Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зоркі над вельдам (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зоркі над вельдам (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новы электронны зборнік увайшлі апавяданні аўтараў з Паўдневай Афрыкі, Нігерыі, Анголы.

Зоркі над вельдам (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зоркі над вельдам (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зоркі над вельдам

Зборнік афрыканскіх апавяданняў

Укладальнік Ганна Янкута

© Наста Бакшанская, Антон Францішак Брыль, Павел Донаў, Надзея Кахновіч, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Наталля Ярмольчык, Юля Цімафеева

© ТАА "Электронная кнігарня", 2016

Паўднёвая Афрыка

Герман Чарлз Босман

Чырвоны карак

“Чырвоныя каркі”, [1] “Чырвоны карак” (ад афр. “rooinek”) – пагардлівая мянушка, якой буры называлі ангельскамоўных жыхароў Паўднёвай Афрыкі, часцей за ўсё ангельскага паходжання. Шыі салдатаў брытанскага войска моцна згаралі, бо каскі кепска абаранялі іх ад сонца. сказаў дзядзька Схалк Лоўрэнс, – вялікія дзівакі. Аднойчы вось разбіраліся мы, я і мой пляменнік Ханэс, з парачкай ангельцаў пад Дэветсдорпам. [2] Дэвертсдорп – маленькі гарадок у правінцыі Фры-Стэйт (гл. каментар ніжэй). З 1890 году атрымаў самакіраванне і быў пераназваны ў Дэвет. Гэта адбывалася неўзабаве пасля Санас-Поста, [3] Санас-Пост – адзін з баёў Другой англа-бурскай вайны (1899–1902). 31 сакавіка 1900 году ангельскі кавалерыйскі атрад з палкоўнікам Бродвудам на чале быў атакаваны бурамі пад кіраўніцтвам Крысціяна Рудальфа Дэ Вета. Бродвуд змог вырвацца з засады, але страты ангельцаў былі вельмі вялікія. і мы з Ханэсам сачылі за дарогай, лежачы за скалой. Ханэс бавіў такія вось хвіліны, робячы, як ён казаў, карысную справу. На пляскатым камяні ён падпілоўваў кончыкі патронаў для маўзера, пакуль праз сталь не паказваўся свінец, і такім чынам ператвараў іх у кулі дум-дум. [4] Дум-дум – куля з няпоўным ці падпілаваным стрыжнем ці абалонкай, якія лёгка разрываюцца і моцна дэфармуюць цела. Кулі дум-дум былі забароненыя для выкарыстання падчас вайны ІІІ Дэкларацыяй Гаагскай канферэнцыі 1899 г., аднак падчас Другой англа-бурскай вайны абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў выкарыстанні такіх куляў.

З гэтай нагоды я часта звяртаўся да свайго пляменніка.

– Ханэс, – казаў яму я, – рабіць такое – грэх. Бог глядзіць на цябе.

– Нічога страшнага, – адказваў Ханэс. – Бог ведае, што ў нас тут ідзе бурская вайна, а ў ваенны час ён заўсёды прабачае такія дробязі, асабліва калі наўкола столькі ангельцаў.

Як бы там ні было, мы, лежачы за скалой, убачылі далёка ўнізе, на дарозе, двух вершнікаў, што падымаліся галопам угару. Мы стаіліся, замерлі і дазволілі ім наблізіцца да нас прыкладна на чатырыста крокаў. Гэта былі ангельскія афіцэры. Яны сядзелі на самых лепшых конях, а іх мундзіры глядзеліся вельмі прыгожа і акуратна. Самыя элегантныя спадары, якіх я толькі бачыў апошнім часам, – мне нават зрабілася крыху сорамна за мае ўласныя зношаныя нагавіцы і вельдскуны. [5] Вельдскуны (veldskoens) – моцны скураны ці замшавы абутак (афр.). Я ўзрадаваўся, што ляжу за скалой і яны мяне не бачаць. Мяне і асабліва маю камізэльку, усю парваную ўнізе спіны: тры дні таму мне давялося досыць хутка прабірацца праз агароджу з калючага дроту. І зрабіў я гэта ў самы час. Наш вельдкарнэт, [6] Вельдкарнэт (veldkornet) – ваенны афіцэрскі чын у паўднёваафрыканскай арміі, адпавядае лейтэнанту (афр.). які быў тоўстым і не мог перасоўвацца так хутка, бег дзесьці ў дваццаці ярдах за маёй спінай. Ён так і застаўся на дроце з куляй у целе. Адзінае, за што я ўдзячны Першай англа-бурскай вайне, [7] Першая англа-бурская вайна, ці Трансваальская вайна (1880–1881) – каланіяльная вайна Вялікабрытаніі супраць Трансвааля, выкліканая не ў апошнюю чаргу анексаваннем ангельцамі алмазных пакладаў, што знаходзіліся на тэрыторыі бурскай Аранжавай свабоднай дзяржавы, у 1871 г. і Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі ў 1877 г. – гэта мая худзізна і абыякавае стаўленне да мазалёў.

Я і Ханэс стрэлілі адначасова. Адзін з афіцэраў зваліўся з каня. Ён плячыма грымнуўся на зямлю і двойчы перакуліўся, уздымаючы кожны раз клубы чырвонага пылу. І тады другі афіцэр зрабіў дзіўную рэч. Ён спыніў каня і спешыўся. Зірнуў у наш бок. А потым падвёў каня да таго месца, дзе курчыўся яго спадарожнік. Яму спатрэбілася колькі часу, каб пасадзіць параненага на каня – не так ужо і лёгка падняць чалавека, калі ён зусім бездапаможны. Рабіў ён гэта марудна і спакойна, нібыта зусім не хвалюючыся, што чалавек, які падстрэліў яго сябра, ляжыць усяго за чатырыста ярдаў. Неяк ён перакінуў параненага праз сядло і пакрочыў побач з канём. Цераз некалькі крокаў спыніўся – падалося, пра штосьці ўспомніў. Развярнуўся і памахаў рукой у той бок, дзе, на яго думку, маглі хавацца мы, нібы запрашаючы стрэліць яшчэ раз. Увесь гэты час я проста назіраў за ім, дзівячыся такой вытрымцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зоркі над вельдам (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зоркі над вельдам (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зоркі над вельдам (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зоркі над вельдам (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x