Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым электронным зборніку сабраны творы розных знакамітых аўтараў: Артура Конан Дойла, Роналда Нокса, Карэла Чапэка, Агаты Крысці і інш.
Для аматараў дэтэктыўнай літаратуры і шырокага кола чытачоў.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нічога не зварухнулася. Чалавечак унізе нібыта трымаў таго, у вецці, на доўгім нябачным ланцужку. І ён працягваў:

– Вы ўжо зрабілі крок пад ухіл. Вы заўжды хваліліся, што не робіце нічога нізкага, а сёння ўчынілі нізасць. Вы пакідаеце падазрэнні на сумленным хлопцу, якога і так многія не любяць. Вы разлучаеце яго з дзяўчынаю, якую ён кахае і якая кахае яго. Але вы зробіце шмат і ніжэйшага, перш чым памерці.

Тры зіхоткія дыяменты ўпалі з дрэва на дзірван. Маленькі чалавечак нахіліўся іх падняць, а калі зноў зірнуў уверх, зялёная клетка галля ўжо спусцела, а срэбная птушка знікла.

Пасля вяртання дыяментаў (іх выпадкова знайшоў – хто б мог падумаць! – айцец Браўн) вечар завяршыўся ў нямоўчнай радасці. А сэр Леапольд, ззяючы добрым настроем, нават сказаў святару, што хоць сам і трымаецца шырэйшых поглядаў, але здольны паважаць тых, ад каго вера патрабуе жыць замкнёна і зусім нічога не ведаць аб свеце.

З ангельскай мовы пераклаў Антон Францішак Брыль

Жалоба маркіза Марна

Сполах маланкі выбеліў шэры лес, не абмінуўшы ў маршчыністай лістоце ніводнага скручанага лісціка, быццам выгравіяваў ці срэбнай іголкай прарысаваў кожную дэталь. Той жа дзіўны трук, якім маланка нібыта за адно імгненне выпісала мільёны драбніц, паказаў усё: ад элегантнага хаосу разгорнутага пад вязам пікніка да бледнай стужкі звілістай дарогі, у канцы якой людзей чакала белае аўто. На адлегласці стаяў меланхалічны асабняк з чатырма замкавымі вежамі. У шэрым змроку ён быў проста далёкім і невыразным нагрувашчаннем муроў, няйначай раздзёртая ветрам хмарына, а цяпер нібыта выскачыў на пярэдні план і ўзнёс над наваколлем свой умацаваны дах і пільныя пустыя вокны. Ад гэтага сполах набываў рысы адкрыцця. Бо для часткі кампаніі, якая сабралася пад дрэвам, гэты замак і напраўду быў нечым зніклым і амаль забытым, а ў хуткім часе мусіў давесці, што здольны зноў выйсці ў іх жыцці на пярэдні план.

На імгненне святло той жа срэбнай веліччу агарнула прынамсі адну з постацяў, нерухомую, як і вежы асабняка. Гэта была фігура высокага мужчыны, які стаяў на ўзгорку і такім чынам узвышаўся над іншымі, большасць з якіх сядзела на траве або збірала, схіліўшыся, посуд у кошык. На ім быў маляўнічы кароткі плашч ці накідка на срэбнай шпільцы з ланцужком, якая зоркай загарэлася, калі яе крануў сполах. У яго нерухомай фігуры было нешта металічнае, і гэтае ўражанне ўзмацнялася колерам дробных кудзерак на галаве – бліскуча-жоўтым, можна сказаць, залатым. Здавалася, што аблічча яго старыць, бо пад яркім святлом, па-арлінаму прыгожае, яно выглядала злёгку зморшчаным і ссохлым. Магчыма, давала пра сябе знаць частае нанясенне грыму, бо Х’юга Рамэйн быў найвялікшым акторам свайго часу. У момант сполаху залатыя кудзеры, бледная маска і срэбны арнамент заблішчэлі, як даспехі, а ўжо праз імгненне яго постаць стала цёмным, ці нават чорным, сілуэтам на фоне хваравіта-шэрага дажджлівага вечаровага неба.

Нерухомы, як статуя, ён меў у сабе нешта такое, што вылучала яго з групы, якая размясцілася вакол месца, дзе ён стаяў. Пры нечаканым пробліску святла ўсе астатнія постаці міжволі скалануліся, як звычайна бывае з людзьмі, бо, хоць неба і было зацягнутае, да гэтага часу навальніцы не было. Адзіная прысутная жанчына, якая відавочна ганарылася сваёй элегантнай сівізной і выдавала такім чынам сябе як сапраўдную амерыканскую гаспадыню, мімаволі заплюшчыла вочы і рэзка ўскрыкнула. Яе муж, генерал Аўтрэм, вельмі флегматычны англа-індыец, лысы, з чорнымі вусамі і старасвецкімі бакенбардамі, кінуў стрыманы позірк угору і стаў прыбірацца далей. Хлопец па імені Мэлаў, вялізны, сарамлівы, з карымі, як у сабакі, вачыма, упусціў кубак і нехлямяжа папрасіў прабачэння. Трэцяй асобай, значна больш франтаватай, з напорыстым тварам, што нагадваў морду пранырлівага тэр’ера, і старанна зачасанымі назад сівымі валасамі, быў не хто іншы, як газетны магнат сэр Джон Кокспэр. Ён бессаромна вылаяўся, хоць ужыў і не брытанскі выраз дый меў заўважны акцэнт, бо сам прыехаў з Таронта. Высокі ж мужчына ў кароткім плашчы стаяў у паўзмроку, зусім як статуя. Яго ярка асветлены арліны твар быў як бюст рымскага імператара, а высечаныя ў камні павекі не зварухнуліся.

Праз момант цёмны купал неба раскалоўся громам, і статуя няйначай ажыла. Чалавек зірнуў праз плячо і між іншым заўважыў:

– Хвіліны паўтары паміж сполахам і громам, але навальніца, здаецца, набліжаецца. Дрэва – не надта добрае сховішча ад маланкі, а месца, дзе можна схавацца, нам хутка спатрэбіцца, калі будзе дождж. Думаю, будзе зліва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x