па дзікай тайзе пехатою мясіла гразь. Яшчэ шчасце, што ў малінніках былі сытыя мядзведзі і не выйшлі па здабычу на шлях. Думы раздзіраюць душу. Што дасць паездка ў раён? Пасля прамовы Страпчанкі, відаць, нічога. Гэта быў яго загад. Значыць, Алі давядзецца ехаць у Новасібірск і зноў стукацца ў двайныя парадныя дзверы.

Назаўтра, каб не бачыць маўклівых пакутаў старога, я пайшоў на свае соткі. Рабіў непатрэбную работу, каб хоць трохі апрытомнець ад надакучлівых дум. Пераскокваючы лужыны, бегла некалькі дзяўчынак з дзіцячага дома. Прыпыніліся, дружна прывіталіся: «А сёлета вы будзеце нас вучыць? I драмгурток будзе?» Кроў ударыла ў твар. Відаць, яны ўжо ўсё ведалі. Навіна ж пакацілася з магазіна. Я прыкінуўся, што недачуў, і запытаўся: «Адкуль гэта вы бяжыце ў такую макрэчу?» — «Трусам траву рвалі». I, падскокваючы, пабеглі з мяшэчкамі зелля. Якія яны шчаслівыя! У іх не будзе плям у анкеце, а што чакае маю дачку і ўсіх дзяцей пакараных бацькоў? Божа мой, толькі б не звар’яцець! З чым вернецца Аля? Як складзецца наш лёс?

Некалі з такім напружаннем і страхам я чакаў прысуду, як цяпер прыезду жонкі з раёна. Не хацелася ні піць, ні есці, ні спаць. Я лаўлю сябе, што, бывае, іду не туды, куды збіраўся, гавару не тое, што хацеў сказаць. Страшна. Паўтараю сам сабе: «Уж лучше посох и сума, не дай мне бог сойти с ума». Падумалася: куды саджаюць звар’яцелых ссыльных, у турэмную ці ў звычайную псіхіятрычку?

Каб яшчэ затрымалася Аля, напэўна б, рэхнуўся. Ні ў адзіночках, ні на следчых «канвеерах», ні на інсцэніроўках расстрэлу мяне не апаноўваў такі страх, як цяпер. Тады я быў адзін. Аднаму і гінуць не так страшна, а тут — сям’я, самыя дарагія і блізкія людзі, ты ж бездапаможны абараніць і засланіць іх ад бяды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x