• Пожаловаться

Вольга Іпатава: Прадыслава

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава: Прадыслава» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2003, ISBN: 985-6670-11-Х, издательство: Сталія, категория: Современная проза / История / Религиоведение / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вольга Іпатава Прадыслава

Прадыслава: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прадыслава»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прадыслава – свецкае імя беларускай святой Еўфрасіньні Полацкай. Менавіта ёй прысвечана кніга. Гістарычная аповесць – спроба паказаць беларускую святую звычайным чалавекам. Яна была маладой, яна кахала. Не чужымі ёй былі пачуцці і перажыванні, якія адчувае кожная маладая дзяўчына і вякі таму, і сёння. Жыццё не змяняецца. Чалавецтва ідзе па спіралі, віток за вітком. Прадыслава – маладое закаханае дзяўчо, якое мела адвагу, сілу волі і упартасць настаяць на сваім – пайсці насуперак бацькоўскай волі, абрала свой адзіны і непаўторны шлях. Ішла па жыцці, упэўненая ў слушнасці свайго выбару. Пісьменніца ў сваёй аповесці абапіраецца на жыццёвыя вехі святой, ведамыя з хронік, запісаў, дакументальных сведчанняў, але шмат у творы і аўтарскай інтэрпрэтацыі, што робіць аповесць цікавай і замайальнай. Кнігу будзе цікава прачытаць і тым, хто цікавіцца гісторыяй, і тым, хто любіць лёгкія творы “да падушкі”. (Н.Г.)

Вольга Іпатава: другие книги автора


Кто написал Прадыслава? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Прадыслава — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прадыслава», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Старэйшая дачка ведала гэтыя развагі, але не карысталася сваёй уладай у доме. Наадварот, усяляк выказвала сваю пакору бацьку.

Вось і ўчора, калі папрасілі яе ў вялікую грыдніцу, дзе чакалі сваты, яна перш-наперш падышла да яго, нізка схілілася ў паклоне. Потым падышла да сватоў, што прыехалі ад тураўскага князя Рагвалода. Двое — князі. Астатнія ж, відаць, баяры. Усе ў дарагім адзенні, урачыстыя. Асабліва князі. У аднаго — зялёны, ніжэй калень, каптан. Паверх — карзно сіняе з чырвоным, зашпіленае на плячы барвовай запонай з залатымі пялёсткамі. Зяленыя вастраносыя боты на нагах. У другога — высокая сіняя шапка з чырвонымі навушнікамі. А каптан — малінавага колеру і залаты пояс.

Усё гэта яна добра разгледзела, калі яны гаварылі пра князя Рагвалода. Гаварылі з пыхаю, але ёй чамусьці не хацелася слухаць — як жа, прыехалі купцы! А яна — тавар.

Добра хоць, што бацька дае ёй поўную свабоду. Таму, па звычаі абнёсшы гасцей чарамі з віном, яна, хаваючы ўсмешку, паставіла сваю чару, нават не паднёсшы яе да вуснаў, і з цікаўнасцю глянула на гасцей. Яны пакрыўджана заміргалі, але сцярпелі адмову, пакланіліся на развітанне спакойна і ветліва.

Князь Георгі нічога не сказаў ёй. Думаў, напэўна, што для яе і лепшыя жаніхі знойдуцца. Балюча перажывае сам, што ніколі не сесці яму на пасад — самы малодшы ён з Усяславічаў, і многа сыноў у старэйшых братоў. Дык яе хоча за ўдзельнага князя аддаць, каб хоць дзедам вялікага князя — унука будучага — пабыць. Вось яшчэ праз гэта ён так клапоціцца пра яе, сваю дачку.

Падарыў учора яшчэ адну кнігу — багатую, з залатымі і чырвонымі застаўкамі. Сабраны ў ёй павучанні са Свяшчэннага Пісання і некаторыя думкі з кніг грэчаскіх пісьменнікаў. Некалі чытала яе, але на грэчаскай мове. А гэта кніга — на мясцовай, славянскай і зроблена тутэйшымі майстрамі — чарняцамі Васілём і Фёдарам. Нямала грыўняў аддаў за яе бацька спіскапу святой Сафіі, затое ж кожная літара выведзена — вачэй не адвесці. Старонкі, чуваць, пахнуць мятай, на якой настойвалася кінавар. Яны яшчэ чыстыя, свежыя. Яна так чакала гэтай кнігі — у яе ж толькі грэчаскія тут, у Полацку. Але сёння яе думкі заняты іншым, зусім іншым.

Малодшы князь учора глядзеў на яе, саромеючыся, і ў той жа час амаль не адводзіў вачэй. А яна была халодная і спакойная. Адмовіла сватам і нават не задумалася — а чаму?

Не хацела нялюбага? Баялася, што знікне свабода, у якой жыла цяпер? Яна і сама не ведала. Але жыла з учарашняга дня ў ёй нейкая незразумелая трывога. Усплывалі ў вачах залацістыя валасы, загарэлы разумны лоб — адкуль ён узяўся ў смерда? I наогул — чаму яна так многа думае пра яго?

У пакой уплыла чалядніца Брачыслава з вітай васковай свечкай у руцэ. Кінула трывожны погляд на гаспадыню. Якая яна прыгожая, гэтая Прадыслава! Аксамітная доўгая сукенка, вышываная сухім золатам, лягла бліскучымі палосамі ля ног. На шыі — каралі з зялёных каменняў з бліскучымі іскрынкамі. Задуменныя вочы глядзяць у кнігу.

Грэшнай здаецца Брачыславе просьба яе стрыечнага брата Рамана — угаварыць князёўну паглядзець сёння вечарам свята Ярылы, што Купаллем завецца. Забараняе яго царква. Брачыслава — хрышчоная, але... Так хочацца ёй павесяліцца з ранейшымі сяброўкамі, забыцца пра ўсё — як стаў халопам яе бацька, узяўшы за сябе прыгожую Марыну з двара князя Георгія. Забраў князь у двор і яе, дачку першай жонкі-нябожчыцы. Несправядліва гэта, ды толькі каму ж паскардзішся? Яшчэ раней плакала яна каля ног бацькавых, маліла яго не жаніцца з Марынаю. Але той нібы розум страціў — адпіхнуў яе нагой і пайшоў на княжацкі двор. А праз два гады пачаў заляцацца да Марыны нашэптнік княжацкі Астрамір. Ды і яна нібыта хіліцца да яго пачала; заўсёды грыўні ў яго вадзіліся, падарункамі яе занаджваў бранзалетамі меднымі ды завушніцамі празрыстымі заморскімі. Маўчаў бацька. Звярэў паціху. А калі злавіў аднойчы прайдзісвета ў цёмным кутку з Марынай — не вытрымаў: апусціў свой вялізны кулак на шышкаватую, з рэдзенькімі шэрымі валасамі Астраміраву галаву.

Судзілі яго назаўтра тут жа, на двары. Прывязалі да дрэва, і князь, успамінаючы нейкі статут Яраславаў, прысудзіў халопа, які асмеліўся ўдарыць вольнага чалавека, біць да смерці. Ніколі не забыць Брачыславе, як крычма крычаў бацька і як сканаў у цяжкіх муках. А яе ўсё роўна не адпусцілі на волю. Прыставілі да маладой князёўны. I ўжо звыклым стала паднявольнае жыццё. I толькі часам, калі пачынала думаць пра ўсё, слёзы засцілалі вочы. Але, дзякуй Богу, ніхто гэтага не ведае. I ўсё ж назаўсёды яна запомніла — трэба далей ад княжага гневу і княжай ласкі трымацца.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прадыслава»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прадыслава» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Алесь АлесьАдамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Вольга Іпатава: Задарожжа
Задарожжа
Вольга Іпатава
Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь Адамовіч
Кацярына Оаро: Сарочае радыё
Сарочае радыё
Кацярына Оаро
Фрыда Гурэвiч: Летапiсны Новгородок
Летапiсны Новгородок
Фрыда Гурэвiч
Отзывы о книге «Прадыслава»

Обсуждение, отзывы о книге «Прадыслава» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.