Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зоркі над вельдам (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зоркі над вельдам (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новы электронны зборнік увайшлі апавяданні аўтараў з Паўдневай Афрыкі, Нігерыі, Анголы.

Зоркі над вельдам (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зоркі над вельдам (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але калі ён памахаў нам, я ўсадзіў чарговы патрон у маўзер і прыцэліўся. З такой адлегласці схібіць я не мог. Цэліўся вельмі старанна і быў ужо гатовы спусціць курок, як раптам Ханэс паклаў руку на рулю і штурхнуў вінтоўку.

– Не страляй, дзядзька Схалк, – сказаў ён. – Гэта мужны чалавек.

Я здзіўлена паглядзеў на Ханэса. У яго быў вельмі бледны твар. Я прамаўчаў і дазволіў вінтоўцы зваліцца ў траву. Але я не зразумеў, што гэта найшло на майго пляменніка. Здавалася, што не толькі ангелец, але і Ханэс добры такі дзівак. Глупства нейкае – не забіць чалавека толькі таму, што ён мужны. Калі ён мужны і змагаецца пры гэтым на баку ворага, гэтага больш чым дастаткова, каб забіць яго.

Потым яшчэ некалькі наступных месяцаў мы з пляменнікам Ханэсам ваявалі разам. Але аднаго дня ў сутычцы над Ваалем [8] Вааль – рака ў Паўднёвай Афрыцы, найбуйнейшы прыток Аранжавай. Ханэса і яшчэ пару тузінаў бураў адрэзалі ад нашага каманда. [9] Каманда – апалчэнскі атрад бураў у часы Другой англа-бурскай вайны. Давялося здацца. Тады я бачыў Ханэса апошні раз. Пазней я даведаўся, што калі пляменніка ўзялі ў палон, то абшукалі і знайшлі кулі дум-дум. І застрэлілі за гэта. Я быў у роспачы, калі дазнаўся пра яго смерць. Ён заўсёды быў жыццялюбам і аптымістам. Магчыма, Ханэс і меў рацыю, калі казаў, што Бог не звяртае ўвагі на такія дробязі, як кулі дум-дум. Яго памылка палягала ў тым, што ён забыў пра ангельцаў: яны звяртаюць на гэта ўвагу.

Я быў у вельдзе да канца вайны. Потым мы склалі свае вінтоўкі і разышліся па дамах. Сваю ферму я пазнаў дзякуючы разлому пад узгоркам, дзе я здабываў сланец, каб пакласці ў гумне падлогу. Гэта было ўсё, што ад яе засталося. Усё астатняе было знішчана. Дом згарэў. Землі ляжалі закінутыя. Быдла і авечкі былі зарэзаныя. Нават камяні, якія я сабраў у кучу для крааляў, былі параскіданыя. Мая жонка вярнулася з канцэнтрацыйнага лагера, і мы выправіліся разам паглядзець на сваю старую ферму. Жонка трапіла ў лагер з двума нашымі дзецьмі, але вярнулася адна. І калі я зноў убачыў яе і заўважыў, як яна змянілася, то зразумеў: я, чалавек, што прайшоў праз усе бітвы, сапраўднай бурскай вайны не бачыў.

Ні Сані, ні я не хацелі вяртацца на старую ферму. Без дзяцей, што гуляюць ля дома і гарэзяць, яна будзе ўжо чымсьці іншым. Новы ўрад выплаціў нам нейкія грошы за ўчыненую шкоду. За іх я набыў павозку і валоў, і мы пакінулі Свабодную дзяржаву, [10] Свабодная дзяржава (афр. Vrystaat, анг. Free State) – паўднёваафрыканская правінцыя са сталіцай у Блумфантэйне. Яе тэрыторыя цалкам супадала з тэрыторыяй ранейшай Аранжавай свабоднай дзяржавы. якая больш не была свабоднай. Цяпер яна нават называлася па-іншаму – Калонія Аранжавай Ракі. [11] Калонія Аранжавай Ракі – новая назва Аранжавай свабоднай дзяржавы, акупаванай у 1900 і анексаванай у 1902 годзе. Перастала існаваць у 1910 годзе, калі была далучаная да Паўднёва-Афрыканскага саюзу як правінцыя Аранжавая свабодная дзяржава.

Мы пацягнуліся праз Трансвааль у паўночны раён бушвельда [12] Бушвельд – рэгіён на спякотным і сухім паўночным усходзе Паўднёвай Афрыкі і суседніх краін. Марыка. Шмат гадоў таму я хлопчыкам ішоў праз гэты самы край з бацькамі. Цяпер, апынуўшыся тут зноў, я зразумеў, што гэта ўсё яшчэ добры край. На адваротным баку гораў Дварсберг непадалёк ад Дэрдэпорта мы атрымалі ад ураду новую ферму. Праз некаторы час туды прыбылі і іншыя фермеры. Адзін ці два з іх таксама прыехалі са Свабоднай дзяржавы – я іх ведаў. Было і некалькі паўстанцаў з Капскага паўвострава, [13] Капскі паўвостраў – паўвостраў у паўднёва-заходняй частцы Афрыкі на тэрыторыі ПАР, на паўднёвым канцы якога знаходзіцца Мыс Добрай Надзеі, а на поўначы – сталіца ПАР Кейптаўн (Капстад). Паўвостраў быў каланізаваны галандскімі пасяленцамі ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя, аднак у 1806 годзе калонію захапіла Вялікабрытанія. Адпаведна, на час Другой англа-бурскай вайны буры Капскага паўвострава былі сталымі жыхарамі брытанскіх тэрыторыяў, а таму не былі павінныя абараняць незалежнасць бурскіх зямель. Тыя з іх, хто далучаўся да бурскай арміі, лічыліся паўстанцамі. якіх я бачыў у каманда. Усе мы страцілі ў вайне сваіх блізкіх. Хтосьці загінуў у канцэнтрацыйных лагерах ці на полі бітвы. Іншых расстралялі за ўдзел у паўстанні. Карацей кажучы, усе, хто прыйшоў у гэтую частку Марыка ля самага Бечуаналэнда, [14] Бечуаналэнд – пратэктарат Вялікабрытаніі ў Паўднёвай Афрыцы, які існаваў з 30 сакавіка 1885 па 30 верасня 1966, са сталіцай у Мафекінгу. У 1895 годзе пратэктарат быў далучаны да Капскай калоніі. Першапачаткова на гэтых землях жылі народы бечуана, ці тсвана. былі вельмі кепска настроеныя супраць ангельцаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зоркі над вельдам (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зоркі над вельдам (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зоркі над вельдам (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зоркі над вельдам (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x