Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым электронным зборніку сабраны творы розных знакамітых аўтараў: Артура Конан Дойла, Роналда Нокса, Карэла Чапэка, Агаты Крысці і інш.
Для аматараў дэтэктыўнай літаратуры і шырокага кола чытачоў.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлопец трохі трывожна зірнуў на лэдзі і спытаў:

– Няўжо няма дзе схавацца? Вунь там, здаецца, дом.

– Там сапраўды дом, – змрочна адрэагаваў генерал, – ды толькі не надта гасцінны.

– Цікава ж выйшла, – сумна адказала яго жонка, – што мы трапілі пад навальніцу, і адзіны ў наваколлі дом – гэты.

Нешта ў яе тоне быццам выпрабоўвала хлопца, у якім спалучалася чуллівасць і здольнасць разумець, але спадара з Таронта тое зусім не бянтэжыла.

– Што з ім не так? – спытаў ён. – На выгляд амаль руіны.

– Гэты асабняк, – суха адказаў генерал, – належыць маркізу Марну.

– Ого! – сказаў сэр Джон Кокспэр. – Я чуў пра гэтага фрукта не раз, той яшчэ дзівак. Летась прысвяціў ягонай гісторыі першую паласу ў “Комет”. “Нікому не вядомы маркіз”.

– Але, я таксама пра яго чуў, – напаўголасу сказаў малады Мэлаў. – Якіх толькі баек не расказваюць пра тое, чаму ён так хаваецца. Я чуў, што ён носіць маску, бо шалудзівы. А нехта казаў мне, што на яго сям’і ляжыць праклён, дзіця нарадзілася з нейкай страшэннай выродлівасцю, і яго хаваюць у цёмным пакоі.

– У маркіза Марна тры галавы, – на поўным сур’ёзе заўважыў Рамэйн. – Раз на тры стагоддзі іх генеалагічнае дрэва аздабляе трохгаловы маркіз. Ніхто не насмельваецца набліжацца да праклятага дома, акрамя маўклівай чарады шапавалаў, якіх пасылаюць, каб забяспечыць сям’ю неверагоднай колькасцю капелюшоў. Але, – і яго інтанацыя зрабіла адзін з тых глыбокіх і страшных паваротаў, што выклікалі такое захапленне ў тэатры, – сябры мае, людзі капелюшоў такой формы не носяць.

Амерыканка пахмура паглядзела на яго з лёгкім ценем недаверу, быццам той фокус з голасам мімаволі ўзрушыў яе.

– Мне не даспадобы вашыя агідныя жарты. – сказала яна, – У любым разе, я б папрасіла вас больш так не жартаваць.

– Слухаю і падпарадкоўваюся, – адказаў актор, – але ці забаронена мне, як Лёгкай брыгадзе ў вершы Алфрэда Тэнісана, нават пацікавіцца, у чым прычына?

– Прычына, – адказала яна, – у тым, што ён не нікому не вядомы маркіз. Я сама знаю яго, ці, прынамсі, была з ім вельмі добра знаёмая трыццаць гадоў таму, калі мы ўсе былі яшчэ маладымі, а ён служыў аташэ ў Вашынгтоне. І ён не насіў маскі, прынамсі, не пры мне. Ён не быў шалудзівым, хоць, можа, і быў нагэтулькі ж самотным. Ён меў толькі адну галаву і ўсяго адно сэрца, і яно было разбітае.

– Ну вядома ж, няшчаснае каханне, – сказаў Кокспэр. – Я б такое надрукаваў у “Комет”.

– Напэўна, для нас гэта мусіць быць кампліментам, – задуменна адказала яна, – калі вы думаеце, што разбітае мужчынскае сэрца – заўсёды справа рук жанчыны. Але любоў і смутак бываюць рознымі. Вы ніколі не чыталі “In Memoriam” Тэнісана? Ніколі не чулі пра Давіда і Іянафана? Гаротнага Марна зламала смерць брата. Папраўдзе, той быў яму стрыечны брат, але яны выхоўваліся разам, як родныя, і былі адзін аднаму бліжэйшымі за многіх родных. Джэймс Мэйр, як звалі маркіза, калі мы былі знаёмыя, быў з іх старэйшы, але ён заўсёды абагаўляў Морыса Мэйра. І калі верыць яго расказам, Морыс Мэйр сапраўды быў цудам. Джэймс быў зусім не дурань і меў вельмі добрыя поспехі ў сваёй галіне – палітыцы, але Морыс, здаецца, мог займацца і гэтай, і любой іншай справай: ён быў бліскучым мастаком, акторам-аматарам, музыкам – чаго ён толькі не рабіў. Сам Джэймс быў вельмі прыгожы – высокі, дужы і энергічны, прамы грэцкі нос… Але мне здаецца, маладыя людзі маглі б палічыць, што з гэтай барадой, якая па-віктарыянску раздзялялася на кашлатыя бакенбарды, ён выглядае занадта эксцэнтрычна. А вось Морыс галіўся гладка і, мяркуючы па партрэтах, якія мне паказвалі, выглядаў проста чароўна, хоць і быў занадта падобны да опернага тэнара, што не ўпрыгожвае джэнтльмена. Джэймс зноў і зноў прасіў, каб я адказала, ці не цуд яго сябар, ці ж не любая жанчына закахаецца ў яго і гэтак далей, пакуль ад гэтага не пачало ўжо нудзіць, ды толькі занадта хутка ўсё абярнулася трагедыяй. Было ўражанне, што гэтая манія запоўніла ўсё яго жыццё, і вось аднойчы ідал упаў і разбіўся, як фарфоравая лялька. Прастыў на моры і канец.

– І пасля гэтага, – спытаў хлопец, – ён так ад усіх адгарадзіўся?

– Спачатку ён паехаў за мяжу, – адказала жанчына, – пабываў у Азіі, на Канібалавых астравах і Бог ведае дзе. Розныя людзі па-рознаму пераносяць такія цяжкія ўдары. Для яго гэта вылілася ў адасабленне і разрыў з усім, нават са звычкамі і, наколькі гэта магчыма, з успамінамі. Ён не мог трываць напамінаў пра сваю старую прыхільнасць – партрэтаў, гісторый і нават асацыяцый. Не вытрываў і арганізацыі вялікага публічнага пахавання. Яго цягнула прэч. Ён не вяртаўся дзесяць гадоў. Я чула, што пад канец свайго выгнання ён пачаў быў патроху папраўляцца, але варта было вярнуцца дадому, як адбыўся моцны рэцыдыў. Яго ахапіла рэлігійная хандра, а гэта ўжо практычна вар’яцтва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x