Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым электронным зборніку сабраны творы розных знакамітых аўтараў: Артура Конан Дойла, Роналда Нокса, Карэла Чапэка, Агаты Крысці і інш.
Для аматараў дэтэктыўнай літаратуры і шырокага кола чытачоў.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Я так разумею, – сказаў айцец Браўн, – што сёй-той з вас спрабаваў убачыцца з ім?

– Мая жонка ніколі не пакідала спробаў, – адказаў генерал. – Яна адмаўляецца пагаджацца, што такое злачынства мусіць назаўжды адрэзаць чалавека ад грамадства, і прызнаюся вам: я схільны думаць, што яна мае рацыю. Восемдзесят гадоў таму такое лічылі нормай, і шчыра кажучы, гэта ўсё ж не наўмыснае забойства. Мая жонка вельмі сябруе з той няшчаснай, што стала прычынай разладу, і лічыць, што калі б Джым пагадзіўся яшчэ раз сустрэцца з Віёлай Грэйсан і пачуць ад яе, што старыя сваркі засталіся ў мінулым, ён мог бы вярнуцца ў здаровы розум. Калі не памыляюся, мая жонка склікае заўтра нешта накшталт сяброўскай нарады. Яна вельмі актыўная.

Айцец Браўн гуляўся са шпількамі, што ляжалі побач з генералавай мапай, і слухаў, здавалася, вельмі безуважна. Яго розум меў схільнасць бачыць усё выявамі. І выява, якая афарбавала нават празаічны розум прагматычнага салдата, яшчэ больш расквітнела значнасцю і злавеснасцю ў схільным да містыкі розуме святара. Ён бачыў цёмна-чырвоны пустэльны пясок, які дакладна паўтарае адценне пяску Акелдамы, [3] Акелдама (Зямля Крыві) – паводле Новага Запавету, участак зямлі ў Ерусаліме, набыты для пахавання вандроўнікаў на грошы, атрыманыя Іудам ад першасвятароў за здраду Ісусу Хрысту. на ім цёмнай грудай ляжыць мёртвае цела, забойца, сагнуўшыся, бяжыць да яго і махае ў шалёным раскаянні пальчаткай, і раз за разам яго ўяўленне вярталася да трэцяй фігуры, якой ён пакуль не мог знайсці месца на чалавечай сцэне – секундант забітага стаіць нерухома і таямніча, як цёмная статуя, пастаўленая ля самай вады. Хто-небудзь мог бы палічыць яе нязначнай дэталлю, але для яго менавіта гэтая застылая фігура прыцягвала да сябе ўвагу, як пытальнік.

Чаму Рамэйн не пабег адразу? Такой была б натуральная рэакцыя секунданта, нават проста з чалавечага пункту гледжання, не кажучы ўжо пра сяброўства. Нават калі тут замяшанае нейкае двурушніцтва, якога ён пакуль не разумее, або больш страшны матыў, такога варта было б чакаць хаця б дзеля прыстойнасці. Прынамсі, калі ўсё ўжо адбылося, секундант загінулага мусіў бы заварушыцца задоўга да таго, як другі схаваецца за пагоркам.

– Гэты Рамэйн заўсёды рухаецца марудна? – пацікавіўся ён.

– Дзіўна, што вы пытаеце, – адказаў Аўтрэм, кінуўшы на яго востры позірк. – Не, шчыра кажучы, калі ўжо ён рухаецца, то рухаецца вельмі хутка. Толькі што згадаў цікавую рэч: якраз сёння ўдзень я бачыў, як ён стаяў гэтаксама ў часе навальніцы, у сваёй накідцы са срэбнай шпількай, абапіраючыся рукой на сцягно, дакладна і ва ўсім без выключэння паўтараючы сваю позу на тых крывавых пясках. Нас усіх маланка асляпіла, а ён і не міргнуў. Калі зноў стала цёмна, ён так і стаяў там.

– Спадзяюся, цяпер ён там не стаіць? – пацікавіўся айцец Браўн. – Я маю на ўвазе, урэшце ж ён заварушыўся.

– Так, калі загрымела, ён зарухаўся даволі рэзка, – адказаў генерал. – Ён быццам бы чакаў грому, бо потым дакладна назваў, колькі прайшло часу. А што?

– Я ўкалоўся вашай шпількай, – сказаў айцец Браўн. – Спадзяюся, што не сапсаваў яе, – тут яго вочы заплюшчыліся, і ён раптам змоўк.

– Вы не хворы? – спытаў генерал, узіраючыся ў яго.

– Не, – адказаў святар. – Проста ў мяне не такая вытрымка, як у вашага сябра Рамэйна. Заўсёды міргаю, калі бачу святло.

Ён пайшоў па капялюш з парасонам, але, дайшоўшы да дзвярэй, быццам нешта ўспомніў і вярнуўся. Падыходзячы бліжэй да Аўтрэма, ён даволі бездапаможна ўзіраўся яму ў твар, як рыбіна перад смерцю, і зрабіў жэст, быццам хоча ўхапіцца за яго камізэльку.

– Генерал, – амаль прашаптаў ён, – дзеля Бога, не дайце вашай жонцы і той другой жанчыне прабіцца да Марна. Не будзіце сабаку, які спіць, бо вы можаце абудзіць Цэрбера.

Генерал застаўся адзін, і калі ён зноў сеў гуляцца са шпількамі, у яго карых вачах чыталася здзіўленне.

Аднак яно зрабілася яшчэ большым, калі ён дазнаўся пра прагрэс у бескарыслівай змове генеральскай жонкі, якая сабрала сваю маленькую групу зычліўцаў на штурм замка мізантропа. Першая неспадзяванка, з якой яна сутыкнулася і якой не магла зразумець, – гэта адсутнасць аднаго з персанажаў гэтай старажытнай трагедыі. Калі яны, папярэдне дамовіўшыся, сабраліся ў ціхім гатэлі даволі блізка ад замка, ад Х’юга Рамэйна не было ні знаку, пакуль адвакат не паведаміў спозненай тэлеграмай, што вялікі актор неспадзявана пакінуў краіну. Другая нечаканасць здарылася, калі яны пачалі сваю бамбардзіроўку, адправіўшы ў замак ліст з настойлівым патрабаваннем размовы: гэта была фігура, якая выйшла са змрочнай брамы прыняць дэлегацыю ад імя шляхетнага насельніка. Зусім не гэтую фігуру спадзяваліся яны сустрэць у панурых алеях, сярод амаль феадальных фармальнасцяў. Гэта быў не велічны аканом ці дварэцкі, нават не вытанчаны лёкай ці цыбаты расфуфыраны служка. Адзіным, што з’явілася ў дзвярах магільнага замка, была кароткая пацёртая фігура айца Браўна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x