Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: Поэзия, Религиозная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трынаццаць дзён (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трынаццаць дзён (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма». Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.

Трынаццаць дзён (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трынаццаць дзён (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На маю думку, гэтая рэч без пашкоджанняў будзе існаваць толькі ў беларускім літаратурным сусвеце, яе нельга перакласці на іншую мову, хаця б таму, што ў беларускай мове слова «Ісус» складаецца з чатырох літар, а ў рускай з пяці; што слова «вось» у роднай мове гэта і ўказальная часціца, і стрыжань, на якім штосьці круціцца, што «справа» – гэта значыць з правага боку і, калі сказаць па-руску, то гэта яшчэ і «дело» і г. д., што ячшэ раз пераконвае: беларус, паляк, (латыш, іспанец…) можа вытлумачыць і спазнаць сябе, спасцігнуць нейкія ісціны толькі той мовай, якую даў Бог, таму што перад тым Ён даў яму душу беларуса або іспанца, а ўжо потым ён пачаў вучыць СВАЮ мову як адэкватнае адлюстраванне беларускай ці іспанскай душы, замацаванае ў слове. Вывучаючы мову – спазнаеш сябе, а спазнаваць сябе праз іншую мову – тое ж самае, што калоць дровы хірургічным скальпелем. Мова не цацка, мова – Дух!

Шмат таямнічага звязана і з машынапісным тэкстам, і я папрашу рэдакцыю, калі гэта магчыма, – пакінуць маю нумарацыю старонак! Чаму? Не ведаю, напэўна, і яны штосьці значаць? Іначай нельга, так трэба. Чаму? А чаму я быў 13 дзён як у ліхаманцы? Чаму ўсё пачалося менавіта 26 чысла? Чаму я жыў у 26-м пакоі, калі насіў мянушку Кудлаты? Чаму, калі ад майго ўзроста адняць 26, то атрымаем 7 гадоў, час, калі вядуць дзіця на першую споведзь? Чаму скончылася «ліхаманка» з 6-га на 7-е лістапада? Чаму ў 1917 годзе ў гэтыя чыслы рэвалюцыя? Чаму «дэманічнае нападзенне» было ў «сатанінскі» дзень? Чаму 13 дзён – гэта прорва, якая ляжыць паміж старым стылем летазлічэння і новым? Чаму верш, ахвяраваны Сысу, пачынаецца на 13-й старонцы? Чаму праваслаўны крыж выпаў на старонку № 33? Чаму мне зараз 33 гады? Чаму лік 13 праследуе мяне заўсёды? – я не ведаю, вы – таксама, дык няма чаго мяняць і нумарацыю старонак: так далі мне, так вы павінны перадаць у часопісе іншым.

А пачыналася ўсё звычайна: 20 кастрычніка пасварыўся з жонкай, а 26 яна сказала: «Хопіць! Маё цярпенне скончылася…» – пазней я прачытаў у Першым Пасланні Апостала Паўла Карынцянам: «Для мяне найменьшая рэч, як судзіце пра мяне вы, ці як судзяць людзі; я й сам не суджу сябе», прачытаў і падумаў, вазьму кавалак жыцця, як ёсць, без прыхарошванняў, як прыйдзе, без прыўкрас, і пакладу на паперу, можа пасля гэтага штосьці зразумею, і сустрэнуся з сабой маладым і наіўным, колішнім, якога любіў калісьці за дабрату і шчырасць, які баяўся біць чалавека па твары і, дурны, мучыўся, што – баязлівец, які любіў усіх людзей і гэты свет і так верыў у людскую дабрыню, што мог бы ўзысці за гэтую веру хоць на самую Галгофу, і з якім я размінуўся недзе, якога згубіў, і якога любілі людзі, таму што ён яшчэ нічога не ведаў, а жыў толькі сэрцам, – можа, калі пакладу кавалак жыцця на паперу, то і сустрэнуся з сабою, з тым, з якім размінуўся?

1

– Хопіць, – сказала жонка, – маё цярпенне скончылася! Калі для цябе работа ўсё, а сям’я – толькі прыдатак, дык і жыві работай: забірай канапу ў кабінет, гатуй сабе ежу, мый бялізну, адзенне… А то, як я пагляджу, ты нядрэнна ўладкаваўся на ўсім гатовенькім…

Усё ж такі яна дапамагла мне перацягнуць канапу. Не ісці ж мне было прасіць аб гэтым суседа? Навошта выносіць смецце з хаты: мы калісьці ўблытвалі ў сямейныя праблемы родных і суседзяў – нічога добрага з гэтага не атрымлівалася. Ну і цудоўна, падумаў я, нарэшце вольны! Трэба прымаць жыццё такім, якім яно прыходзіць. Што будзе – таго не мінеш. Здолее, адважыцца, каб развесціся, хопіць у яе на гэта сілы – калі ласка. Трымаць не буду, але сам і пальцам не паварушу для разводу. А не – дык плынь жыцця некуды вынясе, знойдзе сабе рэчышча: не можа вада біцца ў адну і тую ж загату, каб урэшце не разбурыць яе дашчэнту!

Да нядаўняга часу я думаў, што работа, сапраўды, галоўная ў маім жыцці, і заўсёды гаварыў жонцы: «Зразумей, калі цябе яшчэ не было, то моё захапленне, мая творчасць жыла ўва мне, дакладней, я жыў ёю. Калі б не творчасць, па-першае, мы нават не сустрэліся б з табою, а па-другое, сядзець бы мне ў якой-небудзь псіхушцы да канца дзён маіх. Уратавала твочасць. Мяне няма без творчасці як чалавека, а ты яшчэ крыўдуеш: не магу ж я секчы сук, на якім сяджу? Калі мне дадзена, я павінен аддаць, гэта ж не маё, бо яшчэ прыйдзецца трымаць адказ перад Тым, ад Каго атрымаў дар, – гэта шлях майго выратавання.

Вядома, як усе грэшныя людзі, я шмат нарабіў памылак у жыцці, не ведаю, ці магчыма іх выправіць. Ну, скажыце, хто дадумаўся б да такога: «Любая, – гаварыў я адразу ж пасля прапановы, каб выходзіла за мяне замуж (трэба ж быць такім дурнем!), – любая, – кажу, – я хачу, каб ты ведала: я паэт, а потым ужо чалавек, муж, бацька…». (Чамусьці я часта размяжоўваў у сабе чалавека і паэта. Доўга вагаўся, што ж першаснае і галоўнае? Падумаў аднойчы: самае галоўнае – чалавек, а ўжо потым ён ці паэт, ці слесар, ці хто іншы… Але прыходзіць час і ўсё пераварочваецца з ног на галаву, пачынаеш разумець, што твой асноўны чалавек, – гэта паэт у табе. Паэзіяй ты апраўдаешся перад Усявышнім. Тады ўсё чалавечае становіцца такім нікчэмным і неабавязковым, а з пункту гледжання абывацеля: такой брыдой! Але хто такі звычайны чалавек? Чалавек, які жыве мудрасцю гэтага свету. А сказана было: той, хто для свету стане дурным, будзе разумным перад Богам, хто не адрыне «мудрасць» гэтага свету – не спазнае мудрасці Божай).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x