Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, Эротика, Секс, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дванаццаць актаў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дванаццаць актаў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У класічным беларускім пісьменстве заўсёды было зашмат ідэй, патрыятызму і паэзіі чыстае красы, але катастрафічна бракавала фізічнага цела. Традыцыйныя героі беларускай літаратуры заўсёды выглядалі нібы сатканымі з кветкавага пылку, але амаль паўбаўленымі мяса, крыві, касцей, а таксама натуральных фізіялагічных жаданняў.
Вы можаце ўявіць эрагенныя зоны Ядвісі з коласаўскіх “На ростаннях”? А мінет ці кунілінгус меліжаўскіх Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі? Быкаўскае “Дажыць да світанку” выклікае у вас адно мілітарныя асацыяцыі, але не думкі пра жарсць, якая знясільвае ненажэрных каханкаў?
Законы прыроды адназначныя, і для прыгожага пісьменства таксама: песцік вымагае тычынкі, Інь – Янь, і без гэтага немажлівае натуральнае апладненне. Калі ў літаратуры нарэшце з’яўляецца фізічнае цела— яе прыўкрасная душа цяжарыць, дэкаратыўныя кветкі саступаюць месца завязі, а краскі на галінках неўзабавеабарочваюцца пладамі.

Дванаццаць актаў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дванаццаць актаў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым прашаптаў ёй на вуха:

– Бачыш, мы нібыта ў лодачцы па возеры плывем, і зоры ў небе ківаюцца-ківаюцца. Іра адчувала, што дзеецца нешта паганае, але што, даўмецца не магла, ды і крычаць не хацела, яшчэ хто пачуе і ўбачыць, што на ёй ляжыць Дораш, а гэта «стыдна».

І яна вырашыла пацярпець, пакуль Дораш наківаецца, а потым схапіць катоў і ўцячы так, што толькі ламачча затрашчыць.

Але Дораш і не думаў спыняцца. Ён спачатку гладзіў Ірыны ногі, высока, высока, аж да майткаў. Маці казала Іры, каб яна сама не чапала трусікаў і нікому не дазваляла, бо гэта стыдна.

Таму, калі Дораш пальцамі пачаў гладзіць Іру праз трусікі, а потым адсунуў іх перамычку, яна паспрабавала закрычаць і вырвацца, і тады Дораш заціснуў ротам Ірыны вусны, а ўніз жывата ўсадзіў ёй швайку.

“Ён мяне закалоў”, – здагадалася Іра праз страшны боль. “Гэта кроў бяжыць па нагах, увесь сарафан будзе брудны, як знойдуць”.

– Я толькі паважу, я рваць не буду, – мармытаў Дораш, ківаючыся на Іры.

– Вы мяне зарэзалі сваёй паганай швайкаю, – праз слёзы і боль сказала Іра, – дык закапайце з тымі кацянятамі.

Раптам Дораш напружыўся, абапёрся на рукі, усхапіўся і ламануўся прэч, пакінуўшы Іру на пінжаку.

Праз жыта да старое грушы беглі людзі, спераду імчала ў сваім зялёным плацечку Таня.

– Ён спужаўся і ўцёк, бо мяне зарэзаў і катоў пабіў. Яго трэба ў міліцыю, – сказала заплаканая Іра суседзям.

Вечарам Іру і Таню ў Ірынай хаце распытвала міліцыя – дзядзька і цётка з рыпучымі тэчкамі.

– Дораш мяне швайкаю пароў, ды не дабіў, – сказала ім Іра. Але нос разбіў і катоў закапаў. І ледзь мяне не раздушыў.

– А ў чым ён быў адзеты?

– У ботах, шапцы, штанах, і клятчастай кашулі. – А рэмень быў?

– Быў, з бліскучай спражкаю, а на ёй зорка.

– Бачыце, мамаша, – сказаў міліцыянт Ірынай маме, што стаяла ў парозе – дзела не выходзіць. Адна кажа, што ён у ботах быў, другая – што ў бацінках. Адна кажа, папруга ў яго была са звяздой, а другая – што без папругі быў. Хімічаць нешта вашы дзевачкі.

– А як жа яго пінжак туды папаў? – спытала маці.

– А гэта можа і не яго пінжак. Стары нейкі, у карманах адна насоўка засмарканая. Чорт яго ведае, чый гэта пінжак, мо, там і валяўся.

– Наша дзевачка такога не выдумае. Гэты бугай так і цягаецца па вёсцы, глядзіць, дзе шкоду якую ўпароць.

– Многа выдумляе. Не давалі б вы ёй столькі чытаць. А то сама прападзе і суседскай дзевачцы галаву задурыць. Дораш – герой, ён тысячу раз з парашутам саскочыў, салдат нашых, ведаеце, колькі ад душманаў спас?

– Мы ў раён, у вобласць паедзем скардзіцца, на вас там управу знойдуць, – прыгразіў бацька.

– Едзьце, ваша права. Ганьбіце дачку. І нашто вам яе пазорыць, яна ж цэлая засталася. Лепей за дзецьмі глядзіце.

Міліцыянты пайшлі, маці з плачам села на крэсла. Іра прыціхла, разумеючы, што апазорыла бацькоў яшчэ горш. Ну чаму яна не такая, як усе, дый яшчэ ўліпла ў такую гісторыю? Цяпер хоць на вуліцу не вылазь, ні ў магазін не сходзіш, ні на ровары не пакатаешся. І бацька стаіць цёмны, галаву апусціў.

– Я ў раён, у вобласць паеду, я з ім разбяруся. Герой хрэнаў, камуніст сраны, – глуха сказаў бацька.

– Куды ты супраць яго…

Дзверы расчыніліся, і ў хату кумільгом уляцела старая Дорашыха, бухнулася на калені і загаласіла:

– Міленькія, родненькія, салодзенькія мае вы, гаспадара пахавала, зямельку парыць, адзін дурань на Северы недзе, другі во здароўе згубіў, прыехаў, не вучыцца, не робіць, адзеты як пудзіла, не губіце, не губіце, адзін ён у мяне.

– Люба, забяры Іру спаць, канфет дай ёй, я тут з бабай сам разбяруся.

Доўга яшчэ з кухні чулася завыванне і галашэнне Дорашыхі і глухі бубнёж бацькі. Пра што дамовіліся, Іра не даведалася, але Дораш застаўся ў вёсцы, хадзіў калоць свіней усёй акрузе, гэтак жа забіваў іх адным ударам, так што ні кроў, ні мяса, ні сала, ні вантробы не псаваліся, гэтак жа выпіваў па кубку свіное крыві, нацадзіўшы яе з-пад свінога сэрца.

Праз два тыдні Іра ўсё ж асцярожна выехала з хаты на ровары. Ніхто з яе не засмяяўся, і толькі, праязджаючы ля талашовага селішча, Іра пачула, як старая Талашыха сказала:

– Вось урод, яна ж дзіця дзіцем, яна і не разумее, што ён зрабіў.

Зрэшты, што ён зрабіў, расказалі Іры хлопцы, якія ўжо ў першым класе ведалі болей, чым ім трэба было.

Дораша Іра абыходзіла пятай дарогай, і заўважыўшы недзе рудую шапку з хвастом, уцякала чуйдух. І ён не чапаў яе, адварочваўся, сыходзіў, відаць, памятаючы дамову паміж маці і Ірынымі бацькамі. Але потым усё часцей і часцей стаў трапляцца Іры на вуліцы, і ўжо не адварочваўся, разглядаў тымі самымі, чорна-чырвонымі, сумнымі і цяжкімі вачыма.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дванаццаць актаў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дванаццаць актаў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дванаццаць актаў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дванаццаць актаў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x