Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мінск назаўжды (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мінск назаўжды (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма Мінска ў сучаснай літаратуры набірае папулярнасць.
Мінск як месца, Мінск як галоўны герой і як фон падзей, што іх вызначае. Мінск у любых праявах – але абавязкова ён.
У межах спецпраекта кніжнага фестывалю «Горад і Кнігі» дзесяць ужо сталых у мастацкім плане аўтараў папрасілі напісаць апавяданні пра Мінск. А яшчэ на 10 апавяданняў быў абвешчаны конкурс для аўтараў-пачаткоўцаў.
Усе яны сустрэліся пад адной вокладкай гэтага зборніка. Розныя аўтары, розныя тэмы, але адзін Мінск.

Мінск назаўжды (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мінск назаўжды (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нарэшце яна ішла ў метро, і галубы ля сабора палохаліся і кідаліся ў неба наўпрост з-пад яе ног, і цягнік пад зямлёю імчаў яе ў Каменную горку, а там яшчэ тры прыпынкі аўтобусам, яна ехала ліфтам на сёмы паверх і адкрывала жалезныя дзверы сваёй здымнай аднушкі, якая заўсёды пахла антонаўкай, і дзе на падаконніку стаяла ад гаспадароў яшчэ фігурка чорнай кошкі з зялёнымі шклянымі вачыма.

А раніцай яна зноў едзе праз увесь горад і праз абедзве лініі метро на працу ў сакабар, і ні пра што не думае, а потым надзявае фірмовы фартушок і бейсболку, выпраўляючы даўгі залаты хвост, і плавае за сваёй стойкай цэлы дзень, і толькі калі прыходзіць час абеду, яна ідзе ў каморку да Ніны Санны, з’ядае сэндвіч ці шаўрму, аглядаецца па баках – і просіць Ніну Санну: а давайце я вам паперкі пастрыгу. Ніна Санна дае ёй стосік чарнавікоў, і Саша бярэ нажніцы – і дваццаць хвілін, якія застаюцца да канца перапынку, разразае лісты напалам, і яшчэ напалам, і яшчэ напалам, каб атрымаліся зручныя чатырохкутнічкі для запісаў. У іх надта эканомнае кіраўніцтва, дый Сашы падабаецца рэзаць паперкі. Можа, гэта ёй падабаецца больш за ўсё ў жыцці.

Аліна Длатоўская

Недапалак

Палова на дзясятую. Яшчэ паспявае. Схавала тэлефон у кішэню. Дадала хуткасці. З-за спіны чуўся рогат пакінутай кампаніі. Ліза павінна вярнуцца а дзясятай. Інакш будзе дрэнна.

Дзяўчына і сама не разумела, як так сталася, што яна спазняецца. Ці то надта развесялілася ды выпадкова не заўважыла, як прабег час, ці то наўмысна ігнаравала яго, правакуючы чарговы скандал дома.

Дзяўчына агледзелася. Надта далёка да бліжэйшай сметніцы – няма часу кружляць. Выкінула недапалак у сумёт. Увесну будзе непрыгожа, канечне. Але ж яна не адна такая…

Ад кола агляду ўніз. Праз невялікі масток – крыху прайсці – пад вялікі мост – і вось яна ўжо ў Купалаўскім парку. А там наўскасяк, і зноў праз мост – у гэтым горадзе шмат мастоў – па вуліцы Купалы да вуліцы Багдановіча. І яна амаль дома.

Ліза змерзла. Ля ракі было надта халодна. Яна засунула рукі ў кішэні, зноў намацала мабільны. Усё будзе добра. Наперадзе ззяла цемрай арка пад мостам. Не, а палове на дзясятую з дзяўчынай не можа нічога здарыцца. Яна смела рушыла ў змрок.

Цемра Лізу ніколі не палохала. Ліза не баялася міфічных пачвараў. Яна баялася людзей.

Нехта ці то штурхнуў яе, ці то наступіў на пятку, прымусіўшы рэзка ірвануць наперад. Яна выбегла ў кволае святло ліхтароў. Крыху наперад, павярнуць направа, да фантану з дзяўчатамі. Толькі вось прысады нейкія незнаёмыя. Іншы асфальт, іншыя лаўкі – яна ў Мінску такіх не бачыла. Павярнулася назад, разгубленая. Не магла ж яна выйсці недзе не там. Мосту за спінай не апынулася. Як і Свіслачы. Толькі дрэвы, дрэвы, дрэвы. Клёны, каштаны, ліпы. Ліза захлынулася халодным паветрам.

Кінулася наперад – недзе там гудзеў праспект. Але прысады і не думалі скончвацца. Ні фантана, ні музея, ні помніка.

Як можна заблукаць у цэнтры Мінска? Няўжо Пашка падмяшаў ёй у колу гарэлку? Тады дадому можна ў прынцыпе не вяртацца. Унутры схаладзела. Дрыготкімі халоднымі пальцамі яна дастала з кішэні смартфон, каб зірнуць час. Няма сеткі. Перазагрузіла. Патрэсла. Пацерла між далоняў. Пахукала. Мабыць, ад холаду заглючыў.

Урэшце кінулася бегчы…

Слёзы грэлі шчокі, сэрца тахкала недзе ў горле, перашкаджаючы дыхаць, ногі не слухаліся. Бацька не паверыць, што яна заблукала. Бацька нават слухаць не будзе. Зноў давядзецца скарыстаць цэлы цюбік таналкі за раз. Зноў давядзецца пераапранацца на фізкультуру ў туалеце, асобна ад дзяўчат. Зноў давядзецца хаваць вочы ад суседзяў па лесвічнай пляцоўцы. Зноў…

– Хэй, – раптам гукнулі яе аднекуль збоку. – Што здарылася?

Яна замёрла, спалохана азіраючыся. Да яе выйшаў юнак – адкуль толькі ўзяўся? Самы звычайны, крыху старэйшы за яе. Цёмны ўскудлачаны чуб з-пад смешнай скандынаўскай шапкі, стылёвы апранак, яркі заплечнік, дарагія красоўкі.

– Усё ў парадку, – хаваючы заплаканыя вочы, адказала Ліза. – Я проста крыху заблукала…

Хацела б яна сустрэць такога ў якіх іншых абставінах.

– Вы першы раз у Мінску? – мякка, уважліва пацікавіўся малады чалавек.

– Я тут жыву, – разгублена паціснула плячыма яна.

Зараз будзе смяяцца…

– Здымайце паліто.

– Ш-што?

– Здымайце, хуценька. Мала часу, – ён падышоў бліжэй, узяў яе за локаць.

Ліза зноў заплакала, пахістала галавой.

– Адчапіцеся ад мяне. Калі ласка. Я нічога вам не зрабіла…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мінск назаўжды (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мінск назаўжды (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мінск назаўжды (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мінск назаўжды (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x