Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым электронным зборніку сабраны творы розных знакамітых аўтараў: Артура Конан Дойла, Роналда Нокса, Карэла Чапэка, Агаты Крысці і інш.
Для аматараў дэтэктыўнай літаратуры і шырокага кола чытачоў.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ганна Янкута

Ён прыходзіў з дажджом

Зборнік дэтэктыўных твораў

© Наста Бакшанская, Антон Францішак Брыль, Павел Донаў, Надзея Кахновіч, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Наталля Ярмольчык, Юля Цімафеева

© ТАА "Электронная кнігарня", 2016

© ІП А.М. Янушкевіч, 2015

Артур Конан Дойл

Вампір у Сасэксе

Холмс уважліва прачытаў запіску, якую даставілі з апошняй поштай, і, каротка хмыкнуўшы, што ў яго абазначала смех, перакінуў яе мне.

– Мяркую, што больш недарэчную мешаніну з сучаснасці і старадаўніх забабонаў, здаровага сэнсу і буйнай фантазіі ўявіць цяжка, – сказаў ён. – Што вы пра гэта думаеце, Ўотсан?

Я прачытаў наступнае:

Олд-Джуры, 46 19 лістапада

Адносна вампіраў.

Шаноўны сэр!

Наш кліент, містэр Роберт Фэргюсан, кампанія “Фэргюсан і Мюрхэд”, пастаўшчыкі гарбаты на Мінсінг-лэйн, зрабіў запыт адносна вампіраў. Паколькі нашая фірма займаецца выключна ацэнкай машыннага абсталявання, гэтае пытанне не ляжыць у сферы нашай кампетэнцыі, і мы параілі містэру Фэргюсану звярнуцца да вас і выкласці ўсе факты. Мы не забылі вашага паспяховага расследавання справы Матыльды Брыгс.

З павагай, Морысан, Морысан і Дод

– Матыльда Брыгс – не імя юнай дзяўчыны, Ўотсан, – задуменна сказаў Холмс, – а назва карабля. З гэтай справай звязаны таксама аграмадны пацук з Суматры, але да такой гісторыі свет яшчэ не гатовы. А што мы ведаем пра вампіраў? Ці ляжыць гэта ў сферы нашай кампетэнцыі? Канечне, гэта лепш за нуду і бяздзейнасць, але мы, падаецца, трапілі ў казку братоў Грым. Падайце, калі ласка, кнігу, Ўотсан, зірнем, што там пад літарай “В”.

Я адкінуўся назад і дастаў тоўсты даведнік, пра які ён казаў. Прыладзіўшы яго на каленях, Холмс нетаропка, з любоўю пачаў гартаць запісы старых справаў, перамяшаныя з унікальнымі звесткамі, сабранымі ім самім.

– Вандроўка “Глорыі Скот”, – чытаў ён. – Брудная справа. Прыгадваю, вы рабілі запісы пра яе, Ўотсан, хаця вынік вашай працы не даў мне падставаў павіншаваць вас з поспехам… Віктар Лінч, махляр… Варан, вялізная яшчарка… Надзвычай цікава было! Вікторыя, прыгажуня-цыркачка… Вандэрбілт і ўзломшчык… Вужы… Вайгар, цуд у Хамэрсміце. Вось яно! Стары добры даведнік. Іншага такога не знойдзеш. Паслухайце, Ўотсан. Вампірызм у Венгрыі… Ці вось яшчэ – вампіры ў Трансільваніі!..

Ён захоплена і ўважліва гартаў старонкі, але неўзабаве з прыкрасцю адкінуў даведнік.

– Лухта, Ўотсан, лухта! Што нам рабіць з хадзячымі мерцвякамі, якія заганяюцца ў магілу толькі калом у сэрца? Вар’яцтва нейкае.

– Але ж вампіры – неабавязкова мерцвякі, – сказаў я. – І жывыя могуць паводзіць сябе гэтак жа. Я, прыкладам, чытаў пра старых, што пілі кроў немаўлятак, каб вярнуць сабе маладосць.

– Вашая рацыя, Ўотсан. Тут таксама пра гэта пішуць. Але ці варта сур’ёзна ставіцца да такіх рэчаў? У сваёй дзейнасці я абедзвюма нагамі стаю на зямлі і не збіраюся штосьці мяняць. Рэальнага свету нам цалкам дастаткова, так што абыдземся без прывідаў. Баюся, мы не можам сур’ёзна паставіцца да просьбы містэра Фэргюсана. А гэты ліст, мабыць, ад яго і здольны праліць святло на ягоную праблему.

Ён падняў ліст, што ляжаў на стале незаўважаным, пакуль Холмс быў заняты першым. Мой сябар пачаў чытаць яго з паблажлівай усмешкай, што паступова змянілася выразам напружанай цікавасці і ўвагі. Прачытаўшы, ён сеў, заглыблены ў думкі; аркуш свабодна павіс у яго паміж пальцамі. Урэшце, рэзка ўздрыгнуўшы, ён абудзіўся ад задуменнасці.

– Чызмэн, Лэмберлі. Дзе знаходзіцца Лэмберлі, Ўотсан?

– Гэта ў Сасэксе, на поўдзень ад Хоршэма.

– Не вельмі далёка, праўда? А Чызмэн?

– Я ведаю гэтыя мясціны. На кожным кроку – старадаўнія дамы, названыя ў гонар тых, хто збудаваў іх стагоддзі таму. Там ёсць Одлі, і Харві, і Карытан – самі людзі забытыя, але іх імёны жывуць у назвах дамоў.

– Сапраўды, – суха сказаў Холмс.

Гэта была адна з асаблівасцяў яго гордага і незалежнага характару: хаця ён вельмі хутка запамінаў і ўкладаў у галаве любую новую інфармацыю, ён вельмі рэдка дзякаваў за гэта таму, ад каго яе атрымаў.

– Думаецца, мы будзем ведаць значна больш пра Чызмэн у Лэмберлі, калі скончым справу. Ліст, як я і меркаваў, ад Роберта Фэргюсана. Дарэчы, ён піша, што знаёмы з вамі, Ўотсан.

– Са мной?

– Чытайце самі.

Ён падаў мне ліст праз стол. Зваротны адрас быў: “Чызмэн, Лэмберлі”.

Я пачаў чытаць:

“Шаноўны містэр Холмс!

Мне параілі звярнуцца да вас мае юрысты, але справа ў мяне настолькі далікатная, што яе вельмі складана выкласці на паперы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x