Маргарыта Латышкевіч - Вараціш-гара

Здесь есть возможность читать онлайн «Маргарыта Латышкевіч - Вараціш-гара» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вараціш-гара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вараціш-гара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што адбываецца з гераінямі легендаў пасля шчаслівага фіналу? Зрэшты, які фінал увогуле можна назваць “шчаслівым”?
Ільга, адужаўшы вогненнага цмока, два гады пражыла пры княжым двары ў славе ды пашане – але ўсе два гады ёй чагосьці не ставала. Чагосьці, што ўнікала памяці.
Свет Вугеры, вялікай ракі, спавіты магутнымі каменнымі чарамі і здаўна хавае шмат таямніцаў. Магчыма, у Ільгі атрымаецца адшукаць адказы і вярнуць аднойчы забытае.
А значыць, перад дзяўчынай-воем – новае падарожжа.

Вараціш-гара — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вараціш-гара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Проста… мы ж нібыта… ну… – прагаварыў Алізар і ледзь не згарэў з сораму пад ледзяным Ільзіным позіркам.

– Нішто сабе, – глуха выгукнулі аднекуль збоку. Алізар, здрыгануўшыся ад нечаканасці, і сам адступіў, чырванеючы яшчэ гусцей, а побач з габеленам вырас мажны Тамаш Дубыніч, пашчыпваў чорную кучаравую бараду, скаліў з вышыні белыя зубы.

– Хто каго любіць, той таго і чубіць, – весела казаў Дубыніч, звузіўшы шэрыя вочкі. – Вы іншага месца й часу не знайшлі, каб на людзях тут мілавацца?

Алізар, у аднолькавай ступені злосны і прысаромлены, нагадаў дзядзьку – і, мабыць, Ільзе адначасна таксама, – што ў іх зусім хутка вяселле. Дубыніч толькі пахітаў галавой і паўзверх макаўкі сярдзітага пляменніка звярнуўся да Ільгі:

– Пагамонім, дзеўка? Трэба. Дужа.

– Пагамонім, дзядзька, – з кепска прыхаванай радасцю пагадзілася Ільга. І, скінуўшы Алізараў плашч княжычу на рукі, таропка сышла, быццам уцякла, разам з Дубынічам, ці, дакладней сказаць, следам за Дубынічам, бо побач з ім нават Ільга не змагла б прайсці па нешырокім калідоры.

– Ільга, я… – загаварыў быў Алізар. Ды яна не азірнулася – усё яшчэ злавалася.

– Пацерпіш, хлопча, – коратка кінуў Тамаш пляменніку.

З Дубынічам разам Ільга паднялася ў адну з найбольш старых вежаў замка. Ісці давялося па вузкіх вітых усходах, і прыемна было, падымаючыся, весці адной далонню па шурпатай каменнай сцяне. Думалася так: калісьці даўным–даўно сюды прыйшлі людзі, адваявалі зямлю ў верасовых пустак, пабудавалі вежы замкаў і гарадскія сцены, пасеялі жыта. Людзей тых ужо няма, косткі іх змяшаліся з зямлёй, а вежы стаяць, па–ранейшаму гледзячы на верасы на ўзгорках. Ад гэтых думак чамусь было сумна: можа, з той прычыны, што і Ільга павінна, у рэшце рэшт, сысці, і занадта, можа, хутка па мерках вежаў ці адвечных пагоркаў. І будзе гэтаксама шумець жыта, і сівыя ад часу камяні будуць несці сваю варту пад небам, і нехта таксама дакранецца да іх рукою, адчуе бездань часу і здзівіцца, і жахнецца.

На самым версе вежы быў невялікі пакойчык, дзе звычайна ўладкоўваўся сам Дубыніч, калі гасцяваў у брата. Сюды быў уціснуты стол з мапаю бліжніх зямель, а са сцяны глядзеў герб княжай сям’і на цяжкім шчыце, акаваным металам. Побач з камінам, дзе служкі ўжо развялі агонь, на калматай мядзведжай шкуры, што выскалялася на ўваход, стаялі два нізкія фатэлі, а далей, леваруч ад уваходу, багатая шаўковая шырма. Перамяжоўваючыся з паляўнічымі трафеямі, тут і там вісела зброя – збольшага клінкі рознага кшталту, – і языкі агню адбіваліся ў люстраной сталі, слізгалі і плылі. А вокны, нешырокія, больш падобныя да байніц, былі дзівосныя, з каляровым шклом у свінцовай аплётцы, так што барвовы захад афарбоўваўся і блакітным, і зялёным, і жоўтым, успыхваў, як найлепшыя самацветы, а на каменных плітах падлогі адмысловым дываном ляжала расквечанае святло.

Ільга наблізілася да бліжняга вакна, кранулася каляровага шкла кончыкамі пальцаў. З вежы адкрываўся від на зарослыя верасам пагоркі на пустках: адтуль ужо патроху наступаў, гусцеючы з кожным момантам, туман – блакітны, жоўты, барвовы і цёмна–зялёны ў каляровых ромбах шкла – выбірай, як болей падабаецца. У звычайным, празрыстым шкле без каляровых дамешкаў, падумала Ільга, туман быў бы малочна–белы, зусім як снег. Гэтая думка – ці гэты колер – з нейкай прычыны надзвычай усхвалявала, растрывожыла сэрца. Ільга, звузіўшы вочы, уважліва ўглядзелася ў туман, які цёк з пустак густой ракою, сама не ведаючы, што чакала там пабачыць. І, вядома, у зманлівых каляровых ромбах не пабачыла анічога.

Дубыніч, крэкнуўшы, прысеў у адзін фатэль, прытрымаўшы рукою ножны на поясе, – і пад ягонай вагою крэкнула ўжо мэбля. Барвовы плашч мяккімі хвалямі сцяліўся па падлозе, а самы край плашча раптам расквеціўся рознымі колерамі. Гаспадар плашча тупаў нагою ў акаваным жалезам боце, падкручваў вусы, косячы вокам на Ільгу, гучна соп і змрочна маўчаў.

– Ты мне вось што скажы, малая, – нарэшце загаварыў Дубыніч, адкашляўшыся ў кулак. – Гэта самае. Як, усё–ткі зладзілася што ў цябе з нашым Алізарам?

Вымавіў – і уважліва паглядзеў спадылба маленькімі шэрымі вочкамі. Выпрабоўваў. Ільга, сустрэўшыся з Дубынічам вачыма, тут жа адвяла погляд, утаропілася ва ўласны падол, вышыты залатымі лілеямі, закалупала падлогу наском расшытага зыркімі пацеркамі боціка.

– Не надта, дзядзька, – прагаварыла ціха. – І, думаю, не зладзіцца.

А Дубыніч, крывячы рот, бязлітасна працягваў, што, і сапраўды, па кутах ціскацца – гэта адно, і дзеля аднаго гэтага, можа быць, і не варта вяселле ладзіць, калі на тое. Ільга чырванела і моўчкі сердавала – збольшага на саму сябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вараціш-гара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вараціш-гара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вараціш-гара»

Обсуждение, отзывы о книге «Вараціш-гара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x