Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым электронным зборніку сабраны творы розных знакамітых аўтараў: Артура Конан Дойла, Роналда Нокса, Карэла Чапэка, Агаты Крысці і інш.
Для аматараў дэтэктыўнай літаратуры і шырокага кола чытачоў.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ці ёсць сярод вас містэр Блаўнт, джэнтльмены? – спытаў ён, няўпэўнена працягваючы ім ліст.

Містэр Блаўнт асекся на паўвоклічы, так і не скончыўшы сваіх ухваленняў. З яўным здзіўленнем ён разадраў канверт і стаў чытаць. Яго твар крыху спахмурнеў, пасля зноў пасвятлеў, і канадзец павярнуўся да свайго швагра й гаспадара:

– Мне прыкра так вам назаляць, палкоўнік, – сказаў ён з бадзёраю каланіяльнаю пачцівасцю, – але ці дужа вас засмуціць, калі сёння ўвечары да мяне зазірне па справе стары прыяцель? Гэта, уласна кажучы, Фларыян, той самы славуты французскі акрабат і комік. Мы пазнаёміліся калісь даўно за акіянам, ён родам з французскай часткі Канады, а цяпер вось у яго да мяне справа – каб я толькі ведаў, якая.

– Канечне-канечне, – не раздумваючы адказаў палкоўнік. – Дарагі мой, вашым сябрам я толькі рады. І ён тут, не сумняюся, будзе дарэчы.

– Ён вычарніць твар сажаю, калі вы пра гэта, – са смехам усклікнуў Блаўнт, – і высініць усіх сінякамі. Мне што, я не дужа выкшталцоны. Старая добрая пантаміма мне акурат да густу, і каб актор яшчэ на цыліндр сеў!

– Толькі, калі ласка, не на мой, – з годнасцю прамовіў сэр Леапольд Фішэр.

– Годзе, годзе, – бесклапотна ўмяшаўся Крук, – не будзем сварыцца. Бываюць жарты й безгустоўнейшыя за чалавека на цыліндры.

Непрыязнасць да юнака ў чырвоным гальштуку, народжаная драпежніцкімі перакананнямі апошняга ды ягонымі відавочна цёплымі адносінамі з Фішэравай слаўнай хросніцаю, змусіла дзялка прамовіць самым саркастычным і ўладным тонам:

– Вам, не сумняюся, сапраўды вядомыя жарты і безгустоўнейшыя за чалавека на цыліндры. Ці не зробіце ласку прывесці прыклад?

– Ды вось хоць цыліндр на чалавеку, – адказаў сацыяліст.

– Ну, ну, ну! – закрычаў канадзец з заўсёдашняю варварскаю зычлівасцю. – Не будзем псаваць такі слаўны вечар. Я проста кажу, давайце неяк пацешым таварыства! Не будзем чарніць твары і сядаць на капелюшы, калі нехта супраць, але чагосьці такога ўдумаем. Чаму б вось не зладзіць сапраўдную ангельскую пантаміму – каб усё як след, каб з клоунам, і з Каламбінаю, і што там яшчэ трэба. Калі я з'язджаў з Англіі, у дванаццаць гадоў, я такую бачыў, і яна палае ў маёй памяці, як святочнае вогнішча. А ў мінулым годзе я вярнуўся – і выявілася, што такога ўжо не сустрэнеш. Усюды толькі слязлівыя казачкі. Мне б паглядзець, як махаюць гарачаю качаргою ды збіваюць на порхаўку паліцэйскага, а на сцэне толькі прынцэсачкі, што гавораць казані пры месяцовым святле, ды Сінія Птушкі, ды астатняе ў тым жа духу. Калі ўжо нешта сіняе, то хай гэта будзе Сіняя Барада, ды й таму б лепей перавярнуцца ў Панталонэ.

– Збіць паліцэйскага на порхаўку – гэта мне даспадобы, – сказаў Джон Крук. – Гэта лепшае вызначэнне сацыялізму, чым тое, што тут сёння гучала. Але зладзіць гэта ўсё будзе немалою працаю.

– Ды ні каліўца, – крыкнуў Блаўнт, ужо дужа захоплены. – Прасцей за арлекінаду мы нічога і не надумаем, і на тое дзве прычыны! Па-першае, вярзці можна ўсё, што ў галаву прыйдзе, а па-другое, спатрэбіцца толькі тое, што ў любым доме і так ёсць – сталы, вешалы, кашы для бялізны ды іншае падобнае.

– А і праўда, – Крук з захапленнем заківаў і захадзіў па пакоі. – Але дзе ж узяць паліцэйскую форму? Я апошнім часам аніводнага палісмена не забіў.

Блаўнт у задуменні нахмурыўся, але тут жа ляпнуў сябе па сцягне.

– Знойдзецца! – усклікнуў ён. – Фларыянаў тэлефон тут ёсць, а Фларыян у Лондане ўсіх касцюмераў ведае. Зараз пазваню яму ды й папрашу захапіць сюды паліцэйскую форму, – і ён рынуўся да тэлефона.

– Хіба не цудоўна, хросны? – ледзь не скакала ад радасці Рубі. – Я буду Каламбінай, а вы – Панталонэ.

Мільянер ні на хвілю не страціў паганскай велічнай непахіснасці.

– Думаю, мая мілая, – адказаў ён, – што вам трэба знайсці іншага Панталонэ.

– Калі хочаш, я буду Панталонэ, – першы і апошні раз умяшаўся ў размову палкоўнік Адамс, дастаўшы з рота цыгару.

– Вам помнік трэба паставіць! – усклікнуў канадзец, які акурат вярнуўся, ззяючы, ад тэлефона. – Ну вось усіх і знайшлі! Містэр Крук будзе клоунам – ён журналіст і ведае ўсе найстарэйшыя жарты. Я магу быць Арлекінам, для гэтага толькі і трэба, што мець даўгія ногі ды жвава скакаць. А мой сябар Фларыян кажа, што прыхопіць касцюм палісмена і дарогаю пераапранецца. Зладзім усё ў гэтым самым холе, вунь там на прыступках рассадзім гледачоў у некалькі шэрагаў. А дзверы будуць выдатным заднікам, хоць зачыненыя, хоць расчыненыя. Зачыніш – вось табе ангельскі пакой, расчыніш – вось табе сад у месяцавым святле. Выдатна ўсё атрымліваецца, нібы начараваў хто.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x