Коллектив авторов - Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Коллектив авторов - Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Бібліятэчкі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» склалі сучасныя жаночыя апавяданні. Большасць твораў цягам апошніх гадоў друкавалася ў часопісе «Дзеяслоў», большасць аўтарак – нядаўнія студэнткі і школьніцы, якія не маюць пакуль сваёй першай кнігі…

Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакахай мяне, калі ласка…

Зборнік сучаснай жаночай беларускай прозы

Укладалнікі Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч

© Саюз беларускіх пісьменнікаў, 2009

© ПУП «Кнігазбор», 2009

Палюбіце нас…

Вы трымаеце ў руках новую кнігу Бібліятэчкі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Гэтым разам – зборнік сучаснага жаночага апавядання. Прычым сярод аўтараў сяброў СБП няма, апроч хіба Аксаны Спрынчан, якую мы ведаем найперш як паэтэсу. Большасьць твораў цягам апошніх гадоў друкавалася ў часопісе «Дзеяслоў», большасць аўтарак – нядаўнія студэнткі і школьніцы, якія не маюць пакуль сваёй першай кнігі…

Спадзяёмся, чытач паважна ўспрыме шчырыя аўтарскія роздумы і споведзі – ды палюбіць іх.

Наталка Бабiна

Нячэсная кава

Аповед

1. Нячэсная кава

Адна паперка ўжо адарваная. Холадна, і галіны дрэваў па-брэйгелеўску аддрукоўваюцца на дымнаблакітным небе. Сярэдзіна дня, снежань. Доўгаценевы, каштоўны кожнай хвілінай, памяранцавы ад сонца, што заўжды заходзіць, снежань.

Снежань, і цень ад касцёлу прасцёгся ўздоўж… Удавіца. Я – удавіца. Узяць – і ўдавіцца. Аднак не, не дачакаецеся.

Але што мне рабіць?

«Чарнаўчыцкаму інтэрнату для дзяцей з парушаным слыхам на сталую працу патрабуюцца:

прыбіральшчыцы, аплата 250 тысяч рублёў

электрык-манцёр, аплата 350 тысяч рублёў

выхавальнік-псіхолаг, аплата ад…»

Паперка з нумарам адарвалася так, што не бачна, колькі абяцаюць таму псіхолагу.

Як яны адно аднаго выклікаюць на спатканні? Калі маюць што адно аднаму паведаміць? Дзе-калі я сустракаюся з імі на доўгай і вузкай, яшчэ з былых стагоддзяў вуліцы: танклявыя дзяўчаты выгукваюць нешта тонка, тонка, не па-чалавечы, бы касаткі ў марской прасторы, а хлопцы, моцныя і свежыя, адказваюць ім на мове сурдаперакладу, папраўляючы ў вуху дроцікі слыхавога апарата… Хлопцы і дзяўчаты ідуць у краму, ці на прыпынак, ад якога стартуюць у Горад маршруткі, або проста шпацыруюць да касцёла, і вецер абвявае маладыя целы, пазбаўленыя слыху.

Не чуюць воклічу.

Трубнага сігналу маршруткі.

Грукату касцельнага звону.

Што мне рабіць?

А касцёл стаіць, каменны і спакойны, і цень ад снежаньскага сонца, якое заўжды заходзіць, кладзецца праз яблыні саду і таполі парку ўздоўж вуліцы, па якой імчаць у Горад маршруткі.

Мо, і сапраўды, пайсці да іх прыбіральшчыцай, і драіць іхнія ўнітазы, і калідоры, і студні, і атрымліваць 250 тысяч, і супакоіцца?

Калі ты быў жывы… Калі б ты быў жывы… Карані абарваныя па-жывому, і ветраюць, асыпаючы камячкі глебы, і з іх точыцца кроў… Гэта мая частка каранёў. А твая частка, твае карані, абмяклыя, у труне, у чорнай, беспаветранай смерці…

Анастас, разварочваючыся, махнуў мне рукой, і жоўты мікрааўтобусік, пласнуўшы снежаньскай калюжынай, паехаў прэчкі – у Горад.

Гэта з Гораду мы з’ехалі сюды: у Чарнаўчыцы. Да вуліц, што праклаліся па зямлі ў мінулых стагоддзях. Да касцёла. Да брэйгелеўскіх дрэў на тле белага вечнага неба. Да дрэў, на якіх летам свішчуць салаўі.

І ты наладзіў цэлы бізнес: маршруткі, якія курсіруюць, праз калюжыны, з Горада ў Горад.

З Горада – у Здзітаў – у Горад.

З Горада – у Чарнаўчыцы – у Горад.

З Горада – у Кобрын – у Горад.

Анастас яшчэ не ведае, што чакае яго – і мяне.

Я заходжу ў кавярню. Маленькую кавярню без шклопакетаў, з ружовашчокай Людай і кавай у пластыкавых кубачках.

Я любіла цябе. Тваё цёплае цела. І душу, якая хавалася. І ты расказваў мне пра свайго пра-пра-пра Міхала Есмана, які пісаў тастамент: «А то напервей, кгды Пан Бог з волі Своеі Насветшое мене з сего света ку хвале Своеі Светоі поволати будет рачил, душу мою в руки Его, Сотворытеля моего, поручаю. А тело мое грешное малжонка моя пані Богдана Михаловна Мелешковна мает поховаті обычаем хрестіянъскім скромне, не збіраючі велікого або многого духовенства, але давші паном а добродем моім знать, пріехаті а тело мое грешное до гробу допровадіті і положіті в церкві в Чэрнавчычах в склепе».

Пытанне: што мне рабіць?

Я падымаю руку і разглядаю. Потым падымаю і падношу да вачэй і другую. Каб магла, я падняла б і нагу, але тут, у кавярні, на людзях, стыдаюся. Скура, поры, лініі далоні. Цела, набрынялае крывёю. Хай цела падкажа маёй глуха-нямой душы, глуха-знямеламу розуму, што я маю рабіць?

За акном, за цюлевай сетачкай, падлятае да прыпынку чарговая маршрутка, і адтуль выбіраецца Вяржбіцкая. Я грукаю ў акно, і яна паварочвае да кавярні. Даражэннымі ботамі брохае па вадзе; нягледзячы на імжу, яна ў пясцовым футры. Перш-наперш замаўляе глінтвейн, а потым плюхаецца насупраць мяне на крэсла, паказвае пальцам на маю каву ў пластыкавым кубачку і заяўляе:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x