Маргарыта Латышкевіч - Вараціш-гара

Здесь есть возможность читать онлайн «Маргарыта Латышкевіч - Вараціш-гара» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вараціш-гара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вараціш-гара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што адбываецца з гераінямі легендаў пасля шчаслівага фіналу? Зрэшты, які фінал увогуле можна назваць “шчаслівым”?
Ільга, адужаўшы вогненнага цмока, два гады пражыла пры княжым двары ў славе ды пашане – але ўсе два гады ёй чагосьці не ставала. Чагосьці, што ўнікала памяці.
Свет Вугеры, вялікай ракі, спавіты магутнымі каменнымі чарамі і здаўна хавае шмат таямніцаў. Магчыма, у Ільгі атрымаецца адшукаць адказы і вярнуць аднойчы забытае.
А значыць, перад дзяўчынай-воем – новае падарожжа.

Вараціш-гара — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вараціш-гара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маргарыта Латышкевіч

Вараціш-гара

© Латышкевіч, М, 2019

© ТАА «Электронная кнігарня», 2019

Intermezzo

Ільга

Ты сумуеш каторы дзень.
Па слядах тваіх крочыць іней,
скроні ломіць успамін – ды не
расступаецца прыцемак сіні.

Стромых сценаў зубчаты хвост
аблягае тваю святліцу.
Сон, твой доўгачаканы госць,
ноччу стукае ў аканіцы.

Сёстры раніцаю пяюць
серабрыстымі галасамі
пра вясельны баль, пра бяседны гуд —
і твой сон-успамін згасае.

Колькі можа цягнуцца ніць
у клубок сярэбранай поўні?
Хіба можна кагось забыць,
але ўсё ж – забытага – помніць?

Ты сумуеш – адно па кім?
У клетцы жаласна ўсхліпне зяблік,
і ў руку, быццам спелы ўспамін
ляжа самы звычайны яблык.

Fuga a 2 voci.

Вараціш–гара

Аповесць

Гэта быў яблык.

Самы звычайны, падрумянены сонцам, наліўны, цяжкі, з кароткім сухім хвосцікам.

Спелы хрусткі яблык.

– Салодкі, быццам першае каханне, – сказала ёй старая гандлярка, ласкава ўсміхаючыся. Вецер трапаў гандлярчыну блакітную хустку, і колькі русявых пасмаў наліпла ёй на потны лоб, амаль бронзавы ад загару. Вакол светлых вачэй павуцінкамі пазначыліся дробныя смяшлівыя зморшчынкі, на белай кашулі, на хвартуху чырвоным і чорным ззяла вышыўка. Зоркі, і птушкі, і дрэвы, і кветкі прарастаюць адно з аднаго, змешваюцца, блытаюцца.

Блытаюцца – зусім як думкі.

Ільга ўважліва глядзела на яблык у сваёй руцэ на самы звычайны надкушаны - фото 1

Ільга ўважліва глядзела на яблык у сваёй руцэ, на самы звычайны надкушаны яблык, сакавіты, з пяшчотным мядовым духам. І ўвесь кірмаш, шумны, поўны руху, і колеру, і чалавечых галасоў, як бы выцвіў, як бы застыў.

– …быццам першае каханне!..

Яблык сапраўды быў салодкі, але Ільзе да горла падкаціла горыч – даўняя, палыновая, невыносная. Выплыла з глыбыні, ускіпела на павеках, балюча апякла шчокі. Здзіўленая Ільга ацірала горкія слёзы рукавом цяжкой аксамітнай сукні, а слёзы ўсё не сціхалі, ліліся шчодра, быццам назапашваліся ў ёй доўга–доўга, быццам стрымліваліся нечым, быццам застылі ў грудзях кавалкам лёду, а зараз расталі і лінулі вонкі, нястрымныя, як рака, што прабіла плаціну.

Слёзы лінулі, выліліся, вырваліся. Унутры засталася пустка, страшная, ледзяная, ад якой трывожна сціскала сэрца, ад якой ажываў неспакой. І птушкай білася ў галаве не думка нават, а яшчэ толькі цень думкі: нешта знікла. Нешта было – і прапала, сцерлася з памяці. І ад гэтага так балюча і страшна.

Колеры і гукі патроху вярталіся, ажывалі, а вось дзіўнае адчуванне страты не сыходзіла, горыч не ападала. Гандлярка яблыкамі, пабачыўшы Ільзіны слёзы, жахнулася і ажно змянілася з твару:

– А дзетачкі, а што ж гэта такое? Ці ж не салодка? Ці ж не смачна?..

За спінай у Ільгі вырасталі ўзброеныя княжыя воі – тая абавязковая ахова, без якой ёй цяпер анідзе ходу не было. І гандлярка, падобна, так захвалявалася, заклапацілася менавіта з гэтай прычыны.

– Смачна, – азвалася Ільга глуха. І яшчэ раз працерла твар рукавом, змушаючы сябе сціхнуць. Намацала ў паясным кашалі срэбную манету, кінула на прылавак. Гандлярка расплылася ва ўсмешцы, закланялася, прыціскаючы рукі да сэрца, заўсміхалася. Усмешка, праўда, было не такой, як раней, бо вочы засталіся напружанымі, заклапочанымі. Вочы ў яе болей не смяяліся.

Зрэшты, за апошнія два гады да такіх усмешак Ільга паспела звыкнуць.

Яна павольна пакрочыла далей. Грызла яблык, насцярожана прыслухоўваючыся да смаку, спрабуючы зразумець і, калі не ўспомніць, дык хоць здагадацца, чаму раптам навалілася скруха, і чула, як двое дружыннікаў цяжка крочаць за ёю. І вясёлы кірмашовы люд, зазірнуўшы ёй за спіну, рассыпаўся, расступаўся перад Ільгай, расцякаўся на дзве ручаіны. Да гэтай усеагульнай халаднаватай паважлівасці, мусіць, таксама трэба было б звыкнуць, але яна не магла. Іншым разам Ільга зазлавала б. але зараз куды больш важна было ўспомніць.

Успомніць, аднак, не атрымлівалася. У памяці зеўрала, патыхала зімовым холадам ледзяная пустка, быццам штосьці было бязлітасна выдрана з коранем, і гэтая пустка была вусцішнай безданню, зазірнеш – і галава закруціцца. Ільга хмурылася, кусала вусны, напружана ўспамінаючы. Не дамаглася анічога: бездань была неадольная. Адзінае, што было ясна, што адчувалася сэрцам: там, у прадонні памяці, хавалася, апроч усяго іншага, нешта нядобрае, нешта амаль непапраўнае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вараціш-гара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вараціш-гара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вараціш-гара»

Обсуждение, отзывы о книге «Вараціш-гара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x