Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новым электронным зборніку сабраны творы розных знакамітых аўтараў: Артура Конан Дойла, Роналда Нокса, Карэла Чапэка, Агаты Крысці і інш.
Для аматараў дэтэктыўнай літаратуры і шырокага кола чытачоў.

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вашай справай?

– Ён не павінен думаць, што ў нас тут прытулак для ідыётаў. Безумоўна, ён пісаў пра сябе. Дашліце яму тэлеграму і давайце забудземся на гэта да раніцы.

Роўна а дзясятай наступнага ранку Фэргюсан зайшоў да нас. Я памятаў яго высокім хударлявым хлопцам, вельмі рухавым і незвычайна спрытным, што дазваляла яму неаднакроць перамагаць каманду суперніка. Ці можа быць штосьці больш прыкрае і балючае, чым праз гады сустрэць чалавека, толькі вельмі аддалена падобнага да выдатнага спартоўца, якім я ведаў яго ў часы росквіту? Яго моцнае цела нібы ўсохла, ільняныя валасы парадзелі, плечы апусціліся. Баюся, мой выгляд выклікаў у яго падобныя пачуцці.

– Вітаю, Ўотсан, – сказаў ён, і голас яго быў па-ранейшаму глыбокі і сардэчны. – Вы не падобны да хлопца, якога я выкінуў за канаты ў натоўп на полі ў Олд-Дзір. [1] Спартовыя пляцоўкі парка Олд-Дзір (Old Deer Park) у ангельскім Рычмандзе выкарыстоўваліся і працягваюць выкарыстоўвацца ў тым ліку Рычмандскім рэгбійскім клубам як “хатнія”. Думаю, я таксама крыху змяніўся. Але мяне састарылі апошнія дзень-два. З вашай тэлеграмы, містэр Холмс, я зразумеў, што няма сэнсу ўдаваць з сябе чыйгосьці прадстаўніка.

– Прасцей дзейнічаць наўпрост, – адказаў Холмс.

– Безумоўна. Але вы можаце ўявіць, як складана гаварыць пра жанчыну, якую ты павінен абараняць і падтрымліваць. Што я магу зрабіць? Як мне ісці ў паліцыю з такой гісторыяй? Дый дзяцей трэба бараніць. Гэта вар’яцтва, містэр Холмс? Гэта штосьці ў крыві? У вашай практыцы былі падобныя выпадкі? Дзеля ўсяго святога, парайце мне што-небудзь, бо я збіты з тропу…

– Гэта натуральна, містэр Фэргюсан. А цяпер сядзьце сюды, вазьміце сябе ў рукі і дакладна адкажыце на некалькі маіх пытанняў. Магу вас упэўніць, што мяне нічога з тропу не збівае, і я не сумняюся, што рашэнне мы знойдзем. Перш за ўсё скажыце, якія захады вы зрабілі. Вашая жонка ўсё яшчэ побач з дзецьмі?

– Паміж намі адбылася жудасная сцэна. Яна ўмее моцна кахаць, містэр Холмс. Калі якая жанчына і кахала мужа ўсім сэрцам і ўсёй душою, дык гэта мая жонка. Выкрыццё гэтай неверагоднай, жудаснай таямніцы было для яе ўдарам. Яна нічога нават не сказала. Не адказала на мае папрокі, а толькі зірнула нейкім дзікім, безнадзейным поглядам. Потым кінулася да свайго пакоя і замкнулася там. З таго часу яна адмаўляецца мяне бачыць. У яе ёсць пакаёўка, што служыла ёй да нашага шлюбу, Далорэс – хутчэй сяброўка, чым слуга. Яна прыносіць ёй ежу.

– Значыць, непасрэднай небяспекі для дзіцяці няма?

– Нянька, місіс Мэйсан, паклялася, што не пакіне яго ні ўночы, ні ўдзень. Я цалкам ёй давяраю і больш непакоюся за беднага маленькага Джэка, бо, як я вам пісаў, жонка двойчы на яго накідвалася.

– Але ні разу не параніла?

– Не, толькі жорстка пабіла. І гэта яшчэ больш жудасна, бо ён – няшчасны бяскрыўдны калека, – спакутаваны твар Фэргюсана палагаднеў, калі ён казаў пра сына. – Здавалася б, стан майго дарагога хлопчыка змякчыў бы любое сэрца. У дзяцінстве ён упаў і пашкодзіў спіну, містэр Холмс. Але ў яго чулая душа, поўная любові.

Холмс узяў учарашні ліст і перачытаў яго.

– Хто яшчэ жыве ў вашым доме, містэр Фэргюсан?

– Два лёкаі – яны ў нас нядаўна. Адзін стайнік, Майкл, ён спіць у доме. Мая жонка, я, мой сын Джэк, немаўля, Далорэс і місіс Мэйсан – вось і ўсё.

– Падазраю, што вы не надта добра ведалі жонку да вяселля.

– Мы былі знаёмыя некалькі тыдняў.

– А ці доўга ў яе працуе пакаёўка Далорэс?

– Некалькі гадоў.

– Значыць, Далорэс ведае характар вашай жонкі лепш, чым вы?

– Мяркую, што так.

Холмс нешта сабе пазначыў.

– Мне падаецца – сказаў ён, – што ў Лэмберлі ад мяне будзе больш карысці, чым тут. Гэта выпадак напраўду патрабуе прысутнасці следчага. Калі лэдзі застанецца ў сваім пакоі, мы яе не патрывожым і не зробім клопату. Спынімся мы, безумоўна, у гасцёўні.

Фэргюсан з палёгкай уздыхнуў.

– На гэта я і спадзяваўся, містэр Холмс. У дзве гадзіны з вакзала Вікторыя адыходзіць добры цягнік, калі вам будзе зручна.

– Без сумневу. Цяпер я не заняты і магу цалкам аддацца вашай справе. Ўотсан, безумоўна, паедзе з намі. Але перад ад’ездам мне трэба дакладна разабрацца з адным ці двума пытаннямі. Няшчасная лэдзі, як я зразумеў, накідвалася на абодвух дзяцей – на ўласнае немаўля і на вашага сына?

– Так.

– Але гэта былі розныя напады, праўда? Вашага сына яна біла.

– Адзін раз палкай і адзін – рукамі, вельмі жорстка.

– І не патлумачыла, чаму б’е?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x