Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1963, Издательство: Дзяржвыд БССР, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Табе зайздросціць сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Табе зайздросціць сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні.

Табе зайздросціць сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Табе зайздросціць сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прытоптаны, у цёмных крапках
(Відаць, не доўга праляжыць).
I я угледзеў — з нотнай папкай
Дзяўчынка сцежкаю бяжыць.

Цяпер я разам да прыпынку
Хаджу заўсёды, крок у крок,
З маленькай тоненькай дзяўчынкай,
Яе даслухаўшы урок.

1962 г.

ЗІМА

Закітавала вокны зранку,
Капусту ссекла да цямна
I вышыла за ноч фіранку
На шыбах цёмнага акна.

Платы i веснічкі пабеліць,
Усе калюжыны зашкліць
I за аселіцай пасцеле
Палотны зрэбныя бяліць.

А на дасвецці сырадою
У вёдры звонкія налье
I свежай, чыстай, маладою
Нячутна пройдзе па сяле.

Празрыстым пухам галубіным
Усе дарогі замяце
I сокам спелае рабіны
Палоску ў небе правядзе.

1962 г.

ЛАСІНЬІ СЛЕД

На досвітку па хрусткай стыні,
Паміж алешын i асін,
Страсаючы рагамі іней,
Ідуць мацёрыя ласі

I ловяць мяккімі губамі
Тугія парасткі альхі.
Над пасівелымі гарбамі
Ляціць слупамі снег сухі.

На досвітку у лесе ціха,
Курыцца сіняя імгла,
Але трывожная ласіха
Угору вушы падняла.

I прыхіліўшыся да вецця,
Глядзіць за снежныя валы,
Здаецца ёй, што свішча вецер
У варанёныя ствалы.

І лес, i снег у чыстых зорах,
У срэбных пацерках — кусты,
Але ласіха чуе шорах
I кожны скрып за тры вярсты.

Завея замяла дарогі...
Якочуць недзе ганчакі,
Закінуў лось на спіну рогі,
Бяжыць ласіха ў хмызнякі.

Праз буралом i крутаяры,
Шарпак ламаючы таўсты,
Яны ў гушчар ляцяць у пары
I ў кроў збіваюць капыты.

Гарачы след у змроку тоне.
З густое снежнае імглы
Шуміць шалёная пагоня,
I свішча вецер у ствалы.

Дыміцца сцежка колкім снегам,
Клубамі сцелецца гання...
Азваўся лес тужлівым рэхам,
I ўсё замерла. Цішыня.

Адразу стала пуста ў лесе,
Смала іскрыцца на кары,
I толькі след на стылым снезе
Гарыць палоскаю зары.

3—5. XII 1961 г.

СПАКУСА

Прыйшла паціху, без дазволу,
Аловак выбіла з рукі
I, як няўмольная назола,
Мяне штурхае пад бакі.

Параскідала ўсе паперы,
Пазамыкала стэлажы,
Завалай зачыніла дзверы
I кажа: «Трохі паляжы».

Страфа замерла на паўслове,
Ляжыць недачытаны ліст,
Што мне на беларускай мове
Прыслаў балгарскі журналіст.

Пасля, як хлопчыка, раздзела,
Накрыла коўдрай з галавой,
Аблытала душу i цела,
Наводзячы парадак свой.

Чаго прыйшла, адкуль i хто ты?
Ну, што ты маеш да мяне?
Ты бачыш, колькі тут работы
I тэрміновых спраў, ці не?

Герой не скончанай паэмы
Прыспешвае: «Хутчэй пішы!»
У сэрца стукаюцца тэмы,
А ты мне шэпчаш: «Паляжы»

Не, я не ўлежу. Вокны насцеж
Ад гулу хай дрыжыць пакой.
Мне трэба людзі, трэба шчасце
I не патрэбен твой спакой.

Паэт — заўсёды на рабоце,
Аж дух займае кожны раз.
Ён не капаецца ў блакноце,
Што накрыж перакрэсліў час!

Ён сам усё пабачыць хоча, —
Паспець усюды за траіх.
Паэт працуе дні i ночы
Без адпускоў i выхадных.

1960 г.

БЯССОННІЦА

Пішу, хвалююся i рады, як дзіця,
Удалай рыфме, вобразу i слову.
Нібыта ў гэтым сэнс майго жыцця,
Нібыта тут усіх асноў аснова.

Хіба ж не так?
Хіба ж не мы з табой
Пазналі свет у словах калыханкі?
Хіба ж без песні мы хадзілі ў бой?
Хіба ж не з песняй мы вадзілі танкі?

I, па лугах туманных ідучы
Асеннім днём ці раніцаю весняй,
У небе жураўліныя ключы
Мы сустракаем i праводзім песняй.

Паэзія без фальшы i прыкрас,
Мяняючы то формы, то адценні,
Жыве i будзе, жыць у кожным з нас
I ў кожным нашым светлым летуценні.

Пішу, a ў памяці i ў сэрцы ажылі
Усе пачуцці, колеры i гукі —
Цвітуць рамонкі i звіняць чмялі.
I толькі словы не даюцца ў рукі.

Шукаю ix i не знаходжу ix,
Жывых, шурпатых, зыркіх, як маланкі...
Ужо i горад змораны заціх,
Паружавелі белыя фіранкі,

А я пішу, i ўсё здаецца мне,
Што тут няма ні складу, ні парадку.
Калі ж мой верш нікога не кране,
Закрэслю ўсё i ўсё пачну спачатку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Табе зайздросціць сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Табе зайздросціць сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Табе зайздросціць сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Табе зайздросціць сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x