Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым электронным зборніку сабраны творы розных знакамітых аўтараў: Артура Конан Дойла, Роналда Нокса, Карэла Чапэка, Агаты Крысці і інш.
Для аматараў дэтэктыўнай літаратуры і шырокага кола чытачоў.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вы хацелі сказаць, пачалася, – адказаў святар. – Трагедыя таго, хто выжыў. Я думаю, ён стаў няшчасным і без дапамогі розных манахаў-крывасмокаў.

– Як на мяне, ён пакутуе больш, чым заслугоўвае, – прамовіў генерал. – Урэшце, як я ўжо сказаў, хоць гэта і жахлівая трагедыя, але паядынак быў сумленны. І Джыма моцна справакавалі.

– Адкуль вам гэта вядома? – спытаў святар.

– Мне гэта вядома, таму што я ўсё бачыў, – флегматычна адказаў Аўтрэм. – Я быў секундантам Джэймса Мэйра і на ўласныя вочы бачыў, як Морыс Мэйр ляжыць забіты на пяску.

– Як бы я хацеў, каб вы расказалі пра гэта падрабязней, – задумліва сказаў айцец Браўн. – Хто быў секундантам Морыса Мэйра?

– Той бок быў больш дасведчаны, – змрочна адказаў генерал. – Яго секундантам быў Х’юга Рамэйн, вялікі актор – вы ведаеце. Морыс тады шалеў ад акторскага майстэрства і ўзяўся за Рамэйна (чыя папулярнасць ужо расла, але яшчэ даводзілася цяжкавата), дапамагаў яму грашыма і спансаваў яго спробы, а наўзамен браў урокі ў прафесіянала, бо акторскае майстэрства было ягоным хобі. Думаю, Рамэйн на той час практычна залежаў ад свайго заможнага сябра, хоць цяпер ён багацейшы за любога арыстакрата. Таму тое, што ён быў секундантам, вельмі мала гаворыць, што ён сам думаў пра іх сварку. Яны біліся на ангельскі манер, у кожнага па адным секунданту. Я хацеў, каб прысутнічаў хаця б хірург, але Морыс з крыкамі адмовіўся і сказаў, што чым менш людзей ведае, тым лепш, і ў найгоршым выпадку мы зможам неадкладна паклікаць дапамогу. “Доктар ёсць у вёсцы менш за паўмілі адсюль, – сказаў ён. – Мы знаёмыя, і ў яго самы шпаркі конь у краіне. Яго можна імгненна даставіць сюды, але няма патрэбы клікаць яго, пакуль нічога не вядома”. Вось жа, мы ўсе разумелі, што Морыс рызыкаваў найбольш, бо пісталет быў не ягонай зброяй. Таму калі ён адмовіўся ад помачы, ніхто ўжо не хацеў яе прасіць. Паядынак адбываўся на роўным пясчаным участку на ўсходнім узбярэжжы Шатландыі. Доўгая сцяна пясчаных узгоркаў, аздобленых сям-там астраўкамі травы, хавала яго ад вачэй і вушэй жыхароў вёсак, што ляжалі далей ад берага. Гэта была, відаць, частка поля для гольфу, хоць у той час пра гольф не чуў яшчэ ніводзін ангелец. У пагорках была адна глыбокая звілістая расколіна, праз якую мы выйшлі на пяскі. Я і цяпер нібыта бачу іх: спачатку шырокая мярцвяна-жоўтая паласа, а за ёй вузейшая, цёмна-чырвоная. Цёмна-чырвоная, быццам крывавая справа ўжо пакінула па сабе доўгі цень.

– Самі падзеі, здавалася, развіваліся з жахлівай хуткасцю, быццам віхор урэзаўся ў пясок. Адначасова з трэскам стрэлу Морыс Мэйр перакруціўся, быццам турок, і тварам долу грымнуўся на зямлю, як кегля. І што дзіўна, я турбаваўся за яго да гэтага самага моманту, але варта было яму памерці, мне стала шкада таго, хто яго забіў. І дагэтуль шкада. Я ведаў, што з разам з гэтым велізарны жахлівы ківач прыхільнасці, якую мой сябар пранёс праз усё жыццё, пачне рухацца ў адваротным напрамку. І якія б прычыны ні знаходзілі іншыя, каб дараваць яму, сам ён не даруе сабе давеку. Вось жа, чамусьці найярчэйшы ўспамін, сцэна, якая гарыць у маёй памяці і не дае пра сябе забыцца, – гэта не катастрофа, не дым, сполах і фігура, якая падае. Здавалася, што гэта ўсё мінула, як гук, які абуджае чалавека. Тое, што я ўбачыў, што я заўжды буду бачыць, – гэта гаротны Джым, які бяжыць да месца, дзе ўпала цела яго сябра і ворага. Яго карычневая барада здаецца чорнай на фоне страшэнна бледнага твару, цёмнае мора ззаду рэзка акрэслівае яго рысы. Жэсты, якімі ён апантана паказвае мне бегчы ў вёску за пагоркамі па хірурга. Пісталет ён выраніў на бягу. У адной руцэ ў яго пальчатка, яе пустыя пальцы боўтаюцца, быццам прадаўжаючы руку, і падкрэсліваюць дзікую пантаміму, якой ён заклікаў бегчы па дапамогу. Вось карціна, якая сапраўды застаецца са мной. І на ёй няма нічога, акрамя пасаў пяску, мора і цемры на фоне, мёртвага цела, нерухомага, як камень, і цёмнай фігуры секунданта забітага, што змрочна замёр на гарызонце.

– Дык Рамэйн замёр? – спытаў святар. – Я думаў, ён пабег да цела яшчэ хутчэй.

– Можа, так і было, калі я сышоў, – адказаў генерал. – Я ўхапіў карціну ў адзін момант, а ў наступны ўжо кінуўся прэч між пагоркаў, і ўсе схаваліся з майго поля зроку. Але ж гаротны Морыс выбраў добрага лекара. Хоць ён і прыбыў запозна, але прымчаўся хутчэй, чым я мог сабе ўявіць. Вясковы хірург быў выдатны чалавек, рыжы, запальчывы, але неверагодна жвавы і сабраны. Я бачыў яго не больш за адно імгненне, бо ён скочыў на каня і з тупатам памчаўся на месца смерці, пакінуўшы мяне далёка ззаду. Але ў той момант яго асоба так моцна мяне ўразіла, што я, далібог, хацеў бы, каб яго паклікалі перад пачаткам двубою, бо я ўсёй душой веру: ён бы неяк яго перадухіліў. Як бы там ні было, ён прыбраў сляды з неверагоднай хуткасцю. Задоўга да таго як я змог дабрацца да ўзбярэжжа, ён са сваёй бурлівай энергіяй паклапаціўся пра ўсё: цела часова пахавалі на пясчаным пагорку, а няшчаснага забойцу пераканалі зрабіць адзінае магчымае – ратаваць жыццё ўцёкамі. Ён праслізнуў уздоўж ўзбярэжжа, пакуль не дабраўся да порта і здолеў пакінуць краіну. Рэшту вы ведаеце: гаротны Джым шмат гадоў заставаўся за мяжой, а потым, калі ўсё сцішылася і забылася, вярнуўся ў свой пануры замак і аўтаматычна ўспадкаваў тытул. Я не бачыў яго з тых часоў і тым не менш ведаю, якія думкі нязгасна свецяцца ў самай глыбіні яго розуму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x