Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым электронным зборніку сабраны творы розных знакамітых аўтараў: Артура Конан Дойла, Роналда Нокса, Карэла Чапэка, Агаты Крысці і інш.
Для аматараў дэтэктыўнай літаратуры і шырокага кола чытачоў.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Як добра, што вы мне пра гэта расказалі, – сказаў ён. – Праўда, я страшна ўдзячны, бо з гэтым нам, відаць, нешта давядзецца рабіць. Калі б гаворка была толькі пра такіх людзей, як вы з генералам, то ўсё магло б застацца справай прыватнай, але паколькі сэр Джон Кокспэр збіраецца ўзняць гвалт у сваіх газетах… анягож, ён жа аранжыст з Таронта, дык і нам не выпадае заставацца ўбаку.

– Але што вы на гэта ўсё скажаце? – узрушана спытаў Мэлаў.

– Перш за ўсё я на гэта скажу, – прамовіў айцец Браўн, – што тое, як вы гэта падаяце, да праўды не падобнае. Дапусцім – выключна дзеля дыскусіі, – што мы і праўда ўсе змрочныя крывасмокі і дарэшты разбураем людское шчасце. Дапусцім, я – змрочны крывасмок, – ён пачухаў нос мядзведзікам, але пачаў усведамляць недарэчнасць сваіх паводзінаў і адклаў яго. – Дапусцім, мы разбураем усе асабістыя і сямейныя повязі. Навошта нам ізноў распальваць у чалавеку старую сямейную прыхільнасць у той момант, калі ён пачынае паказваць прыкметы выбаўлення ад яе? Вядома ж, не зусім справядліва адначасова абвінавачваць нас у тым, што мы разбураем повязі і тут жа тыя самыя захапленні заахвочваем. Не разумею, адкуль нават рэлігійны маньяк мог бы мець такую манію, а таксама як рэлігія можа гэтую манію павялічыць, за выключэннем таго, каб асвятліць яе промнем надзеі.

І пасля паўзы ён дадаў:

– Я б хацеў пагутарыць з гэтым вашым генералам.

– Гэта яго жонка расказала, – сказаў Мэлаў.

– Так, – быў адказ, – але мне больш цікава, пра што змаўчаў ён, а не што расказала яна.

– Вы мяркуеце, што ён ведае больш за яе?

– Мяркую, яму вядома больш, чым яна расказала, – адказаў айцец Браўн. – Вы кажаце, ён абмовіўся, што дараваў бы ўсё, толькі не грубасць да яго жонкі. Зрэшты, а што яму яшчэ дараваць?

Айцец Браўн устаў, абтрос сваю бясформенную вопратку і так і стаяў ды глядзеў на хлопца напружаным, злёгку збянтэжаным позіркам. Праз момант ён павярнуўся, узяў свой не менш бясформенны парасон і вялікі пацёрты капялюш і патупаў па вуліцы.

Ён мінуў не адну шырокую вуліцу і плошчу, пакуль не прыйшоў да прыгожага старасвецкага дому ў Вест-Эндзе, дзе спытаў слугу, ці можна пабачыцца з генералам Аўтрэмам. Кароткая дзяжурная размова – і яго ўрэшце правялі ў кабінет, дзе кнігі саступалі па колькасці мапам і глобусам. У ім сядзеў лысы англа-індыец з чорнымі бакенбардамі, курыў доўгую тонкую цыгару і гуляўся са шпількамі на мапе.

– Даруйце, што ўрываюся, – сказаў святар, – асабліва таму, што маё ўварванне мяжуе з умяшаннем у ваш занятак. Я хачу абмеркаваць з вамі прыватную справу, але выключна ў спадзяванні, што яна і застанецца прыватнай. На жаль, здаецца, ёсць людзі, якія хочуць зрабіць яе публічнай. Генерал, мяркую, вы ведаеце сэра Джона Кокспэра.

Маса з чорных вусаў і бакаў старога генерала служыла ніжняй частцы яго твару як бы маскай. Ніколі нельга было разгледзець, ці не ўсміхаецца ён, але ў яго карых вачах часта загараўся агеньчык.

– Я думаю, яго ведаюць усе, – сказаў ён. – Я не надта добра з ім знаёмы.

– Але ж вам вядома, што калі ён нешта ведае, то пра гэта дазнаюцца ўсе, – з усмешкай сказаў айцец Браўн, – калі ён лічыць, што тое выгадна надрукаваць. І са словаў свайго сябра, містэра Мэлаў, якога, думаю, вы таксама ведаеце, я дазнаўся, што сэр Джон збіраецца надрукаваць некалькі гарачых антыклерыкальных артыкулаў, заснаваных на Таямніцы Марнаў, як ён гэта называе. “Манахі даводзяць маркіза да вар’яцтва” і гэтак далей.

– Калі друкаваць іх будзе ён, – адказаў генерал, – дык не разумею, нашто вы з гэтай праблемай прыйшлі да мяне. Мушу вас папярэдзіць, я заўзяты пратэстант.

– Я вельмі прыхільна стаўлюся да заўзятых пратэстантаў, – сказаў айцец Браўн. – Я прыйшоў да вас, бо быў упэўнены, што вы раскажаце мне праўду. Спадзяюся, з майго боку не будзе празмернай жорсткасцю сказаць, што я не настолькі ўпэўнены ў сэру Джону Кокспэру.

Карыя вочы яшчэ раз міргнулі, але генерал нічога не адказаў.

– Генерал, – сказаў айцец Браўн, – уявіце, што Кокспэр ці нехта да яго падобны збіраецца раззваніць на ўвесь белы свет абразлівыя байкі пра вашую краіну і ваш сцяг. Уявіце, што ён сказаў, што ваш полк уцёк з поля бою або што ваш штаб прадаўся ворагу. Ці дапусцілі б вы, каб нешта стала паміж вамі і фактамі, здольнымі яго абвергнуць? Хіба ж вы не знайшлі б праўду любой цаной? Дык вось, у мяне ёсць полк, і я належу да арміі. Іх дыскрэдытуюць гісторыяй, якая, я перакананы, ёсць хлуснёй, але як усё было насамрэч, мне невядома. Ці папракняце вы мяне за тое, што я намагаюся ў гэтым разабрацца?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x