Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: Поэзия, Религиозная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трынаццаць дзён (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трынаццаць дзён (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма». Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.

Трынаццаць дзён (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трынаццаць дзён (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ ў аўтобусе я заплакаў. I як толькі выскачыў на прыпынку Пятра Глебкі – ірвануўся да царквы. Людзей было мала. Не так даўно пачалі збірацца: у печках «буржуйках», што служаць для абагрэву «палаткі» зімой, разгараліся нядаўна распаленыя дровы.

– Мне патрэбна да Святога Айца! Мне трэба на споведзь!

Людзі спачатку здзіўлена паглядвалі на мяне: «Усім, маўляў, патрэбна на споведзь, усе па гэта прыйшлі», – выразна гаварылі іх маўклівыя твары. Я ведаў, што ён павінен быць за царскімі «варотамі», але ўварвацца ў святая святых мяне штосьці не пусціла.

Мяне супакоілі, сказалі, што бацюшка хутка прыйдзе. Яго, напэўна, нехта паклікаў, таму што сапраўды ён неўзабаве падышоў да мяне.

– Што здарылася?

– Ведаеце, Святы Айцец, мне трэба спавядацца!

– Пачакайце, праз хвілін дваццаць пачнём.

– Мне трэба зараз! Неадкладна, я баюся, штосьці можа здарыцца і я не паспавядаюся, і тады загіну. Гэта сур’ёзна, у мяне было раней так, я адчуваю гэта.

Я нешта гаварыў яшчэ, а бацюшка стаяў і слухаў, і, калі я нарэшце, замаўчаўшы, паглядзеў яму ў вочы, ён сказаў:

– Не бойцеся, вы пад абаронай царквы, Гасподзь вас не пакіне, нічога не здарыцца. Супакойцеся. Ніхто вас не дасць у крыўду. Тут вораг не мае ўлады, яго валадарства там, за дзвярыма. Вы прыйшлі да Бога, а ён усясільны, усяміласцівы… Я раней крышку сёння пачну, дзеля вас. Станьце каля іконкі і ціхенечка маліцеся пра сябе, Ён усё чуе і бачыць. Калі пачнецца споведзь, гаварыце ўсё, што хацелі сказаць, не саромцеся, усе мы грэшныя, адзін Гасподзь беззаганны, галоўнае – не баяцца выкласці свае грахі перад Богам, шчыра пакаяцца ў іх… – бацюшка гаварыў размерана і спакойна, ціха, але пераканаўча, мне падалося нават, што яму нехта расказаў усё, што адбывалася са мной ноччу, што ён ведае ўсё, што мне патрэбна і як мне дапамагчы.

I сапраўды праз нейкі час наступіла цішыня, я супакоіўся, упэўніўся, няхай зараз трэсне зямля напалам, ці землятрус які задарыцца – усё адно я паспавядаюся сёння. Адстаяў службу. Вярнуўся дахаты. Жонка сустрэла не так непрыязна, як напярэдадні.

– Ну, дзякаваць Богу, прыйшоў, – уздыхнула яна, – а сын ускочыў раніцай і адразу ў кабінет: «А дзе папа, папа пайшоў, папа пайшоў? Папа прыйдзе яшчэ?» – я таксама спалохалася адразу, толькі потым ужо тваю запіску ўбачыла.

Паснедалі разам. Прадстаўленне ў цырку пачыналася акурат пасля абеду. У запасе было яшчэ гадзіны тры. Думкі мае сцішыліся, ураўнаважыліся і больш прыземліліся. Не ведаю для чаго, я вырашыў аддрукаваць на машынцы з дзясятак сваіх начных верлібраў, каб была нейкая сувязь і цэльнасць. Я адчуваў патрэбу падзяліцца з кім-небудзь начным кашмарам і адкрыццём. Мне падалося, што нейкая вялікая і дагэтуль наспасціжная ісціна рапатам адкрылася перада мною ва ўсёй велічы.

Падумалася раптам, чаму чалавек так адстойвае сваю праўду, маленькую ісціну, спрачаецца, сустракае ў штыкі аргументы, якія прыводзяцца супраць, раздражняецца нават, калі пярэчаць яму, – не таму, што ў яго дрэнны характар, не, а ўсё ад таго, што хоча суладдзя. Хочацца чуць адгалосак унутранага чуцця і бачання ісціны ў іншых чалавечых сэрцах. Чым больш у цябе аднадумцаў, тым мацней ты стаіш на зямлі. Я спрачаюся не ад жадання быць вышэйшым за кагосьці, разумнейшым, не ад прагі пахвалы людской – начхаць мне, што падумаюць і скажуць людзі, спрэчка ад памкнення яшчэ раз выверыць і пераправерыць знойдзеную ісціну, і калі чуеш станоўчы адгалосак у іншых сэрцах – тады становішся больш упэўненым у сабе, тады ўжываешся ў рэчаіснасць напоўніцу ўсім розумам і душою без аглядкі. Жаданне быць зразуметым, падзяліцца з кім-небудзь таксама ад гэтага. «Можа ў цырку сустрэну каго знаёмага, – падумаў я – тады верлібры якраз і спатрэбяцца».

«Што там Ніцшэ наплёў? Ёсць нейкія пробліскі…

Але мне здаецца, што гэта штосьці гнілое і смярдзючае, Калі ён Бога адмовіў,

Які выратаваў мяне сёння ў царкве: Людзі бачылі гэта.

Так, з гною растуць кветы, Але гэта не гаворыць аб тым, Што глеба, на якой стаім,

Павінна мяшацца з Небам і быць, прабачце, з гэтага самага… Каб мы ў ім па калена, па пуп, па глотку… Хопіць ужо, наглыталіся!

Што, Ніцшэ ўкрыжоўвалі, ці вы ўсе Юды??????? Ніц жа за ім няма,

За Ніцшэ, за ім – НІШТО!»

– адстукаў я на машынцы, разбіраючы свае каракулі.

Нарэшце я назваў яго імя, дык ён і сам называў сябе Антыхрыстам – гэта яго сапраўднае імя, і яшчэ імя ўсёй падобнай філасофіі і літаратуры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x