Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: Поэзия, Религиозная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трынаццаць дзён (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трынаццаць дзён (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма». Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.

Трынаццаць дзён (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трынаццаць дзён (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Анатоль Кудласевіч

Трынаццаць дзён

© Кудласевіч А. Н., 2014

© ПВУП «Галіяфы», 2014

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

1. Трынаццаць дзён з дзённіка Антона Кудлатага

Прадмова ад аўтара

Я не ведаю, што гэта: аповед ці пераказ, споведзь ці пропаведзь, адкрыццё ці духоўны вопыт? Я нічога не выдумаў, а ўсё, што апісваецца, перажыў на самай справе. Не напісаць гэта я не мог, але пытанне: ці я пісаў? Дакладней, я проста запісваў – гэта мой выратавальны круг, кінуты вышэйшай Сілай, каб я змог выплысці да людзей.

Таго, хто сумняваецца, што гэта чысцюткая праўда, адсылаю да людзей, якія сутыкаліся са мной з 26 кастрычніка па 7 лістапада мінулага года, або да тых літаратараў, якія штодзённа запісваюць свае ўражанні і думкі. Колькі ні прымушаў сябе, не мог рэгулярна весці такія запісы, а толькі тады, калі нейкія Сілы абступаюць мяне з усіх бакоў сцяною і ў мяне застаецца вузенечкі віхлясты калідор, па якім я выбягаю да сябе нармальнага, – вось у такія часы я і хапаюся за «дзённік» і запісваю ўсё, што са мной адбываецца.

Наколькі гэта магчыма для чалавека, захаваў усё так, як было ў маіх абрывістых і ліхаманкавых запісах: штосьці згубілася, штосьці я парваў і выкінуў ці спаліў – яго ўжо ніколі не вернеш, як нельга павярнуць назад нават імгненне нашага жыцця. Я захаваў усе словы, думкі (нават недарэчныя), якія прыйшлі ў «тым» стане, захаваў паслядоўнасць запісаў і храналогію датаў, калі гэта адбывалася. Адзінае, што прыўнёс ад сябе, – гэта архітэктоніка. Безумоўна, лепш было б надрукаваць так, як было ва ўрыўках, напісаных маёю рукою: на пачках цыгарэт, на старонках кніг, газет і часопісаў (што траплялася пад руку), нават на шпалерах і на далоні сваёй рукі, – але гэта немагчыма таму, што мой почырк магу чытаць толькі я і пішу іншы раз не толькі словамі, а і знакамі, «меткамі», вядомымі толькі мне «вузлякамі на памяць». Безумоўна, рукапісны варыянт лепей пераконваў бы ў тым, што я не ўмею хлусіць у такіх рэчах.

Шмат загадак і таямніц звязана і з машынапісным тэкстам. Калі пачаў пераводзіць рукапіс на машынку, са мной і вакол мяне таксама адбываліся непаразуменні і дзівосы, па якіх я вывяраў і пераправяраў правільнасць і праўдзівасць шляхоў свайго тэксту. Напрыклад, сарваліся са сцяны і ўпалі дзве кніжныя паліцы (я сам іх прыбіваў здаравеннымі дзюбялямі!), упалі ў пядзі ад галавы майго сына, які гуляў на падлозе з цацкамі; або, калі я выдрукоўваў «д’яблава кола» – ноччу прыснілася, што ўзарвалася машынка «Ятрань», выбухнула, нібы ядзерная бомба, а на другі дзень, калі ў гадзіны чатыры ночы жонка зазірнула ў кабінет, а я сяджу і ўсё выстукваю «кола», – яна моцна пакрыўдзілася і раззлавалася, не паспела легчы ў ложак, як тут жа лопнула лямпачка, – я зразумеў, яна мае рацыю – ужо запісаўся не ў той бок, хуценька памаліўся і ў пасцель: «Прабач, я вінаваты. Больш не буду, вунь мой анёлак нават лямпачку ў кабінеце разбіў, каб ты не хвалявалася».

Я даўно зразумеў: выпадковасцей няма! Выпадковасці ўяўленыя, і толькі тады – калі яшчэ глядзіш на свет цялеснымі вачыма. Калі пачынаеш хоць крышачку разумець штосьці, бачыш, што нават муха, якая села табе на руку, або абліцовачная плітка, што сарвалася са сцяны як бы сама сабою, настолькі абгрунтаваная ў сваім палёце і падзенні, настолькі выцякае з мільярдаў прычын і вынікаў, з усяго твайго жыцця, настолькі падпарадкаваная вышэйшай логіцы, што сапраўды «ні адзін волас не ўпадзе» без волі Божай. Вось вам і «яблык Ньютана», які пераварочвае светапогляд: трэба ж упасці на тую галаву, у тыя думкі і ў той час – ці не зашмат супадзенняў?

Я захаваў усё, наколькі мог, адзінае, паўтараю, што прыўнёс ад сябе, – архітэктоніка. У сваё апраўданне скажу, што гэта таксама не «выпендрож» і літаратуршчына – рабіў дзеля таго, каб максімальна наблізіць машынапісны варыянт да рукапісу і перадаць тое, што немагчыма данесці звычайнай фразай. Пісалася ўсё на адным дыханні: і «крыж», і «клетка», і ўсё астатняе – адно, з чым прыйшлося паваждацца, гэта «круг долі», менавіта тады – і «машынка» ўзарвалася, і лямпачка лопнула, і шмат чаго іншага здарылася. Хутчэй за ўсё «круг» – гэта пастка, у якую заціснулі маю душу і энергію (першапачатковы сэнс я захоўваў у любым выпадку, проста ўтрамбоўваў гэты сэнс у зададзеную форму). Варыянтаў «кола» было сем ці восем, а мо і ўсе трынаццаць, я не лічыў: чым больш намагаўся ўдасканаліць «кола», тым больш яно павялічвалася ў памерах, як снежная гурба, станавілася вуглаватым, тым больш заставаўся я незадаволены вынікам, і тым большае жаданне ўзгаралася зрабіць яго беззаганным, без сучка і задзірынкі. А потым я зразумеў, што мяне «злавілі» якраз на жаданні славы, на тым, каб ніхто і ніколі не змог перасягнуць мяне ў майстэрстве, на ганарыстасці, на якую купіўся і сам Люцыпар.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x