Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым электронным зборніку сабраны творы розных знакамітых аўтараў: Артура Конан Дойла, Роналда Нокса, Карэла Чапэка, Агаты Крысці і інш.
Для аматараў дэтэктыўнай літаратуры і шырокага кола чытачоў.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Дай жа Бог! З вашага дазволу, джэнтльмены, я падымуся да жонкі і зірну, ці няма зменаў.

Ён адсутнічаў некалькі хвілінаў, а Холмс тым часам вярнуўся да агляду дзівосаў на сцяне. Калі гаспадар спусціўся, па яго засмучаным твары мы зразумелі, што паляпшэнняў няма. Ён прывёў з сабой высокую, хударлявую і смуглявую дзяўчыну.

– Гарбата гатовая, Далорэс, – сказаў Фэргюсан. – Прасачы, каб у гаспадыні было ўсё што яна пажадае.

– Яна вельмі хварэць, – усклікнула дзяўчына, абурана пазіраючы на гаспадара. – Яна не прасіць ежа. Яна вельмі хварэць. Яна трэба доктар. Я баяцца быць з ёй адна, без доктар.

Фэргюсан запытальна зірнуў на мяне.

– Буду рады дапамагчы.

– Спытай, ці згодная гаспадыня ўбачыцца з доктарам Ўотсанам.

– Я браць яго. Я не пытаць дазвол. Яна трэба доктар.

– Тады я зараз жа пайду з вамі.

Услед за дзяўчынай, што трымцела ад моцнага хвалявання, я падняўся па лесвіцы і прайшоў старым калідорам, у канцы якога ўбачыў масіўныя дзверы, акаваныя жалезам. Зірнуўшы на іх, я падумаў, што калі б Фэргюсан вырашыў уварвацца да жонкі, гэта было б нялёгка. Дзяўчына выцягнула з кішэні ключ, і цяжкія дубовыя створкі зарыпелі на старых завесах. Я зайшоў, і яна паспяшалася за мной, замкнуўшы за спінаю дзверы.

На ложку ляжала жанчына – без сумневу, у моцнай гарачцы. Яна была ў паўзабыцці, а калі я зайшоў, падняла спалоханыя, але прыгожыя вочы і з асцярогай зірнула на мяне. Убачыўшы незнаёмца, яна нібыта адчула палёгку і з уздыхам апусцілася на падушку. Са словамі падтрымкі я падышоў да яе і пакуль мераў пульс і тэмпературу, яна спакойна ляжала. Пульс быў часты, тэмпература – даволі высокая, і ўсё ж у мяне склалася ўражанне, што прычыны гэтага – хутчэй у разумовым і нервовым напружанні, чым у хваробе.

– Яна так ляжыць адзін дзень, два дзень. Я баюся яна памерці, – сказала дзяўчына.

Жанчына павярнула да мяне пачырванелы прыгожы твар.

– Дзе мой муж?

– Ён унізе і хоча вас бачыць.

– Я не жадаю яго бачыць! Не жадаю! – тут яна, відаць, пачала трызніць. – О, дэман! Дэман! Што мне з гэтым д’яблам рабіць?

– Я магу вам неяк дапамагчы?

– Не. Ніхто не можа. Усё скончана. Усё знішчана. Што б я ні зрабіла, усё знішчана.

У яе, відаць, пачалася нейкая дзіўная галюцынацыя. Я не мог уявіць шчырага Боба Фэргюсана ў ролі дэмана альбо д’ябла.

– Мадам, – сказаў я, – ваш муж горача вас кахае. Гэтае здарэнне вельмі яго засмуціла.

Яна зноў падняла на мяне чароўныя вочы.

– Ён кахае мяне. Кахае. Але хіба я не кахаю яго? Хіба я не кахаю яго так, што хутчэй ахвярую сабой, чым разаб’ю яго сэрца? Вось як я яго кахаю! І ўсё адно ён падумаў на мяне… ён сказаў пра мяне такое…

– Ён моцна бядуе, але нічога не разумее.

– Так, не разумее. Але яму варта давяраць мне.

– Не хочаце з ім сустрэцца? – прапанаваў я.

– Не, не, я не магу забыць ні ягоных жудасных словаў, ні выразу ягонага твару. Не хачу яго бачыць. Ідзіце. Вы нічым мне не дапаможаце. Скажыце яму толькі адно. Я хачу сваё дзіця. Я маю на яго права. Гэта адзінае, што я магу яму перадаць, – яна адвярнулася да сцяны і не сказала болей ні слова.

Я спусціўся ў пакой, дзе ля агню ўсё яшчэ сядзелі Фэргюсан і Холмс. Фэргюсан паныла выслухаў аповед пра нашую размову.

– Як я магу аддаць ёй дзіця? – спытаў ён. – Адкуль я ведаю, што можа на яе раптам найсці? Хіба можна забыць, як яна адарвалася ад сына з вуснамі ў крыві? – ад гэтай згадкі ён уздрыгнуў. – Немаўля ў бяспецы з місіс Мэйсан, з ёй яно і застанецца.

Зграбная пакаёўка, адзіны кавалачак сучаснасці, які мы ўбачылі ў доме, прынесла гарбату. Калі яна падавала яе, дзверы адчыніліся, і ў пакой увайшоў падлетак. Гэта быў мілы хлопец з бледным тварам, светлымі валасамі і неспакойнымі блакітнымі вачыма, якія ўспыхнулі раптоўным полымем хвалявання і радасці, калі спыніліся на бацьку. Хлопец кінуўся наперад і з нязмушанасцю адданай дзяўчынкі абняў яго рукамі за шыю.

– Ох, татачка! – усклікнуў ён. – Я не ведаў, што ты будзеш ужо сёння. Я б цябе сустрэў. Ох, я так рады цябе бачыць!

Фэргюсан, крыху збянтэжаны, мякка вызваліўся з абдымкаў.

– Мой любы хлопчык, – сказаў ён, пяшчотна гладзячы ільняныя валасы. – Я прыехаў рана, бо мае сябры, містэр Холмс і доктар Ўотсан, далі сябе ўгаварыць і прыехалі сюды правесці з намі вечар.

– Дык гэта містэр Холмс, дэтэктыў?

– Але.

Падлетак зірнуў на нас вельмі пранікліва і, як мне падалося, непрыязна.

– А як наконт другога дзіцяці, містэр Фэргюсан? – спытаў Холмс. – Ці можам мы пазнаёміцца з малечай?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x