Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, Эротика, Секс, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дванаццаць актаў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дванаццаць актаў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У класічным беларускім пісьменстве заўсёды было зашмат ідэй, патрыятызму і паэзіі чыстае красы, але катастрафічна бракавала фізічнага цела. Традыцыйныя героі беларускай літаратуры заўсёды выглядалі нібы сатканымі з кветкавага пылку, але амаль паўбаўленымі мяса, крыві, касцей, а таксама натуральных фізіялагічных жаданняў.
Вы можаце ўявіць эрагенныя зоны Ядвісі з коласаўскіх “На ростаннях”? А мінет ці кунілінгус меліжаўскіх Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі? Быкаўскае “Дажыць да світанку” выклікае у вас адно мілітарныя асацыяцыі, але не думкі пра жарсць, якая знясільвае ненажэрных каханкаў?
Законы прыроды адназначныя, і для прыгожага пісьменства таксама: песцік вымагае тычынкі, Інь – Янь, і без гэтага немажлівае натуральнае апладненне. Калі ў літаратуры нарэшце з’яўляецца фізічнае цела— яе прыўкрасная душа цяжарыць, дэкаратыўныя кветкі саступаюць месца завязі, а краскі на галінках неўзабавеабарочваюцца пладамі.

Дванаццаць актаў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дванаццаць актаў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзіслаў Ахроменка

Дванаццаць актаў (зборнік)

© Уладзіслаў Ахроменка – ідэя, прадмова, складанне

© Сяргей Календа – прадзюсар

© Максім Клімковіч – рэдактура

© Серыя “Дванаццаць” з’яўляецца выдавецкім праектам Таварыства Вольных Літаратараў (ТВЛ).

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2017

* * *

Беларуская літаратура – гэткая дэкаратыўная карлікавая пальма ў дзежцы, неабавязковая дэталь побытавага інтэр’еру. Пол тае пальмы невызначаны, сістэмнага дрэнажу няма, а глеба здзервянелая да стану асфальту. Дзежка стаіць у праходным калідоры, калідор – у казённым доме. Людзтва сноўдаецца з кабінета ў кабінет, нудзіцца ў чэргах, на пальму ніхто асабліва не зважае, бо на курс ці то батанікі, ці то белліту ўсе са школьных часоў забыліся. У чарзе, праўда, можна і прыгадаць пра “расцветали яблони и груши, поплыли туманы над рекой…”, і перапаліць па-хуткаму, і па-хабёльску кінуць недапалак у дзежку, а то і накрэмзаць на глянцавым лісце брутальны і абагульняльны мацюк.

Здараецца, аднак, што напаўмёртвая пальма набіраецца цудадзейнымі сокамі, і між пыльнымі лістамі сарамліва прабіваюцца яскравыя краскі. Але ж пладамі тыя краскі абарочваюцца зрэдку: у класічным беларускім пісьменстве заўсёды было зашмат ідэй, патрыятызму і паэзіі чыстае красы, але катастрафічна бракавала фізічнага цела. Традыцыйныя героі беларускай літаратуры заўсёды выглядалі нібы сатканымі з кветкавага пылку, але амаль паўбаўленымі мяса, крыві, касцей, а таксама натуральных фізіялагічных жаданняў. Сексуальнасць, любошчы, нават эротыка – усё гэта сарамліва перахоўвалася пад саламянымі брылямі несцерак, у каламуці трох лыжак заціркі ці ў парослых травою партызанскіх акопах.

Вы можаце ўявіць эрагенныя зоны Ядвісі з коласаўскіх “На ростаннях”? А мінет ці кунілінгус меліжаўскіх Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі? Быкаўскае “Дажыць да світанку” выклікае у вас адно мілітарныя асацыяцыі, але не думкі пра жарсць, якая знясільвае ненажэрных каханкаў?

Законы прыроды адназначныя, і для прыгожага пісьменства таксама: песцік вымагае тычынкі, Інь – Янь, і без гэтага немажлівае натуральнае апладненне. Калі ў літаратуры нарэшце з’яўляецца фізічнае цела – яе прыўкрасная душа цяжарыць, дэкаратыўныя кветкі саступаюць месца завязі, а краскі на галінках неўзабаве абарочваюцца пладамі.

Уладзіслаў Ахроменка

Ева Вежнавец

Іра ў залатых басаножках

Ахвотней за ўсё Іра гуляла па лесе, дзе ладзіла самотныя «пікнікі», беручы з сабой бабіну вышываную сурвэтку і ежу з лядоўні. А то яшчэ можна было капеек накрасці з бацькавых кішэняў і накупляць смачнот у краме. Іра запрашала суседскую Таню, і яны сыходзілі ў лес, дзе бавілі часам цэлыя дні. Так працягвалася да тае пары, калі ў вёску вярнуўся руды Дораш-свінабой і ў Іры пачаліся жахлівыя дні.

Быў ветраны ранак са скаклівымі плямамі сонца на траве пад яблыняю, калі Таня прыбегла да Іры. Дарослых дома не было, дзяўчынкі вынеслі ў двор цэлую гусятніцу з блінчыкамі і палову апрасталі.

Пасля, аблізваючы пальцы, Таня сказала: – Ірка, пайшлі паглядзім, Дораш сваю кошку з кацянятамі жыўцом закапаў, яна яшчэ дыхае, і зямля збоку падымаецца.

Дзяўчынкі пабеглі за вёску, прабеглі спачатку кукурузнае поле, а потым жытняе і наблізіліся да старой грушы, якая адна засталася стаяць у шчырым полі. Хадзілі цьмяныя показкі, што тут колісь быў кулацкі хутар з вялізным садам, жыла вялікая сям'я, а потым іх усіх пазвозілі, як негадзяшчых сабак, селішча зааралі. Толькі груша расце тут са старых часоў, падае, развальваецца, а з пня ў яе зноў груша прарастае, новая, і тую грушу рушыць нельга, бо гэта чортава месца.

– Тут! – сказала Таня. – Мы самі бачылі, як ён закопваў, кацяняты ўніз, а яе наверх. Яна не адкапаецца, бо кацянят не захоча кінуць. Бацька кажа, Дораш цяпер свіней б’е, сабак вешае і катоў зводзіць. Так што ўсе мужыкі цяпер свабодныя, а то не ўмеюць і жывёлы прыбіць, блююць. Давай зямлю палачкай адграбем, паглядзім, ці дыхаюць.

Таня і Іра адгрэблі палачкамі зямлю і ўбачылі кошчын бок, каляровую поўсць, якая ўздымалася ад дыхання.

– Яна дыхае! – сказала Іра, – дыхае. Трэба адкапаць.

– Дораш сказаў, хто маю кошку адкапае, таго я швайкай закалю. Ты ведаеш, як ён свіней швайкаю б’е, і конаўкамі кроў п'е? Вочы ў яго ад таго красныя-красныя, як кроў, і чорныя-чорныя, як у крумкача. Ён вось так тыя страшныя вочы на нас вылупіў (Таня як магла вырачыла блакітныя вочы і для постраху яшчэ разявіла рот) і кажа страшным голасам: «Дзеці, хто маю кошку выкапае, таму швайку засаджу, усю кроў вып'ю, а вушы адрэжу і сабакам пакідаю!» Мы спужаліся і паўцякалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дванаццаць актаў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дванаццаць актаў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дванаццаць актаў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дванаццаць актаў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x