3 пачатку веку ў новыя вякі.
Вы небяспеку першыя адчулі
Яго хады.
Купалавы радкі
Нясуць святло на ўсе мацерыкі
I каркання не ўчуць ва ўладным гуле!
Даруючы Рыгу Ілоне
Гэты горад табе не чужы.
Углядзіся,
Дачушка, ў Рыгу.
Камяніцаў аселі глыжы —
Прадчуваюць
Стагоддзяў адлігу.
3 дахаў
Зваліцца снег уначы,
Як заспаная птушка
3 дрэва.
Крок свой
Да цішыні прыручы.
Тут мінуўшчыне
Грому не трэба.
Тут — двухрогакрутыя сярпы —
Якары
Свае гоні дажалі.
Іх на сценах,
Як рыцар скупы,
Параспяў
Кожны свіран
Без жалю.
У глухіх да мальбы
Свіраноў
Дзверцы ўверсе,
Як тыя шпакоўні,
А ці для прапаноў
Туманоў
Парасчынены скрынкі поўні.
Гэта вырысы
Рыгі старой,
Вокнаў выразы,
Здзіву выразы.
Латвія
Свой святковы строй
Праз вякі ўсцерагла
Ад абразы.
Мору Даўгава б'е чалом —
Чую ўсхліпы
Рачулкі ўшацкай,
Што ішла праз бары
Напралом
Да салёнай вады
Прычашчацца.
Дык прымі
Гэты горад стары
У маршчаках вулак раскосых.
I званіц алаўкі
Падвастры —
Паўтары
Воблік Рыгі ў нябёсах!
Запрашаю цябе ў зіму,
Дзе ад снегу душна ялінам —
Нагадаюць няхай яны нам, .
Мы шукалі сябе чаму.
Запрашаю цябе ў вясну,
Дзе ад квецені снежнай бела,
Дзе сцяжынка збегчы паспела
У нядаўнюю даўніну.
Запрашаю цябе адну
У хаціну маёй самоты.
Для цябе маладосць гукну,
Узаб'ю ў галавах сумёты.
Ад цябе журбы не ўтаю,
Той, што верыць дагэтуль маю.
Запрашаю ў восень сваю,
У зіму сваю
Не запрашаю!
Алесю Звонаку
(14.11.1982)
Вы з той магутнай чарады
Дваццатых,
Вераю крылатых
Гадоў, што ў нашыя гады
Ляцелі густа,
Ды жуды
3 сівых часін хапіла ў спратах.
Праз ростані, праз халады
Пранёс ваш вырай малады,
Збярог тугу па родных хатах,
Дзе ад крынічнае вады
Хмялее прыказка па святах.
I ўчабарэлыя груды,
I смех праталінак кірпатых
Ад самай дарагой руды
Быў даражэй сынам аратых.
I слова матчына тады,
Не згубленае ў тлумных тратах,
Шукала ў родны край брады,
Сябе гукала ў зябкіх шатах...
Вы бачылі —
Цвітуць дзяды,
Як ва ўспамінах ружаватых?!
Няхай вядуць радкоў сляды,
Не стомленыя ад хады,
Шаноўніка гадоў крылатых
За стол
Багатай каляды!
Эўгенісу Матузявічусу
Любоў не даюць на вынас,
Як піва ў гастраноме.
Дзядуля вясёлы Вільнюс
3 профілем вастраносым.
Табе фіміяму ўволю
Порахам вечнасць дыміла.
Упёрся ў каўнер ваколля
Кадык гары Гедыміна.
Ты, мудра таленавіты,
Спакойна глядзіш на славу,
Пакінуў у спадчыну Вітаўт
Размах і кулак не слабы.
Са збожжам легендаў
Скрыні
Былі з парахоўнямі помеж.
Ты даў прытулак Скарыне,
Купалавы крокі помніш.
Бяда малаціла цапамі —
Аж гнуліся цапавільны.
Вякоў нашых
Ясная памяць,
Араты гісторыі — Вільнюс.
У краме хлебнай чарга не менес.
Жанчыны,
Нахохленыя хлапчукі
Падносяць касірцы
3 дробяззю жмені.
Так
Крошкамі кормяць
Птушку з рукі...
Чакаю ў ціхай старане,
Калі — маўчун зацяты —
Валун
Спытаецца ў мяне,
Якія на яго спіне
Няўмольнасць выб'е даты...
Распушыўшы комінаў хвасты,
Па сумётах крадуцца нясмела
Хаты,
Як заспаныя каты —
Смажаніна смачна засквірчэла.
Жыцця кароткага растуць даўгі,
I тленам мітусні завецца клопат.
Сумленне цягне
Свой апошні допыт.
Зямныя ўсе
Мізэрнеюць багі.
Імгненнаму зямному мурашу
Недасягальны
Застаецца
Богам
Той, хто душою ахрысціў душу,
Непадуладны
Похапным эпохам.
Скубіце ўсе мяне,
Дратуйце капытамі —
На голым лахмане
Зноў зашчымлю атавай,
Упірыстай травой
Аброць цяпла прывечу,
Аседласці прабой
Сарву ў адчаі вечным —
I захлыну абшар
Зялёнаю крывёю.
Мне лівень-жыццядар
Ахвяраваў прыволле.
Хай туману ланцуг
Навязвае стагоддзі
Пасціся на выгодзе.
Насычу ўсіх.
Я — луг!
Читать дальше