Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым электронным зборніку сабраны творы розных знакамітых аўтараў: Артура Конан Дойла, Роналда Нокса, Карэла Чапэка, Агаты Крысці і інш.
Для аматараў дэтэктыўнай літаратуры і шырокага кола чытачоў.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Айцец Браўн раптоўна разрагатаўся, пасля спыніўся, але гаварыў не без цяжкасці, змагаючыся з новымі прыпадкамі смеху.

– Джэнтльмены, – выціснуў ён, – часу тлумачыць няма. Мне трэба даганяць злачынцу. Але гэты вялікі французскі актор, які граў палісмена, гэты пераканаўчы мярцвяк, якога Арлекін кружыў, гайдаў ды шпуляў туды й сюды – гэта быў… – тут голас ізноў адмовіўся яму служыць, і ён бегма кінуўся прэч.

– Гэта быў?.. – запытальна гукнуў яму наўздагон Фішэр.

– Сапраўдны палісмен, – адказаў айцец Браўн і знік у цемры.

У дальнім закуце густога саду хаваліся зацішныя альтанкі, а неўміручая зелень лаўраў пад шафіравым небам і срэбным месяцам нават цяпер, пасярод зімы, ззяла цёплымі адценнямі поўдня. Яркія трапяткія лісты, пурпуровая начная сінь і месяц нібы велічэзны крышталь – рамантычная карціна, амаль легкадумная. А між верхніх галінаў дрэваў караскаецца дзіўная фігура – не настолькі рамантычная, наколькі неймаверная. Яна мігаціць з галавы да ног, нібы апранутая ў тысячу месяцаў, а сапраўдны месяц ловіць кожны яе рух і запальвае на ёй новы агеньчык. Вось яна перабіраецца, зіхоткая ды жвавая, з нізкага дрэва ў гэтым садзе на высокае ды разлапістае ў суседнім, і таму толькі спыняецца, што пад меншае дрэва слізгае якісь цень і беспамылкова гукае па імені.

– Што ж, Фламбо, – кажа гэты цень, – вы і сапраўды выглядаеце Лятучай Зоркай. А пра лятучую зорку гавораць яшчэ так: зорка падае.

Срэбная зіхоткая фігура ўверсе, здаецца, нахіляецца з галіны лаўра і, пэўная ў бяспецы ўцёкаў, слухае малую фігурку ўнізе.

– Вы ніколі шчэ не кралі так прыгожа, Фламбо. Што за кемлівая выдумка: прыехаць з Канады (з білетам ад Парыжу, мяркую) усяго праз тыдзень пасля смерці місіс Адамс, калі ўсім не да пытанняў. А хіба мала кемлівасці ў тым, як вы высачылі Лятучыя Зоркі і вызналі дзень прыезду Фішэра? Але тое, што было далей, – гэта ўжо не кемліва, а папросту геніяльна. Скрасці камяні, мяркую, вам было зусім проста. Калі б і не прыдумалі чапляць той асліны хвост да Фішэравага фрака, дык знайшлі б сотню іншых спосабаў. Але ў астатнім вы зацьмілі самога сябе.

Зіхоткі чалавек сярод зялёнага лісця не рухаецца, нібы загіпнатызаваны, хаця ўцёкам нішто не замінае. Ён глядзіць на чалавека ўнізе.

– Так, так, – кажа чалавек унізе. – Я ўсё ведаю. Ведаю, што вы і падбухторылі ўсіх на пантаміму, і здабылі з яе дзве карысці разам. Вы збіраліся скрасці камяні цішком, але прыйшла навіна ад суўдзельніка: вас ужо падазраюць, і здольны паліцэйскі збіраецца спыніць вас у гэты самы вечар. Звычайны злодзей быў бы ўдзячны за папярэджанне і ўцёк бы. Але вы паэт. Задума схаваць дыяменты сярод бляску маскарадных аздобаў прыйшла першаю. А тады вы ўцямілі, што калі апранецеся Арлекінам, то і з'яўленне палісмена будзе зусім дарэчы. Годны прадстаўнік уладаў выйшаў з паліцэйскага ўчастка ў Путні з намерам вас схапіць і трапіў у найдзівачнейшую пастку ў цэлым свеце. Дзверы адчыніліся – і ён увайшоў проста на сцэну каляднай пантамімы, дзе весялун-Арлекін мог лупцаваць яго, і пхаць, і аглушыць, і ўсыпіць, і ўсё гэта пад грамавы рогат найвялебнейшых людзей у цэлым Путні. Не, лепшага вам і самому не выдумаць. А цяпер, між іншым, можаце і аддаць мне дыяменты.

Зялёная галіна, на якой гайдалася бліскучая фігура, зашалахцела, нібы ў здзіўленні, а голас працягваў:

– Я хачу, каб вы іх вярнулі, Фламбо, і хачу, каб вы кінулі такое жыццё. У вас ёсць яшчэ маладосць, і гонар, і гумар. Не марце, што захаваеце іх пры такім рамястве. Чалавеку па сілах больш-менш трымацца на адным узроўні дабра, але ніхто яшчэ не ўтрымаўся на адным узроўні зла. Гэтая дарога вядзе пад ухіл. Лагодны п'е і робіцца жорсткім. Праўдзівы забівае і адгэтуль змушаны хлусіць. Я ведаў шмат людзей, што пачалі, як вы, разбойнікамі з сумленнем, вясёлымі рабаўнікамі багацеяў, а скончылі па горла ў брудзе. Морыс Блум пачынаў перакананым анархістам, бацькам бедакоў, а скончыў гідкім шпіёнам і выказчыкам, якім абодва бакі карысталіся і грэбавалі. Калі Гары Бёрк заснаваў свой рух за вызваленне багацця, ён быў досыць шчыры, а цяпер бясконца цягне грошы на выпіўку са згалелай галоднай сястры. Лорд Эмбер шукаў таварыства беззаконнікаў з пэўнага рыцарства; а цяпер плаціць і плаціць апошнім вылюдкам сярод лонданскіх шантажыстаў. Капітан Барыён быў калісьці знакаміты джэнтльмен-апаш, вы ўжо не чулі аб ім. Ён памёр у вар'ятні, енчачы ад жаху перад шныпарамі і перакупшчыкамі, якія здрадзілі яму й цкавалі яго. Я ведаю, Фламбо, гушчары за вамі выглядаюць такімі вольнымі. Я ведаю, вы можаце ўраз у іх знікнуць, нібы малпа. Але аднойчы вы будзеце старою, сівою малпаю, Фламбо. І вы будзеце сядзець у сваім вольным гушчары, з холадам у сэрцы, са смерцю за плячыма, і на дрэвах вакол не будзе ні лісточка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x