Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым электронным зборніку сабраны творы розных знакамітых аўтараў: Артура Конан Дойла, Роналда Нокса, Карэла Чапэка, Агаты Крысці і інш.
Для аматараў дэтэктыўнай літаратуры і шырокага кола чытачоў.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Кажуць, трапіў у лапы папа́м, – прабурчаў стары генерал. – Ведаю, што ён тысячы аддаў, каб фундаваць манастыр, і сам жыве амаль як манах – ці прынамсі самотнік. Не разумею, які яны ў гэтым бачаць сэнс.

– Чортавы забабоны ўсё, – фыркнуў Кокспэр, – пра такое трэба пісаць. Вось чалавек, які мог прынесці карысць Імперыі і ўсяму свету, а гэтыя крывасмокі ўхапіліся і ўсе сокі з яго цягнуць. Іду ў заклад, яны са сваімі расказамі пра той свет нават ажаніцца яму не даюць.

– Вашая праўда, ён так ніколі і не ажаніўся, – сказала лэдзі. – Шчыра кажучы, у час нашага знаёмства ён быў заручаны, але не думаю, што гэта хоць калі мела для яго вялікае значэнне, і ён забыўся пра нявесту, як і пра ўсіх іншых. Як у Гамлета і Афеліі – ён не хоча любіць, бо не хоча жыць. Але я знала тую дзяўчыну, папраўдзе, знаю яе і цяпер. Між намі кажучы, гэта была Віёла Грэйсан, дачка старога адмірала. Яна таксама дагэтуль не выйшла замуж.

– Вось жа паскудства! Чорт ведае што! – усклікнуў сэр Джон, ускочыўшы. – Гэта не проста трагедыя, гэта злачынства. Я маю абавязак перад грамадствам, і я хачу на ўласныя вочы ўбачыць увесь гэты абсурдны кашмар. У дваццатым стагоддзі… Ён ледзь не задыхаўся ад абурэння. Памаўчаўшы, стары ваяка дадаў:

– Я не сцвярджаю, што шмат пра тое ведаю, але мне здаецца, усім гэтым аматарам рэлігіі не зашкодзіла б прачытаць кніжку, у якой сказана: “Пакінь мёртвым хаваць сваіх памерлых”.

– Вось толькі, на жаль, усё менавіта так, як і выглядае, – з уздыхам сказала яго жонка. – Як нейкая жудасная гісторыя пра мерцвяка, што зноў і зноў бясконца хавае іншага такога ж, як ён.

– Бура нас абышла, – сказаў Рамэйн з даволі загадкавай усмешкай. – Усё ж не давядзецца вам наведваць гэты негасцінны дом.

Жанчына раптам скаланулася.

– О, гэтага мне больш не трэба! – усклікнула яна.

Мэлаў пільна паглядзеў на яе.

– Больш? А вы ўжо спрабавалі? – спытаў ён.

– Ну, аднойчы, – сказала яна з лёгкасцю, але не без ценю гонару. – Не варта нам пра гэта ўспамінаць. Дождж скончыўся, і здаецца, нам лепш вяртацца да аўто.

Яны рушылі гужам, які замыкалі Мэлаў і генерал, і апошні раптам сказаў, сцішыўшы голас:

– Не хачу, каб гэты дробны хам Кокспэр чуў, але раз вы пыталі, то лепш вам ведаць. Гэтага я Марну не дарую, хоць і думаю, што гэта манахі яго падвучылі. Мая жонка, якая была яму ў Амерыцы найлепшым сябрам, і праўда хадзіла ў той дом. Ён у той час шпацыраваў па садзе. Ён глядзеў сабе пад ногі, як манах, схаваўшыся пад чорным капюшонам. Смяхотны, быццам у масцы. Яна перадала ў дом візітоўку, а сама стаяла і чакала проста на яго дарозе. І ён прайшоў міма яе – ні слова, ні позірку, быццам яна камень. Гэта быў не чалавек, а нейкая жахлівая машына. Яна магла прыняць яго за труп.

– Усё гэта вельмі дзіўна, – няўпэўнена сказаў хлопец. – Гэта ўсё не тое… не тое, чаго можна было б чакаць.

Пасля гэтага даволі сумнага пікніка малады містэр Мэлаў з сур’ёзнымі думкамі заняўся пошукамі аднаго свайго сябра. Ён не знаў ніводнага манаха, але сярод яго знаёмых быў святар, якога ён вельмі захацеў азадачыць цікавым адкрыццём, што сёння зрабіў. Ён адчуваў, што таму было б вельмі цікава разабрацца ў нядобрых прымхах, якія сабраліся над домам Марнаў чорнай хмарай, як тая, што праплыла над асабняком у той дзень на яго вачах.

Некалькі разоў яго адпраўлялі то ў аднаго месца, то ў другое, і ўрэшце ён асачыў айца Браўна ў доме іншага свайго сябра, рыма-каталіка з вялікай сям’ёй. Ён уляцеў у пакой і ўбачыў, як айцец Браўн сядзіць з сур’ёзным тварам на падлозе і намагаецца прышпіліць рабаваты капялюш ад васковай лялькі на галаву плюшаваму мядзведзіку.

Мэлаў адчуў лёгкі дысананс, але быў занадта заклапочаны ўласнай праблемай, каб адкладаць размову. Ён не мог цвёрда стаяць на нагах ад расчаравання, што стала вынікам доўгага падсвядомага працэсу. Ён вываліў трагедыю роду Марнаў ад пачатку і да канца ў тым выглядзе, у якім пачуў яе ад жонкі генерала, а таксама пераказаў большасць каментароў самога генерала і газетнага магната. Калі прагучала імя Кокспэра, канцэнтрацыя ўвагі ў пакоі неяк павысілася.

Айцец Браўн не ўсведамляў, што яго паводзіны могуць выглядаць камічна, дый не надаваў гэтаму значэння. Ён па-ранейшаму сядзеў на падлозе і са сваёй вялікай галавой і кароткімі нагамі дужа нагадваў малога, што гуляецца з цацкамі. Але яго вялізныя шэрыя вочы набылі выраз, які можна было ўбачыць у вачах многіх людзей за дзевятнаццаць стагоддзяў гісторыі. Што праўда, зазвычай тыя людзі сядзелі не на падлозе, а пры стале на нарадзе, ці ў крэсле на сходзе, або на епіскапскім ці кардынальскім троне. Скіраваны ўдалечыню, пільны позірк, цяжкі ад пакоры перад завялікай для чалавека адказнасцю. Такі трывожны позірк некуды за далягляд можна ўбачыць у маракоў ды яшчэ ў тых, хто прайшоў праз шмат штормаў на караблі святога Пятра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x