Маргарыта Прохар - Восень у Вільнюсе (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Маргарыта Прохар - Восень у Вільнюсе (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Восень у Вільнюсе (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Восень у Вільнюсе (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Маргарыты Прохар «Восень у Вільнюсе» запрашае ў падарожжа ў розныя краіны. Героі аповесцей – людзі са сваёй філасофіяй, іх лёс няпросты, але яны вучацца пераадольваць абставіны, як, напрыклад, Марцін з аповесці «За аблокамі душы», што трапіў у Прагу без сяброў і знаёмых і вучыўся выжываць сам. Амаль дэтэктыўная гісторыя аповесці «Восень у Вільнюсе» прыводзіць гераіню да пераасэнсавання сваіх адносін да людзей. Рамантычная аповесць «Паўночнае лета» расказвае пра незвычайнае каханне, што пачалося з простай сустрэчы на беразе Балтыйскага мора. Героі апавяданняў шукаюць сваё шчасце, вучацца разумець іншых і не скарацца лёсу.

Восень у Вільнюсе (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Восень у Вільнюсе (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маргарыта Прохар

Восень у Вільнюсе

Аповесці і апавяданні

© Прохар М. П., 2014

© УП «Мастацкая літаратура, 2014

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Аповесці

Восень у Вільнюсе

Неўзабаве восень. Увосень мяне цягне ў Вільнюс. Я ўвесь «час успамінаю гэтую гісторыю. Мусіць, я не змагу яе забыць ніколі, калі гэтулькі часу мінула, а я ўсё памятаю.

Па сутнасці, маё жыццё, – а толькі за яго я магу адказваць, – гэта шлях ад адной гісторыі да другой. Але калі астатнія з часам губляюць фарбы і пачуцці, паступова расплываюцца ў глыбіні памяці, то гэтая ніколі не пакідае мяне, калі зноў прыходзіць восень.

І я паддаюся ёй, я еду ў Вільнюс.

Гарады і гісторыі… гісторыі і гарады… гісторыі гарадоў у гісторыі майго жыцця, гісторыі людзей і мая гісторыя ў гісторыі гарадоў. Вось як я магу заблытаць, па сутнасці, пустымі словамі, гульнёй гэтых слоў. Можа, я гэта раблю таму, што мне цяжка пачаць свой аповед. Я губляюся перад гэтым белым лістом паперы, на якім мне трэба вывесці такія словы, як каханне, надзея, сустрэча, адчай, жыццё і смерць. І для пачатку вывожу што прасцей. Проста Восень у Вільнюсе…»

Вось першыя словы, якія ўразілі мяне, калі я адкрыла гэты маленькі зялёны нататнік. Зрэшты, яны і зараз не пакідаюць мяне ў супакоі – гэтыя словы. І не толькі яны, але і ўсё тое, што адбылося з прыходам той восені.

Спачатку, мусіць, варта патлумачыць, хто я . Гэта мае сэнс яшчэ і таму, што з гэтага пачалася і ўся гісторыя: і зялёны нататнік, і пачуцці шматлікіх людзей, і знаёмства з прадаўцом шчасця на старой вільнюскай вуліцы, і сам Вільнюс для мяне, і, нарэшце, – гэтая восень у Вільнюсе…

Такім чынам, – пра сябе, пра тое, чым жа я займаюся. Праўда, мая прафесія не меркавала ніякай рамантыкі, пакуль не з’явіўся хтосьці, і не ўбачыў у ёй свой сэнс. Наогул, я займаюся тым, што знаходжу згубленыя рэчы, згубленых котак і сабак. Гэта значыць шукаю ўсё, што губляюць людзі. А губляюць яны бясконца. З аднаго боку, гэта дрэнна, з іншага боку – гэта мой заробак. Так я зарабляю сабе на жыццё. Такая ў мяне праца. Часам – сумная, часам – смешная, часам шмат чаму вучыць мяне: бачыць дробязі, рабіць высновы са скупых фактаў і чужых слоў. І, калі дарогу перабяжыць чорны кот, я, мусіць, буду адзіным чалавекам, хто ў гэты момант падумае: а можа, ён згубіўся?

Вось так я паступова падыходжу да таго дня. Гэта быў звычайны дзень пачатку восені. Дворнікі зграбалі лісце, яшчэ мокрае ад ранішняй расы. Іх граблі і лапаты ўдаралі па асфальце, нібы гралі пахавальны марш апалай лістоце, і купкі жоўтага лісця былі падобныя да помнікаў восені. Адна з іх жаўцела ля дзвярэй маёй канторы. Звыкла скрыгатнуўшы ключом, я з другой спробы адчыніла дзверы ў цёмны калідор. Ну вось і мой кабінет. Наведвальнікаў у гэты час звычайна не бывае, але ўсё ж я прыходжу рана: а раптам? Або, можа, я прыдумала гэта для сябе, каб стварыць ілюзію справы – амаль на досвітку працоўная раніца, своечасова адчыненыя дзверы паводле таблічкі на іх. Я ведала, што гэта ілюзія, але ўсё роўна прыходзіла сюды з самай раніцы. Хоць і зараз буду пакутаваць да абеду – чакаць і чытаць кнігу. Я ўжо дастала яе з шуфлядкі і адкрыла на ўчарашняй недачытанай старонцы, як раптам раздаліся крокі і ўвайшоў наведвальнік.

Мяне адразу ўразіў кантраст яго дарагой адзежы і таннага пацёртага дывана майго кабінета. Зрэшты, гэта ўсё роўна не падштурхнула мяне на рамонт: я не лічыла, што такі занятак, як лоўля котак і сабак, патрабуе раскошных апартаментаў.

– Прысаджвайцеся, – я паказала яму на сціплы шэраг крэслаў ля сцяны.

Ён моўчкі ўзяў крэсла і перанёс яго бліжэй да майго стала.

Калі сказаць шчыра, мне хацелася, каб лавіна скаргаў і слёзных просьбаў пра дапамогу любімым чацвераногім сябрам даносілася да мяне здалёк, але ў гэтым выпадку мне прыйшлося скарыцца. Зрэшты, мой наведвальнік не быў настроены на істэрыку. Наадварот, яго погляд, звернуты да мяне, быў халодны і сур’ёзны. Перада мной сядзеў дзелавы чалавек, забяспечаны, калі меркаваць па адзенні і – больш – па спакойным уладным поглядзе. На выгляд яму можна было даць гадоў сорак. Знешнасць нічым не прыкметная: кароткая стрыжка сівеючых валасоў, крыху паўнаваты твар, нос з лёгкай, невыразнай гарбінкай. Але, гледзячы на яго, у мяне ўзнікла падазрэнне, што ён не адчуваў сувязі паміж сваім абліччам і сабой, унутраным. Гэтае дзіўнае пачуццё. Яно ўзнікае, калі глядзіш на людзей, якія чамусьці незадаволеныя сабой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Восень у Вільнюсе (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Восень у Вільнюсе (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Маргарыта Латышкевіч
Рыгор Крушына - Вясна ўвосень
Рыгор Крушына
libcat.ru: книга без обложки
Маргарыта Латышкевіч
Уладзімір Караткевіч - Вясна ўвосень
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Маргарыта Латышкевич
Маргарыта Латышкевіч - Вараціш-гара
Маргарыта Латышкевіч
Вільгельм Гаўф - Карлік Нос (зборнік)
Вільгельм Гаўф
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Восень у Вільнюсе (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Восень у Вільнюсе (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x