Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зоркі над вельдам (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зоркі над вельдам (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новы электронны зборнік увайшлі апавяданні аўтараў з Паўдневай Афрыкі, Нігерыі, Анголы.

Зоркі над вельдам (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зоркі над вельдам (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але Герардус быў Божым чалавекам. [28] Божы чалавек – біблейскае вызначэнне святых альбо вельмі шанаваных рэлігійных дзеячаў. І ў той жа час у ім было нешта такое, што ўпэўнівала цябе: трэба дзейнічаць згодна з яго парадай, і тады ўсё будзе добра. Да гэтага я ведаў толькі аднаго чалавека, які лёгка ўмеў прымусіць людзей рабіць так, як ён хоча. Гэта быў Пол Кругер. Ён вельмі падобны на Герардуса Гробелара, толькі што Герардус не такі сварлівы. Хаця з іх дваіх Пол Кругер быў больш велічным чалавекам.

Помню толькі адзін даўні выпадак, калі Герардус выйшаў з сябе. Гэта адбылося падчас прычасця [29] Прычасце (тут: Nagmaal – даслоўна “начная ежа”) у бураў з аддаленых раёнаў адбывалася наступным чынам. Раз на некалькі месяцаў яны вялікімі групамі выпраўляліся ў горад, ля якога ставілі свае павозкі, дзе і начавалі, калі не маглі знайсці таннага начлегу ў горадзе. Там жа сем’і збіраліся разам і елі. у Эландсбергу. Была нядзеля, і мы стаялі лагерам ля Кракадзілавай ракі. Герардус зранку прайшоўся па сем’ях і сказаў усім сабрацца ля яго павозкі. У той час Бог быў літасцівы да нас – ішлі дажджы, і нашая скаціна тлусцела. А таму, сказаў, Герардус, ён хоча правесці богаслужэнне і падзякаваць Богу за ўсю Яго літасць і ў прыватнасці за літасць да фермераў з паўночнай часткі Грот-Марыка. Ідэя была добрая, і мы ўсе сабраліся і прынеслі свае Бібліі і зборнікі гімнаў. Але адзін з нас, Карэл Пітэрсэ, застаўся ля свае павозкі. Герардус двойчы заходзіў да яго, але Карэл Пітэрсэ ляжаў на траве і не збіраўся падымацца і ісці на службу. Ён сказаў: гэта, канечне, добра, што цяпер ідуць дажджы, дзякуй Богу і ўсё такое, але як наконт тых сезонаў, калі доўжылася засуха і быдла павымірала ад смагі? Герардус Гробелар сумна пахітаў галавой і сказаў, што сёння, у нядзелю, нічога з гэтым не паробіш. Але ён будзе маліцца за тое, каб Госпад змякчыў сэрца брата Пітэрсэ, – і пры канцы малітвы сказаў, што заўтра ранкам ён сваімі рукамі дапаможа Госпаду змякчыць сэрца аблуднага брата.

Наступнага ранку Герардус узяў шэмбак [30] Шэмбак – цяжкая пуга са скуры насарога ці гіпапатама, якая ў Паўднёвай Афрыцы выкарыстоўваецца для скаціны і часам як прылада пакарання. і скураную вяроўку і скіраваўся да вогнішча Карэла Пітэрсэ, які назіраў за кафрам, што рабіў каву. І Карэл, і Герардус былі мажнымі мужчынамі, але біўся Герардус лепей. А таму перамога была за ім. Ён прывязаў скураной вяроўкай Карэла Пітэрсэ да кола яго ўласнай павозкі і адлупцаваў шэмбакам проста на вачах яго жонкі і дзяцей.

Адбылося гэта даўно, шмат гадоў таму. Але ўсе пра гэта помнілі. І таму цяпер, у Калахары, калі Герардус клікаў на службу, прыходзілі ўсе.

Адразу за Малапалоле цёк брудны ручай, які паўгоду быў перасохлы, а паўгоду – на фут ці каля таго поўны саланаватай вадой. Нам пашчасціла – акурат тады вада была. З самага ранку мы напоўнілі бочкі, якія ўзялі з сабой, пакідаючы Марыка. Цяпер наша дарога вяла проста ў пустэльню, і мы не ведалі, калі зноў надарыцца магчымасць запасціся вадой. Нават кафры з племені баквена не маглі нам гэтага сказаць.

– Вялікі дорстландскі трэк! [31] Вялікі Трэк – перасяленне нашчадкаў галандскіх пасяленцаў у цэнтральныя раёны Паўднёвай Афрыкі, якое прывяло да стварэння Аранжавай свабоднай Рэспублікі і Трансвааля. Прычына перасялення – захоп ангельцамі Капскага паўвострава і наступныя канфлікты. Пачалося перасяленне ў 1835 годзе, і да 1845 году ў ім узяло ўдзел больш за 15 тыс. чалавек. Па аналогіі з ім Вялікім у апавяданні называецца Дорстландскі трэк, калі ў 1880-х гадах пэўная колькасць бураў Трансвааля (названых пазней дорстландскімі – ад dorst, “смага” – трэкерамі) выправілася на поўнач Намібіі. Яны хацелі знайсці новую зямлю для жыцця і назваць яе Апінгтонія (ад “Апінгтан” – горад на поўначы Капскага паўвострава). Падарожнікі купілі землі для жыцця ў мясцовых плямёнаў, аднак потым тубыльцы з розных прычынаў вырашылі забраць землі назад і забілі амаль усіх бураў, а тыя, хто ўратаваўся, збег у Анголу. – усклікнуў Кос Стэйн, калі мы былі гатовыя рушыць. – У любым разе, мы ў лепшым становішчы, чым трэкеры Дорстланда. Мы страцілі менш скаціны, бо ў нас было менш чаго страчваць. Нас тут усяго пяць сем’яў, а таму ад смагі можа памерці не больш як тузін чалавек.

Мне здаецца, што гэтыя жарты Коса Стэйна пра дорстландскі трэк і прынеслі няўдачу; думаю, іншыя адчулі тое самае, што і я. Мы рушылі акурат у той дзень, і наўкол была толькі пустэльня. Да заходу сонца мы так нідзе і не знайшлі ані следу вады. Бліжэй да вечара Абрахам Ферэйра прапанаваў вярнуцца ў Малапалоле і паспрабаваць знайсці найлепшую дарогу праз Калахары. Але астатнія запярэчылі, маўляў, няма ніякай патрэбы мяняць курс, бо назаўтра мы абавязкова дойдзем да вады. Да таго ж, мы былі вяскоўцамі, і таму, дабраўшыся да гэтага месца, не збіраліся паварочваць назад. Аднак пасля таго як мы напаілі скаціну, у бочках засталося зусім няшмат вады.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зоркі над вельдам (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зоркі над вельдам (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зоркі над вельдам (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зоркі над вельдам (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x