Рыгор Барадулін - Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Барадулін - Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе Рыгора Барадуліна вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма.

Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Даўжэе дзень,
Даўжэюць нашы цені,
Патурбаваўшы вечнасць на зямлі,
Дзе мы аснову радасці —
Здзіўленне —
I чысты снег даверу збераглі...

* * *

Мы кожны дзень
Туды, туды
Вяртаемся ўспамінам,
Дзе хрыпне вырай малады,
Трымаюць небасхіл сады,
Здароўкаюцца халады,
Дзе ты
Завешся сынам.

Мы кожны дзень
Адтуль, адтуль
Ідзем хадой няхуткай,
Адтуль,
Дзе ніву помніць куль,
Дзе пахне сіверам хатуль,
Дзе развітальнае
Пакуль
Махае смутку
Хусткай.

Дакуль трываюць нашы дні,
А іх да жалю мала,
Вяртаемся на карані
Сваёй забытай дабрыні
Успомніць ласку далані,
Што клопат наш трымала...

Чытае вершы Захарэвіч

Чытае вершы Захарэвіч,
Нібы сыходзіць на зямлю.
I звечарэеш,
Захварэеш
Жаданнем выгукнуць:
— Люблю!..

I захварэеш невылечна
Забытай прагай чысціні.
Ад слоў душы, як небу,
Млечна.
Нанова кожны гук цані!

Ах, нарачанка —
Нарачонка
Радка прачулага,
Які
У бераг сэрца
Б'ецца чоўнам
Праз веі веку,
Трапяткі.

— Марыля! —
Свіцязі ласкава
Пачуць
Імя світання зноў.
— Маrіа! —
Храмы ўтораць.
— АVЕ! —
Зямной малітваю званоў.

Марына,
Маша.
Кветка Мар'я,
Дзе зман-Іван?
Туман, як лёс.
Ты тая хмарка,
Што захмар'е
Паслала нам
Для светлых слёз.

Баравіна

Юрасю Свірку

Не багатая
На літцецерукоў,
Бы Гомельшчына,
Ды касматая
На сябрукоў
Бягомельшчына.

Небу
Хочацца набыцца
У стольным Бегамлі —
Чапурыцца
Мілавіцамі
Ды Вегамі.

Горка
Звозіла
У гурбу
Санкі
Панчанкі.
Зорка
Позняя
Паэтаў позірк
Бачыла.

Лёс
То спешваў,
То ўздымаў
На горы роздуму,
Ды запомнілася
Першая
Народнаму.

Юрасёва
Маргавіца
Ціхамірная
Вераснёва
Маладзіцаю
Падміргвае.

Поле восенню
Уцякае ў лес
Палёўкаю.
Як увосні,
Спеў Алесеў
Там галёкае.

Калі еду на радзіму,
Сум пагойдваючы,
Рады дыму
Ядлаўцоваму
Бягомельшчыны.

Баравіна,
Светлым ветрам
Перавітая,
На сяброў
I на паэтаў
Баравічная!

* * *

Горад,
Быццам лебяда гарод,
Заглушае немата стагоддзяў.
Хоць хапала выбухаў,
Грымот,
Цішыню ніхто не залагодзіў.

Тут раскашаваўся дынаміт,
Нейкі міг навалы спачывалі.
I запал саляркаю дыміў.
А ўспамін травеў на грозным вале.

...Ледзь гайдае барку Палата,
Дзе плытам быў
Шлях да мора вольны.
Быццам апусцілася пліта,
Дзе сябе ўсе не забылі войны.

Насыпны ўзнімаецца курган
Над будзённым тлумам,
Над мінулым.
Слухае маўклівасці груган,
Як гудзе ваколле даўнім гулам.

Коннік часу
Мчыць наўскапыта.
Моліцца натоўп білетнай касе.
Можа, гэта наша глухата
Даўнасці сівой перадалася?

Запрашэнне Нікаласа Гільена ў Беларусь

Яшчэ задоўга да Калумба
Саперніца маланкі
Румба
Агніста вывівала стан.
Радок Гільена губы Кубы
Апёк, як пацалунак любы,
I выгукам свабоды стаў.

Пакуль ішлі вякі-маруды,
Паплечнік Лоркі і Нэруды,
Быў братам гневу Нікалас.
Да сонца ўзняўся праз нягоды
Сасмяглы востраў трысняговы,
Каб на яго стараўся час.

Рад партызанскі край, Паэце,
Прывеціць сурмача дасвецця,
Адчуць хаду твайго радка.
I ў свеце светаў немаўлятка —
Планета нашая — мулатка —
Смуглее, як твая шчака.

* * *

Дух падымала з тла,
Вяртала да святла
Эпоха адраджэння,
А ўслед за ёй была
Эпоха адрачэння

Ад ісцін прапісных,
Сваіх і прывазных,
Ад ідалаў здубелых
I ад сябе саміх,
Ад страху анямелых.

Дол слухаў голас хмар.
На міг адчуў ліхвяр
Нажывай атручэнне.
Не прагнула ахвяр
Эпоха адрачэння.

Смялела гамана.
Не пялася мана
Армяк змяняць на тогу.
Крышыла лёд вясна,
Няхай сабе не доўга.

* * *

Цішэй вады,
Ніжэй травы —
Ад слоў да ісціны далёка:
Вада ў адчаі рве равы,
Глытае хваля астравы.

Трава над тым шуміць высока,
Хто,вечнай прагнасцю сляпы,
У свеце сеяў смерць і звады.
Жвір
Возьме ўсіх —
Ён не скупы.
Вір
Перамые чарапы
Вар'ятам,
П'яным ад улады.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Свята пчалы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Босая зорка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Прынамсі...
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Абсяг
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Маладзік над стэпам
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Лісты ў Хельсінкі
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Евангелле ад Мамы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Руны Перуновы
Рыгор Барадулін
Отзывы о книге «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]»

Обсуждение, отзывы о книге «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x