Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, Эротика, Секс, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дванаццаць актаў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дванаццаць актаў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У класічным беларускім пісьменстве заўсёды было зашмат ідэй, патрыятызму і паэзіі чыстае красы, але катастрафічна бракавала фізічнага цела. Традыцыйныя героі беларускай літаратуры заўсёды выглядалі нібы сатканымі з кветкавага пылку, але амаль паўбаўленымі мяса, крыві, касцей, а таксама натуральных фізіялагічных жаданняў.
Вы можаце ўявіць эрагенныя зоны Ядвісі з коласаўскіх “На ростаннях”? А мінет ці кунілінгус меліжаўскіх Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі? Быкаўскае “Дажыць да світанку” выклікае у вас адно мілітарныя асацыяцыі, але не думкі пра жарсць, якая знясільвае ненажэрных каханкаў?
Законы прыроды адназначныя, і для прыгожага пісьменства таксама: песцік вымагае тычынкі, Інь – Янь, і без гэтага немажлівае натуральнае апладненне. Калі ў літаратуры нарэшце з’яўляецца фізічнае цела— яе прыўкрасная душа цяжарыць, дэкаратыўныя кветкі саступаюць месца завязі, а краскі на галінках неўзабавеабарочваюцца пладамі.

Дванаццаць актаў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дванаццаць актаў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ніколі Іра не забудзецца на гэты начны паход, і ніколі не забудзецца жаху, з якім закопвала вузлік і палівала вадой з бутэлькі. Коткі не было бачна, толькі ціха, шурстка праносіліся цені мятлушак і дробных кажаноў.

Назад Іра бегла, некалькі разоў упала, абадрала рукі і калены, угваздала бацькаву куртку.

Але з гэтае начы яна спала спакойна.

Эпілог

Калі Маша ўбачыла Дораша, які ішоў сьцежкаю да іх хаты, яна ўхапіла хлебны нож і пабегла ў сенцы. Але на ганку Дораша перастрэў бацька ў сваёй старой куртцы, ішоў з хлява.

– Мажэйка, прасьці за дочку.

– Што, прыперла? Ты ж казаў, што не чапаў яе. Чаго ж цяпер ходзіш і просіш?

– Паміраю я. Бачыш, як мяне расьперла? Дактары кажуць, цыроз, не пражыву я доўга. А я знаю, што не цыроз гэта, а кроў сьвіная мяне расьпірае. Дапіўса. Калоў сьвіньню, парэзаў пальца, а адтуль як пацячэ чорная, густая, страшная. І не сьціхае, не сьціхае, ня скручваецца.

– Бог прасьціць.

– А бачыш, як мяне раздула, жывот такі, што ног не бачу. Пазаві малую, на калені стану.

– Малую я зваць ня буду і на калені не станавіся. Маці твая папастаяла тут на каленях, хопіць. Дый не даказаў бы я нічога. Але прасьціць цябе не магу.

– Дай я табе яблыні прышчаплю. Прашчальныя яблыкі мае ў садзе ў вас будуць.

– І яблык прашчальных тваіх нам тут ня трэба.

Маша стаяла калоцячыся на халоднай падлозе ў сарочцы, слухала і разумела, якая дарога чакае Дораша.

Праз шмат гадоў, брындаючы па могілках, яна натыкнулася на яго магілу і пабачыла, што ён быў вельмі малады. На мэдальёне выглядаў яшчэ маладзейшым і быў без свае хвастатае шапкі.

Ва ўсіх ваколічных лясах растуць “прашчальныя яблыні” Дораша, якія ён хадзіў і шчапіў, пакуль мог.

Маша пакачала яблык доўгай нагой у залатым басаножку. Цяпер ёй самой троху за трыццаць. Як завецца гэты яблык, увесь у сіняках, як наша доля? Белы наліў. Яшчэ вядуцца ў лясах такія яблыкі: бэры, дулі, апорты, ранеткі, цыганкі (шызыя кастрычніцкія) і антонаўкі. Дораш умеў біць сьвіней і шчапіць яблыні.

А Маша паказала яму дарогу.

Уладзімір Някляеў

Піянерскі салют

(урывак з рамана “Лабух”)

Пры беразе каля піянерскага лагера стаяла ў рацэ выгарадка з металічнай сеткі, каб піянеры з піянеркамі, купаючыся, не павыплывалі на рачную быстрыню і не патапіліся. Лагернае начальства больш за ўсё баялася страціць пагалоўе, бо ў тым залатым піянерскім часе за страту піянера, хай сабе нават самага засранага, любому начальству галовы адрывалі і сабакам кідалі. Гэта ўжо цяпер, у постпіянерскай прасторы, так павялося, што піянеры знікаюць масава, а начальству хоць бы хрэн.

Па беразе кульгаў прыгорблены Максім Герасімавіч Блонак, папросту Блонька, старшы лагерны важаты і баяніст, які злосна зыркаў на кожнага, хто набліжаўся да сеткі, і адразу кідаўся ў пагрозлівы крык:

– Я табе падплыву! Я табе паднырну! Я табе яйцы адарву, байструк!

Яйцы ён гразіў адарваць і піянерам, і піянеркам – хто іх там у вадзе разбярэ.

У адрозненне ад усяго астатняга лагернага начальства, якое сердавала на піянерак з піянеркамі праз магчымую і зусім верагодную бяду, злавала з-за страху застацца без галавы, кінутай сабакам, Блонька злаваў з-за нянавісці. Ён зусім не хацеў захаваць піянерскае пагалоўе, ненавідзеў нас і насампраўдзе жадаў толькі таго, каб мы ўсе паднырнулі пад сетку, павыплывалі на быстрыню, патапіліся – і каб рака знесла нас у далёкае Балтыйскае мора. І тады б ён сказаў начальству: “Глядзі, як ціха і як чыста!..”

Глядзі, як ціха і як чыста, – пачатак песні, якую Блонька сам прыдумаў, сам, як ён казаў, трохі падзаікаючыся, са-склаў – і штодня змушаў нас спяваць:

Чуваць маскоўскі бой курантаў,
І горны ўскінулі гарністы,
Дванаццаць юных музыкантаў!

Блонька заплюшчваў вочы, баян раздзіраючы, так яму было ў кайф! “ Глядзі, як ціха і як чыста, чуваць маскоўскі бой курантаў…” – запяваў ён высока, голаса не шкадуючы, зноў і зноў, і кожны раз Зоська Путырская казала яму, вочы вылупляючы, бо ў яе свае кайфы былі: “З якім жа слыхам вам, Максім Герасімавіч, нарадзіцца пашчасціла, каб праз васемсот восемдзесят пяць кіламетраў бой курантаў маскоўскіх пачуць!..”

Праз гэту песню, у якой дванаццаць юных музыкантаў перайначваліся намі роўна ў столькі ж юных мастурбантаў, праз баян ды музыку, а не з-за таго, што быў ён кульгавы, прыгорблены ды падзаікасты, Блоньку і кахалі студэнткі-піянерважатыя. Часцей за ўсё кахалі ўночы, але іншым разам і ўдзень, і з адной з іх, Святланай Мікалаеўнай, мы Блоньку высачылі, падлавілі і сфатаграфавалі са спушчанымі штанамі ў лесе за мурашнікамі. Святлана Мікалаеўна, ухапіўшыся за пахіленую сасонку, стаяла нагнуўшыся, і на фотакартцы ўсю яе было не распазнаць, але Блонька, які прыстроіўся да яе ззаду, праз горб свой і сухотную нагу распазнаваўся ўвесь. Мы падкінулі фотакартку ў футарал баяна – і яна выпала з яго на ранішняй лінейцы…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дванаццаць актаў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дванаццаць актаў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дванаццаць актаў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дванаццаць актаў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x