Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым электронным зборніку сабраны творы розных знакамітых аўтараў: Артура Конан Дойла, Роналда Нокса, Карэла Чапэка, Агаты Крысці і інш.
Для аматараў дэтэктыўнай літаратуры і шырокага кола чытачоў.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Задоўга да таго як сэр Леапольд канчаткова аб'явіўся з-пад пледаў і шалікаў, вялікія дзверы перад ім расчыніліся, і палкоўнік Адамс (бацька зафутранай дзяўчыны) выйшаў асабіста запрасіць вялебнага госця ў дом. Ён быў высокі, асмуглы й вельмі маўклівы, а на галаве меў чырвоную шапку накшталт фескі, праз якую рабіўся падобны да ангельскага сірдара ці пашы ў Егіпце. З ім выйшаў яго швагер, які нядаўна прыехаў з Канады, – светлабароды, рослы й досыць шумны малады аматар фермерскага жыцця на ймя Джэймс Блаўнт. З імі была і яшчэ адна асоба, не настолькі заўважная, – святар з найбліжэйшага каталіцкага касцёла. Палкоўнікава нябожчыца-жонка была каталічкаю, і дзеці, як часта бывае ў такіх выпадках, выхоўваліся ў матчынай веры. Усё ў гэтым ксяндзы было непрыкметным, і нават прозвішча яго было проста Браўн. Але палкоўнік знаходзіў у яго таварыстве нейкую прыемнасць і часта запрашаў яго на такія сямейныя сустрэчы.

У вялізным холе было досыць месца нават для сэра Леапольда і ягоных бясконцых покрываў. Гэты хол быў, праўду кажучы, недарэчна вялікі ў параўнанні з рэштаю дома: даўжэзны пакой з уваходнымі дзвярыма ў адным канцы і падножжам лесвіцы ў другім. Перад вялікім камінам, над якім вісела палкоўнікава шпага, цырымонія распранання госця нарэшце завяршылася, і ўсіх прысутных, не выключаючы хмурнага Крука, прадставілі сэру Леапольду Фішэру. Але вялебны фінансіст нібыта працягваў змагацца з часткамі свайго бездакорнага касцюма і нарэшце здабыў з якоесь найунутранейшай кішэні фрака чорную авальную скрыначку, якую, ззяючы, абвясціў калядным падарункам для хросніцы. З нязмушанай самазадаволенасцю, якая нечым абяззбройвала гледачоў, Фішэр падняў скрыначку перад сабою, штосьці націснуў, вечка адкінулася, і ўсе ледзь не саслеплі. Быццам чысцюткі фантан ударыў ім проста ў вочы. На аранжавым аксаміце донца, нібы тры яечкі ў гняздзе, ляжалі тры ясныя зіхоткія дыяменты, вакол якіх, здавалася, само паветра загаралася агнём. Фішэр добразычліва прамянеў, упіваючыся ўражанасцю й зачараванасцю дзяўчыны, змрочным захапленнем і няўклюднымі падзякамі палкоўніка ды агульным здзіўленнем усіх прысутных.

– Пакуль што я іх пакладу назад, мая мілая, – сказаў Фішэр, вяртаючы футарал у глыбіні фрака. – Едучы сюды, мне давялося добра пра іх клапаціцца. Гэта тры знакамітыя афрыканскія дыяменты, тыя самыя, што завуцца Лятучымі Зоркамі, бо іх вельмі часта выкрадалі. Усе вялікія злачынцы палююць на іх, але і простыя людзі на вуліцы ці ў гатэлі не адмовіліся б іх прыхапіць. Мяне маглі абкрасці проста па дарозе сюды. Так-так, вельмі магчыма.

– І вельмі натуральна, – прабурчаў хлопец у чырвоным гальштуку. – Калі б і абкралі, я б іх не вінаваціў. Калі людзі просяць хлеба, а вы не даяце ім і камню, то што дрэннага, калі яны возьмуць камень самі?

– Не смейце так казаць, – з дзіўнаю палкасцю ўсклікнула дзяўчына. – Вы ніколі такога не казалі, пакуль не сталі гэтым жахлівым як-жа-гэта-завецца. Ды вы ведаеце, пра што я. Як называюць таго, хто гатовы абдымацца з камінарам?

– Святым, – адказаў айцец Браўн.

– Думаю, – сказаў сэр Леапольд з паблажліваю ўсмешкаю, – што Рубі мела на ўвазе сацыяліста.

– Раяліст не абавязаны граць на раялі, – крыху раздражнёна адазваўся Крук, – а кансерватар не заўсёды гатуе на зіму варэнні. А сацыяліст, завяраю вас, зусім не прагне таварыства ўсякага, каго заве таварышам. Сацыяліст проста хоча, каб усе коміны былі пачышчаныя, а ўсім камінарам за гэта заплацілі.

– Але нікому не дазволіць валодаць уласнаю сажаю, – нягучна дадаў святар.

Крук зірнуў на яго з цікавасцю і нават павагаю.

– А хтосьці хоча валодаць сажаю? – спытаў ён.

– Хтосьці, можа, і хоча, – задумліва адгукнуўся Браўн. – Я чуў, садоўнікам яна прыдаецца. А я аднойчы на Каляды вельмі ўсцешыў шасцярых дзяцей, якія не дачакаліся фокусніка, і мне спатрэбілася для гэтага выключна сажа – ужытая вонкава.

– Як цудоўна! – усклікнула Рубі. – Вось бы і нам на такое паглядзець.

Шумны канадзец, містэр Блаўнт, адразу ж узвысіў свой гучны голас у падтрымку гэтай задумы, а ўражаны фінансіст узвысіў свой, задуму досыць рашуча асуджаючы, і тут у вялікія ўваходныя дзверы нехта пагрукаў. Святар адчыніў, ізноў адкрываючы від на пярэдні сад, дзе вечназялёныя дрэвы – і араўкарыя між імі – цямнелі цяпер на фоне раскошнага фіялетавага заходу. Гэтая карціна ў раме расчыненых дзвярэй была такою яркаю і такою дзіўнаю, нібы тэатральная дэкарацыя, што ў першае імгненне ніхто не звярнуў увагі на непрыкметнага чалавека на ганку. Гэта быў, відавочна, звычайны пасыльны – запылены ды ў паношаным паліто.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x