Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: Поэзия, Религиозная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трынаццаць дзён (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трынаццаць дзён (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма». Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.

Трынаццаць дзён (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трынаццаць дзён (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён толькі махнуў рукою, ат, маўляў, не варта ўвагі – але, здаецца, пасвятлеў тварам.

Тады на ганку, калі ён прапаноўваў спрачацца вершамі, я ўсё-такі запісаў яго адрас, хоць быў упэўнены, што ён не спатрэбіцца мне. І па прыездзе ў Давыд-Гарадок (жыў у той час на Палессі) адразу купіў яго «Агмень». Прачытаў. Хоць і адкрываў кніжку з патаемнай злараднай зласлівасцю і цвёрдым скепсісам, што не знайду на старонках вершаў. Перачытаў яшчэ: «Ёсць жа вершы, ёсць жывое слова ад сэрца! Вядома, гэта не Цютчаў, якога прымаю цалкам, шмат тлумнага і незразумелага, але ж ёсць дзесятак вершаў, якія «прабіваюць»! Гэтага хопіць, каб называцца паэтам». Вось і паўстала перада мною праблема: чалавек і паэт, геній і ліхадзейства – як ужываецца гэта ў адной асобе?

3

Дзесьці праз год пераехаў жыць у Мінск. І не збіраўся ж, здаецца, жаніцца, але закруціўся ў віры кахання і панесла…

Праз мецяц справа дайшла да вяселля. Напэўна, такі мой лёс, якога не ўцячэш. Неяк, перапісваючы адрасы ў новы нататнік, выявіў, што Сыс жыве ў тым жа інтэрнаце, што і мы. Пытаюся ў жонкі, ці ведае яна такога паэта Анатоля Сыса?

– А чаму ж не, ён жыве паверхам ніжэй, у нас на тэлебачанні працуе.

– Што ён за чалавек?

Жонка адказала не адразу, неяк сумелася: «Пачакай, я пайду пачышчу зубы, памыюся, а потым скажу». Калі вярнулася з умывальні, на хаду выціраючы ручніком рукі, адразу ж падышла да паліцы, стала на дыбачкі і дастала яго новую кніжку «Пан лес» – «До убожества безлика моя мысль пред Верой в Нику» – прачытаў я дарчы надпіс па-руску, што мяне здзівіла, таму што ведаў яго як апантанага нацыяналіста, ён заўжды здзекваўся з рускамоўных беларусаў: «Звініце, я на русском мову не разумею». Маю жонку звалі сапраўды Верай, але двухсэнсоўнасць у надпісе азадачыла мяне:

– Дык гэта табе падпісана? – жонка кіўнула галавою. – Напісаў бы проста: Садоўскай Веры Іванаўне, ад такога-та, а то не разбярэш: ці жартам, ці ўсур’ёз? Ён, напэўна, шмат думае аб сабе?

– Не ведаю, у нас былі з ім канфлікты, але ён мяне паважае.

Мы запрасілі яго на мой дзень нараджэння. Ён зрабіў выгляд, што бачыць мне ўпершыню, а можа, сапраўды забыўся, таму што, калі пазней я нагадваў яму выпадак у Іслачы, Анатоль гаварыў: «Не разумею, пра што ты гаворыш. Ужо каторы раз, ты, напэўна, мяне з кімсьці блытаеш? Нічога не помню! – ён хапаўся дзвюма рукамі за галаву, нібы намагаўся далонямі закрыць вушы, – адчапіцеся вы ад мяне, самі штосьці наблытаеце, а потым чэпіцеся з пытаннямі». Як ні намагаўся, я не мог зразумець, што робіцца ў яго душы: калі ён гаворыць сур’ёзна і шчыра, а калі іграе нейкую завучаную ролю. Мяне вельмі здзівіла: ён сцвярджаў, што да 27 гадоў зусім не піў гарэлкі і цярпець не мог, нават ненавідзеў п’яных дюдзей. Але чаму ён зараз не прасыхае? Сяды-тады я спускаўся ў яго пакойчык, і амаль заўсёды там быў хто-небудзь з ягоных сяброў: пілі гарэлку або піва. Я не ведаю, калі ён працаваў, і ці працаваў увогуле? Можа, таму і піць пачаў, што нічога не пісалася? Кніжкі гурбамі як папала валяліся тут і там, было прадчуванне, нібы гаспадар збіраецца хутка пераязджаць на новае месца, што ён тут часова, але праходзіў месяц, два, прайшоў год, а ён не перасяляўся. Яшчэ некалькі разоў мы запрашалі яго ў госці: за сталом ён гаварыў мала, больш маўчаў, паглыблены ў свае думкі, а калі адпускаў ці то жартам, ці то ўсур’ёз якое-небудзь брыдкае слова, то маім вушам гэта чулася настолькі фальшыва і штучна, што я гатоў быў званітаваць тут жа за сталом. Брыдкаслоўе не пасавала яго інтанацыі, здавалася, брыдкасловіць не ён, а той, хто ў ім сядзіць. Разгадаць яго немагчыма, вырашыў на тады я, але бясспрэчна тое, што ён, як кожны паэт, ранімы, а ўсё астатняе – толькі знешняя абарончая абалонка. Шчырай размовы ў нас ніколі не атрымлівалася. Для мяне ён заставаўся загадкай. Спытаешся што-небудзь, вымавіць у адказ два-тры словы, і – маўчанне. Спачатку гэта мяне раздражняла, а пасля звык. Калі доўга не бачыш яго, хочацца сустрэцца, а пасядзіш побач хвілін пяць – і адчуваеш няёмкасць, нават цяжар на душы і думаеш: як бы гэта пайсці, але так, каб не пакрыўдзіць яго. Было адчуванне, што ён чытае думкі і бачыць людзей наскрозь. То раптам здаецца мёртвым чалавекам, то іншым разам – самы жывы з усіх нас. Вельмі добра запомніўся пераезд на новую кватэру: мы ўдвух узвалаклі на трэці паверх усю нашу няхітрую мэблю – тады ў ім бачыўся чалавек. Аднойчы я вырашыў, што мне разбірацца з чужою душою, тут і са сваёй не заўсёды як след уладуешся, і падумаў: «Анатоль добры паэт, нармальны чалавек, які дапаможа ў цяжкую хвіліну і ні пры якіх умовах не здрадзіць (я амаль фізічна адчуваў гэта) – але яго мала хто разумее… Трэба прымаць Сыса такім, які ёсць».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x