Рыгор Барадулін - Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Барадулін - Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе Рыгора Барадуліна вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма.

Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ад вачэй нахабных,
Ад людзей
Дзе схавацца з радасцю шалёнаю?
I з салодкай робіцца салёнаю.
Соль жа за гаркоту саладзей...

* * *

У мурах, камяніцах,
У парыўных вагонах
Сніцца сцежка-лісіца,
Што бяжыць па адхонах.

Гараджанін часовы,
Праз бетон, праз цагліны
Чую траў перазовы,
Сум засохлай галіны.

Хоць сваё галава гне,
Сэрца слухае стому.
Да апошняга цягне —
Да драўлянага дому...

Стэп

Зазвінелі мячы
Ці ключы
Княства Тмутараканскага?
Хоць хрыбетнік стэпу лічы —
Курганы вытыркаюцца.

Вараняцца раскрыллі скіб
Стуманелага ворыва.
Грывяцца кавылі —
Скача скіф
I праменіць стралою ворага.

Перагнаць сябе
Рэху няўцерп.
Далягляду —
Сцяжына вузкая.
Ці сарока на месцы ляціць,
Ці стэп
Забаўляецца з косткі вурзгалкай?

Просьба да некаторых скульптараў

Хоць не рабіце з космасу халтуры,
Да кас удзячных не спяшайце надта.
Аднолькава дэбільныя скульптуры
3 міжзор'я апускаюць касманаўтаў.

У космасе важчэй за год хвіліна,
А вы ў бязважкасці свайго шаблону.
Ад сораму аж чырванее гліна
Як вынік вашага пустога плёну.

Далёкія нашчадкі,
У Сусветах
Пабыўшы, вернуцца, як з лесасплаву
Бог барані,
Каб па фігурах гэтых
Яны аб нас — як продках —
Мелі ўяву!

* * *

Пакуль мы спешым час,
Шукаем вечных ісцін,
Чакае хата нас
I двор, запалы лісцем.

Над хатай нашай дым
Трымае пах забыты.
Двор ходзіць следам тым,
Дзе пыл дажджом прыбіты,
Дзе раніца слядоў
Лядком тугі зашклёна.
А з ветрам шум кладоў
Яшчэ шуміць зялёна.

П'еш цішу з гладыша
Пад подых ліставею.
I адтае душа,
I ў печы дух цяплее.

* * *

За дзень нагулася ад кожнага ўздрыгу —
Лясная дарога чакае святла:
Сцямнелыя дзве далані развяла,
Трымаючы неба ўначэлага кнігу...

Да падножжа помніку пашаны

Купалава дуброва

У першыя сто гадоў
Вечнасці Янкі Купалы
Пасадзіма
Сто дубоў
Ля хаты,
Што спеў калыхала,

Што помніць калыскі скрып
I плач Янука малога.
Тут дуб расказаў стары б,
Як многа
Тоіць аблога,

Аб чым маўчаць дзірваны,
Траве даверыўшы права
У зялёныя біць званы,
Ледзь сонца зірне ласкава.

Крыніцы,
Дубы,
Курганы,
Апалага замчышча плечы...
Далёкія перуны
Для рыфмы ўзбудзіць дарэчы.

Расціснулі кулачкі
Сваіх каранёў не ў скрусе —
Прынеслі зямлю дубкі
3 усіх куткоў Беларусі.

Дубкам вартаваць вякі
I весці падлік суровы,
На грунт упадуць які
Купалавай моцы словы.

Рачулка вуліцы Купалы

Са снегам мех
Згубіў мароз,
Як захмялелы поп-расстрыга.
Яшчэ на год
Сталее Рыга.
I надвячорак смех растрос.

Тут гараджанкаю Дзвіна,
А з дому босая ўцякала...
Рачулка вуліцы Купалы
Спынілася,
Як даўніна.

У маразянай цішыні
Запахла родна
Хлебам з кменам.
Прымарыўся мурам каменным
Спакой драўлянай дабрыні.

Паружавелыя дамы
Ідуць паволі ў сон ружовы.
У неба ўскінулі галовы
Аблокабровыя дымы.

Дамы запальваюць агні
На гулкай вуліцы Купалы.
I памаўчаць з табой кварталы —
Тут крок
I слова супыні.

Дамоў ружовых пас цяжкі —
Цьмянее брук.
А мне ў сутонні
Не сцены бачацца —
Далоні
Над дымам грэюць пастушкі.

Прасвечвае цяпельца іх.
Агонь на ўзлеску не шалее.
I небу жаліцца жалейка,
Заступніца адна за ўсіх.
Праз нецярпенне ледзяшоў
Туга нябёс
Па дол апала.

Сваёю вуліцай
Купала
Да Яна Райніса прыйшоў!

Граф Галавін чытае «Жалейку»

Хвала вачам вушастым і нагам,
Няўсыпнасці, што да ўсяго дапала,
Хвала ахранцы
I яе багам —
Дасьеччыкам,
Даследчыкам Купалы.

Яны чыталі першыя яго,
Уважліва, прыдзірліва ўнікалі,
Мазгуючы, што, як і да чаго,
Уласны страх яго радком лякалі.
Запоўніць соты чорныя дасье
Стараліся
Даносаў чорным мёдам,
Ды апяклі пагонаў крылы ўсе.
Звёў чорных пчол
Няшчаднасці куродым.

Стаў светлы мёд
Ад праўды новых дзён,
А чорнае на белы свет паўстала.
Ён не прапаў,
I вашай працы плён,
Першадаследчыкі.
Ідзе Купала

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Свята пчалы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Босая зорка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Прынамсі...
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Абсяг
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Маладзік над стэпам
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Лісты ў Хельсінкі
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Евангелле ад Мамы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Руны Перуновы
Рыгор Барадулін
Отзывы о книге «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]»

Обсуждение, отзывы о книге «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x