Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мінск назаўжды (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мінск назаўжды (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма Мінска ў сучаснай літаратуры набірае папулярнасць.
Мінск як месца, Мінск як галоўны герой і як фон падзей, што іх вызначае. Мінск у любых праявах – але абавязкова ён.
У межах спецпраекта кніжнага фестывалю «Горад і Кнігі» дзесяць ужо сталых у мастацкім плане аўтараў папрасілі напісаць апавяданні пра Мінск. А яшчэ на 10 апавяданняў быў абвешчаны конкурс для аўтараў-пачаткоўцаў.
Усе яны сустрэліся пад адной вокладкай гэтага зборніка. Розныя аўтары, розныя тэмы, але адзін Мінск.

Мінск назаўжды (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мінск назаўжды (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мінск назаўжды (зборнік)

Укладальнік Маргарыта Латышкевіч

Гарадскія апавяданні

Праект «10+10» фестывалю «Горад і Kнігі»

Мастак Лілія Бусарава

© Калектыў аўтараў, 2018

© Бусарава Л. А., ілюстрацыі, 2018

© Выдавец А. М. Янушкевіч, 2018

Ганна Севярынец

Залатая рыбка Саша працуе ў кафэ Так яна кажа маме бо сакабар гучыць - фото 1

Залатая рыбка

Саша працуе ў кафэ. Так яна кажа маме, бо «сакабар» гучыць дрэнна, а кафэ – нармалёва. А насамрэч яна працуе ў сакабары дзень праз дзень ў адным з гіпераў, і насупраць яе працоўнага месца прадаюцца мячы, бадмінтон, басейны, запакаваныя ў кардонныя каробкі, і ўсё астатняе для актыўнага адпачынку.

Калі вы пабачыце Сашу ў яе сакабары, у вас адразу падымецца настрой.

Па-першае – Саша прывабная. У яе вялікія блакітныя вочы, пухлыя ружовыя вусны, даўгія чорныя вейкі, акуратны носік і дагледжаныя, роўненькія бровы. Залатыя яе валасы сцягнуты ў высокі хвост, і калі яна паварочваецца падаць шаўрму ці хот-дог, пірожнае ці заварное кальцо, гэты хвост вымалёўвае прыгожую траекторыю ў паветры – такую самую, якую вымалёўвае хвост залатой рыбкі ў вялікім акварыуме.

Па-другое – Саша павольная. Калі вы цэлы дзень лётаеце па горадзе па дробязных і нудных справах, вам гэта будзе дужа карысна: паглядзець на Сашу, прыкладам, на тое, як яна выбівае чэк. Прыгожыя белыя пальчыкі яе з акуратным, заўсёды свежым манікюрам цюкаюць у клавішу і высока-высока ўзлятаюць уверх. «Цюк! Цюк! Цюк!» Не «пі-пі-пі-пі-пі», не «цык-цык-цык-цык», як гэта робяць спрактыкаваныя прадавачкі ў маленькіх гастраномчыках «ля дома», а так, як умее толькі Саша: «Цюк! Цюк! Цюк!»

Па-трэцяе, Саша ўвесь час усміхаецца. Патаемна і прыхавана – калі няма кліентаў ці прыходзіць Ніна Санна праверыць касу і шафкі. Радасна і па-сяброўску – калі дзяўчаты просяць апельсінавы сок ці карзіначку з тварагом. Абяцальна і прывабна – калі прыходзяць хлопцы па сэндвіч ці па шаўрму. Калі дзяўчаты набываюць шаўрму, а хлопцы – карзіначку, аказваецца, што Саша ўсміхаецца не людзям, а стравам: для карзіначкі ў яе сяброўская ўсмешка, для шаўрмы – абяцальная. «Падыходзьце! Я! Прынясу! Вам! Вашу! Каву!» – кажа напрыканцы яна, і свет навокал залівае гарачая хваля Сашынай усмешкі. На яе немагчыма злаваць, хаця, як вы разумееце, хочацца.

Кожны дзень бывае, што ля сакабара вырастае чарга, і пакуль Саша выцюквае на касавым апараце чарговы заказ, людзі ў чарзе пераступаюць з нагі на нагу, нервуюцца, шумна выдыхаюць і крыху падскокваюць на месцы, бо кожны з іх некуды спяшаецца, а тут – на табе. Але калі чарга падыходзіць, і чалавек сустракаецца вачыма з Сашай – ён проста перастае нервавацца. І цярпліва чакае свой сок ці што там і сустракае з усмешкай меладычнае, бы гук званочка: «Чатыры рублі семдзесят капеек!»

Іншы раз пакупнік задае Сашы неабавязковае пытанне ці перакідвае цераз стойку дасціпны жарт, і тады ў паветра ўзлятаюць мільёны стракатых феерверкаў – гэта Саша смяецца. «Ой, вы ведаеце, калі ў мяне пытаюцца сэндвічаў, я адразу адчуваю…» – але тут прыязджае суровая цётка на палацёры, і шум палацёра заглушае ўсё, што адчувае Саша. Яе чуе толькі той хлопец, што жартуе з ёй цераз стойку, і яна нешта кажа яму пра сэндвічы і пра свае адчуванні, і рука яе застывае ў паветры, так і не зрабіўшы чарговы «цюк».

Яна вучыцца завочна – чацвёрты курс, пед, гістфак, у яе няма бойфрэнда, сябровак і рэпетытарства, яна не любіць скрапбукінг, чытаць ці маляваць, ёй сумна ў сацыяльных сетках і гульнях, яна не можа ўзяць абанемент на фітнэс ці ў басейн, бо ў яе нязручны графік, і таму па-за сакабарам ў яе шмат вольнага часу. І яна гуляе па горадзе.

Вы бачылі яе на вуліцах, прыгожую, зграбную дзяўчыну – яе нельга не заўважыць. Залаты высокі хвост мерна калыхаецца ў такт яе спакойнай хадзе і лёгенька б’е па роўнай спіне. На ёй абавязковыя джынсы і кеды. Зімой яна хавае вушы пад бялюткай баваўнянай павязкай, на лета ў яе – шэрая бейсболка, яна заўсёды слухае музыку ў навушніках і носіць у заплечніку бутэльку з пітной вадой.

Можна выйсці на Акадэміі навук – і пайсці праспектам, паўз белыя гмахі першай бальніцы, пакідаючы за спінай і акадэмію з яе паўкруглай каланадай, і «Кастрычнік» з ягонай круглай нашлёпкай над лесвіцамі, і будзе цягнуцца справа зялёны пампезны гарадок БНТУ за чыгуннай агароджай, белыя акантоўкі аканіц, белыя калоны цэнтральнага увахода, белыя прыступкі і белыя каробкі дзвярэй на бляклай атынкоўцы службовага мундзіра карпусоў і інтэрнатаў. Зусім хутка наперадзе вырасце чырвоная дзіцячая шапачка на вежы ЦУМа, і хутчэй пабягуць дамы на правым баку праспекта, і за чорнай стужкай «Лідо» адкрыецца плошча і яе чыгуннае насельніцтва: агромністы задуменны стары, партызан з хлопчыкам, вясковая дзяўчынка і хлопец са скрыпкай, але без смыка. Аднойчы яны гулялі тут з Сашам, калі ён яшчэ ў яе быў, пілі піва, сядзелі на шэрых парапетах і рагаталі з музыкі, якому забыліся выдаць смычок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мінск назаўжды (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мінск назаўжды (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мінск назаўжды (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мінск назаўжды (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x