Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым электронным зборніку сабраны творы розных знакамітых аўтараў: Артура Конан Дойла, Роналда Нокса, Карэла Чапэка, Агаты Крысці і інш.
Для аматараў дэтэктыўнай літаратуры і шырокага кола чытачоў.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Фэргюсан падскочыў з крыкам радасці.

– Дакажыце гэта, містэр Холмс, і я буду вечна вам абавязаны.

– Дакажу, але для гэтага мне давядзецца зноў глыбока вас параніць.

– Мяне не турбуе нічога, апроч апраўдання мае жонкі. У параўнанні з гэтым усё астатняе на зямлі – нішто.

– Тады дазвольце мне прадставіць вам ланцуг разважанняў, які прайшоў у маёй галаве яшчэ на Бэйкер-стрыт. Ідэя пра вампіра падалася мне абсурднай. У ангельскай крымінальнай практыцы такога проста не бывае. І тым не менш, вы не памыліліся і сапраўды бачылі жонку, што схілілася над дзіцячым ложкам, з акрываўленымі вуснамі.

– Безумоўна.

– А вам не прыйшло ў галаву, што кроў, якая цячэ з раны, можна смактаць не толькі з прычыны смагі? Ці ж у ангельскай гісторыі не было каралевы, якая высмактала з раны кроў, каб выцягнуць атруту? [2] Маецца на ўвазе легенда пра тое, як каралева Элеанора Кастыльская высмактала кроў з раны на руцэ мужа, ангельскага караля Эдуарда І (1239–1307), параненага атручаным кінжалам мусульманскага асасіна.

– Атруту?

– Вось яна, паўднёваамерыканская гаспадарка. Я інстынктыўна здагадваўся пра існаванне гэтай зброі на сцяне яшчэ да таго, як сюды прыехаў. Атрута магла быць і іншай, але я падумаў менавіта пра яе. Маленькі пусты калчан каля невялікага лука для палявання на птушак быў менавіта тым, што я чакаў убачыць. Калі дзіця было параненае адной з такіх стрэлаў, змочаных курарэ ці якой іншай д’ябальскай атрутай, яно памерла б, калі б атруту не высмакталі.

А сабака? Калі хтосьці хацеў скарыстацца атрутай, чаму б спярша не праверыць, ці не страціла яна моц? Сабаку я не прадбачыў, але сэнс здарэння зразумеў, і яно толькі пацвердзіла маю думку.

Цяпер вы разумееце? Вашая жонка баялася гэтага. Яна бачыла, як на дзіця напалі, і выратавала яго жыццё, але ўсю праўду сказаць вам баялася, бо ведала, як вы любіце хлопчыка і як вам будзе балюча.

– Джэкі!

– Я назіраў за ім, калі вы песцілі малое. У шыбе, зацемненай аканіцаю, ягоны твар адлюстроўваўся вельмі выразна. І я заўважыў такую рэўнасць, такую жорсткую нянавісць, якія на чалавечым твары бачыў рэдка.

– Мой Джэкі!

– Вам трэба прыняць гэта, містэр Фэргюсан. Гэта яшчэ больш пакутліва ад таго, што ім кіравала скажоная, ненармальна вялікая, маніякальная любоў да вас і, мабыць, да памерлай маці. Яго душу спапяляе нянавісць да гэтага дзівоснага дзіцяці, чыё здароўе і прыгажосць так кантрастуюць з яго ўласнай нядужасцю.

– Святы Божа! Гэта неверагодна!

– Я сказаў праўду, мадам?

Жанчына рыдала, схаваўшы твар у падушку. Потым яна павярнулася да мужа.

– Як я магла сказаць табе, Боб? Я здагадвалася, якім гэта будзе для цябе ўдарам. Лепш было чакаць, каб ты дазнаўся пра ўсё ад кагосьці іншага, не ад мяне. Калі гэты джэнтльмен, які, мабыць, мае чарадзейную сілу, напісаў, што ён усё ведае, я суцешылася.

– Я прапісаў бы маладому Джэкі год на моры, – сказаў Холмс, падымаючыся. – Толькі адно ўсё яшчэ не высветлена, мадам. Мы цудоўна разумеем прычыну вашых нападаў на Джэкі. Існуе мяжа і матчынаму цярпенню. Але як вы рызыкнулі пакінуць дзіця на два апошнія дні?

– Я расказала ўсё місіс Мэйсан. Яна ведала.

– Зразумела. Я так і думаў.

Фэргюсан, задыхаючыся, стаяў каля ложка. Яго працягнутыя да жонкі рукі трэсліся.

– Думаю, Ўотсан, нам самы час сысці, – шэптам сказаў Холмс. – Калі вы возьмеце занадта адданую Далорэс пад адну руку, я вазьму пад другую. Ну вось, – дадаў ён, зачыніўшы за сабой дзверы, – думаю, астатняе яны ўлагодзяць самі.

Да гэтай гісторыі засталося дадаць толькі адзін ліст, напісаны Холмсам у адказ на той, якім гісторыя пачынаецца. Вось ён:

Бэйкер-стрыт,

21 лістапада

Адносна вампіраў.

Шаноўны сэр!

У адказ на ваш ліст ад 19 лістапада паведамляю, што я расследаваў справу вашага кліента, містэра Фэргюсана, “Фэргюсан і Мюрхэд”, пастаўшчыкі гарбаты на Мінсінг-лэйн, і што справа паспяхова закрытая. З удзячнасцю за рэкамендацыі,

Шчыра ваш, Шэрлак Холмс З ангельскай мовы пераклала Наста Бакшанская

Гілберт Кіт Чэстэртан

Лятучыя зоркі

“Найпрыгажэйшае з усіх маіх злачынстваў, – згадваў Фламбо ў сваёй дабрадзейнай старасці, – было, па дзівосным супадзенні, з іх таксама і апошнім. Я ўчыніў яго на Каляды. Як належыць мастаку, я заўжды стараўся пераступаць закон у суладдзі з парою году ці з вакольным краявідам і абіраў для кожнага ліхадзейства прыдатны сад альбо тэраску, акурат як для скульптурнай групы. Сквайраў, напрыклад, належыць абчмураць у даўгіх пакоях з абшытымі дубам сценамі, а габрэя, з іншага боку, дарэчней пакінуць без грошыка сярод агнёў ды перагародак Кафэ Рыш. Так, у Англіі, надумаўшыся збавіць якогась дэкана ад цяжару маёмасці (а гэта не так проста, як можа здацца), я імкнуўся – як бы гэта выказаць – аблямаваць яго зялёнымі лужкамі й шэрымі вежамі кафедральнага горада. Падобным чынам у Францыі, аббіраючы багатага зласлівага селяніна (а гэта амаль немагчыма), я прагнуў адцяніць ягоную раз'юшаную фізіяномію шэраю чарадою падрэзаных таполяў і тымі велічнымі гальскімі раўнінамі, з якіх чэрпаў натхненне магутны дух Міле.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x