Адам Мальдис - Восень пасярод вясны

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Восень пасярод вясны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Восень пасярод вясны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Восень пасярод вясны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У маленькім маёнтку Анелін, размешчаным на беларуска-літоўскім этнічным паграніччы, сустрэліся розныя людзі — рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі і паэт Уладзіслаў Сыракомля, артыстка Галена Маеўская і селянін Грыва. Аказаўшыся ў складанай сітуацыі, героі аповесці прымаюць рашэнні, якія істотна паўплываюць на іх далейшае жыццё. Падзеі твора адбываюцца ў 1861 годзе — адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў.

Восень пасярод вясны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Восень пасярод вясны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адам Мальдзіс

Восень пасярод вясны

Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў

1. І быў ранак

Нейкая немаведамая сіла ўзняла старога Грыву з саламянага барлога яшчэ да другіх пеўняў. Запаліўшы ўчарашнім вуголлем лучыну, ён сноўдаўся па астылай хаце, браўся то за адну работу, то за другую, але ўсё валілася з рук, знікала ў паўзмроку чорнай глінабітнай падлогі. І Грыва нават не згінаўся, не спрабаваў намацаць той нож або кручок для кручэння пастронкаў. Браў нешта іншае, зусім непатрэбнае. Намерыўся паснедаць, але чэрствы хлеб, хоць і здобраны канапляным алеем, ніяк не глытаўся. Ледзь дачакаўшы, калі праз бітыя шкелцы, устаўленыя ў акно ад вуліцы, праступіць шэрасць веснавога ранку, ён абуў хадакі, надзеў паношаны кажух, нацягнуў шапку-аблавушку і выйшаў на двор. Золкае паветра нібы працверазіла яго. Пастаяўшы на пляскатым камені, што ляжаў за дзвярыма, ён вярнуўся ў хату, дастаў з-пад бэлькі рубель, памарудзіўшы, дастаў другі, апошні, укінуў іх у капшук з губкай і крэсівам, капшук зашмаргнуў, засунуў за пазуху. Потым узяў доўгі нож, зроблены са старой касы, загарнуў у анучку і паклаў туды ж. Замкнуўшы дзверы драўлянай завалай, выйшаў на вясковую вуліцу, дайшоў да новай, з комінам хаты, дзе ўжо гады з тры жыў яго адзіны сын, але тут жа, ад збітых з жэрдак варот, павярнуў назад — на мост праз Лошу.

«Эт, адрэзаны акраец! — падумаў ён пра аддзеленага сына. — Што ён мне можа параіць?!»

На мосце ён спыніўся. паўглядаўся ў каламутную веснавую ваду, якая пачынала ўжо ўваходзіць у берагі. Здзіўлена пакруціў галавой, пабачыўшы шкоду, зробленую той вадой у палушанскім млыне. За мостам павярнуў налева — на старое цвінтарышча з пачарнелымі калодамі, што ляжалі ўздоўж магіл накшталт адзеравянелых чалавечых целаў. Скараціўшы такім чынам сабе дарогу, каля засценка Вішнеўскага выйшаў на абсаджаны бярозамі лашанскі гасцінец. Узняўшыся на гару Вішнеўскага, спыніўся: моцна схапіла дыхавіца. Другі раз няўцямна прыстаў на скрыжаванні гасцінца з анелінскай дарогай: справа бялеў высокі крыж з няроўных дубовых камлёў. Усе пукатасці на іх былі гладка зачышчаны і цяпер цьмяна адбівалі першыя промні соннага сонца.

— Ыш ты! — здзівіўся Грыва. — Пазаўчора ішоў — і нічога не было. А сягоння — стаіць. Хто яго тут паставіў? І калі?

Старога нейкі час цягнула пайсці па гасцінцы далей, да карчмы. Але ён усё ж узяў сябе ў рукі і каля крыжа павярнуў направа, на Расолы. Адсюль, з узгорка, добра былі відаць тры хаткі, што стаялі ўздоўж аброслай вольхамі Расалоўкі. За імі пачыналіся лясы — адсюль, ад Козаў і Хлябекавай гары, праз Чырвоны Бор і Карыціну, яны ішлі ажно за, Шумск і Лаварышкі, ледзь не пад самую Вільню, далёкую і невядомую. Колькі разоў Грыва намерваўся туды выбрацца, але так і не выбраўся: усё ж трыццаць з нечым вёрст. Багацейшыя мужыкі ездзілі ў Вільню на рынак фурманкамі, бяднейшыя хадзілі пешкі, спраўляючыся туды і назад за адзін летні дзень. Але Грыва не хадзіў: для яго гэта быў бы дзень, праведзены без работы і таму змарнаваны.

Каля сярэдняй, Гармашовай, хаты стары пабачыў босага хлапчука, які стаяў на прызбе і засяроджана выкалупваў са сцяны мох.

— Ыш, калупае! — зазлаваў Грыва. — Хату студзіць! Усе падшыванцы такія цяпер пайшлі! — Але, пабачыўшы пасінелыя ножкі, дадаў крыху лагодней: — Ты чаго мерзнеш? Ідзі ў хату.

— Не хацу…

— Чаму ж бо?

— Абрыдла. Папка з мамкай другі дзень вадзяцца і сконцыць не могуць.

— Бяду не падзялілі, ці што?

— Папка выбраў з кадускі яцмень, напіхаў туды ануцаў і зверху зноў засыпаў яцменем. Мамка толькі ўцора агледзела. Каза, сеяць не будзе цым.

— Ыш іх. То могуць і да вечара вадзіцца…

— Не-е. Я ведаю ўзо. Зараз мамка пабязыць у процкі. А татка пойдзе на работу ў Аняліну, па дарозе заверне да Сімы і зноў нап’ецца.

— Ну, тады чакай…

У хаце было ціха: відаць, пачулі чужы голас. Прыхіліўшыся, каб дым не еў вочы, Грыва пабачыў толькі аднаго Гармаша, які сядзеў на ўбітай зямлі каля цяпельца і абіраў бульбу. Гармашыха, мусіць, зашылася на палок, за дзяружку.

— Пахвалёны ў хату!

— Пахвалёны, пахвалёны! — узрадаваўся гаспадар, заўсміхаўся буйнымі зубамі. — Заходзь, сват!

— Але, мы хоць і далёкія, але сваты па маёй нябожчыцы Хрысціне, дай бог здароўечка яе душы на тым свеце…

— Масціся, сват. Расказвай, што чуваць па людзях.

— Эт, нічога, што там чуваць… Свабоду нібы далі, а на паншчыну як хадзілі, так і ходзім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Восень пасярод вясны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Восень пасярод вясны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Восень пасярод вясны»

Обсуждение, отзывы о книге «Восень пасярод вясны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x