Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: Поэзия, Религиозная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трынаццаць дзён (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трынаццаць дзён (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма». Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.

Трынаццаць дзён (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трынаццаць дзён (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чамусьці многім хочацца бачыць сваіх паэтаў акуратненька прычасанымі, у манішцы, пры матыльку, у адпрасаваных портках і накрухмаленай кашулі – а на тое забываемся, што Высоцкі быў алкаголікам і наркаманам, Ясенін забіякам, непераборлівым у жанчынах і амаль алкаголікам, што співаўся Стральцоў і Сербантовіч, што Дастаеўскі хадзіў у лахманах і суткамі праседжваў за карцёжнымі сталамі, прагульваючы ганарары за яшчэ ненапісаныя кнігі, заганяючы сябе ў кабалу, што Талстой – высокі мараліст і непраціўленец – усё жыццё здзекваўся са свайго сямейства і памёр, як самы апошні грэшнік, без споведзі і прычасця, што нават Пушкін у паводзінах быў невыносным чалавекам: трынаццаць разоў страляцца на дуэлі – хіба ж гэта нармальна? І хто такія паэты, як не прадвеснікі Царства Божага? Як не тонкі чуллівы нябесны арган? Ці не таму Гасподзь праводзіць іх па самым днішчы жыццёвага пекла, што любіць іх, як сваіх дзяцей? Каб яны адпакутавалі тут і пазбеглі апраметнай пасля жыцця? «Не здаровыя патрабуюць урача, а хворыя». І хворыя не яны, а вы, усе вы, што вечна задаволеныя жыццём і сабою, усе вы, што ведаеце, як трэба рабіць, а як не трэба, вы, што судзіце паэтаў! Вы, што лічыце сябе здаровымі, а іх вар’ятамі, – яны хоць ведаюць, што «мир во грехе лежит», а што ведаеце вы? Ці не хадзіў Хрыстос сярод мытнікаў і грэшнікаў, ці не піў разам з імі віно? А каго першага ўваскрасіў, каго найпершага забраў з сабою ў царства нябеснае, яшчэ нават патрыярхі іудзейскія трывалі пакуты ў прадонні? Ну, адкажыце, вы ж усё ведаеце, вы так лёгка судзіце, хто вінаваты, хто не, ну ўспомніце? А першага забраў з сабою разбойніка, што быў укрыжаваны праваруч Госпада.

А вам хочацца бачыць сваіх паэтаў прыпудраных і акадэмічна беззаганных і не заўважаць іх балячак і язваў, а яны ж таксама былі жывымі людзьмі! Калі б вы не наводзілі на іх знешні глянец, не прыкрывалі, нібы каляровымі лапікамі, іх чалавечую брыдоту напісанымі творамі, можа самі даўно сталі б больш дасканалымі, таму што ідэал любімцаў не быў бы такі недасягальны: звычайныя простыя людзі, якія змагаліся са сваімі заганамі, а не сядзелі склаўшы рукі.

Дык вось, трэба прымаць Сыса такім, які ёсць.

Перайшоўшы на працу ў Бюро прапаганды мастацкай літаратуры, я крыху ўведаў Анатоля і з творчага боку. Скажу толькі, што ніхто не ўмее чытаць сваіх вершаў, як ён… Сыс валодаў нейкай магіяй уздзеяння на людзей, нейкім гіпнатызмам. Толькі выйдзе, яшчэ і слова не прамовіў, толькі ўперыцца позіркам у прастору – мёртвая цішыня ў зале: усе чакаюць, вось-вось здарыцца цуд. І цуд надыходзіў: ён пачынаў чытаць вершы. Яго слухалі, намагаліся не прапусціць ні аднаго слова, лавілі кожны гук, інтанацыю. Іншы раз ён шчыра і па-чалавечы цёпла распавядаў пра свае прыгоды людзям, якіх бачыў упершыню. Гэта падкупляла. Менш здольныя паэты павінны былі яму зайздросціць. Яго нельга было не любіць у такія моманты: кудысьці выветрываўся яго заўсёдны эпатаж, дзесьці знікала прыліплая да твару акторская маска. На той час ён нідзе не працаваў, а на выступленні пагаджаўся зрэдку – сякія-такія грошы за гэта плацілі: не ведаю, з чаго і на што ён жыў…

4

Я адчуваў, што Сыс шукае свае пагібелі, ці можа мне толькі здавалася: ён знарок рабіў так, каб усе адвярнуліся ад яго, і – потым ужо… Я не ведаю, чаго ён хацеў, але ўявіў, калі б ад мяне адвярнуліся ўсе, хто любіў (а яго трымалі на шчыце ўсе першыя гады перабудовы), калі б мяне выкінулі за дзверы, як вашывага ката, – пайсці на самагубства было б няцяжка… Мне блюзнілася, ён дабіваўся менавіта гэтага, але такім чынам, каб усе засталіся вінаватымі, каб усе пакутавалі. Смерць сапраўднага паэта, калі яна ляжыць на сумленні многіх людзей, прымушае і ўнукаў уздрыгануцца і закрычаць у гневе і роспачы: «Куды вы глядзелі?!»

Тады і напісаўся верш, які два гады трымаў мяне на ўзводзе і змушаў дзень і ноч думаць пра яго. Я наўмысна браў за жывое, ведаў, што будзе балець, думаў, можа, хоць гэтым змушу ўстрапянуцца яго і задумацца. Перадрукаваў верш на машынцы, павесіў на дошку аб’яў у Доме літаратара і адзін экзэмпляр аднёс яму ў бар. На другі дзень якраз быў з’езд ТБМ, Дом літаратара гудзеў, як вулей. Праз палову гадзіны заходіць Сыс, працягвае руку:

– О, вялікі беларускі паэт, здароў! – (Рукі я не падаў). – А чаго так? – разгубіўся ён.

– Вось, калі адкажаш мне дастойна вершам, тады і пацісну табе руку.

– Што, усе?! Усе ад мяне адвярнуліся?

Мне яго зрабілася шкада, хацелася падысці, як тады ў Іслачы, і сказаць: «Прабач, Анатоль, не бяры да сэрца» – ён сапраўды застаўся АДЗІН, а мне так хацелася, каб ён зноў пасвятлеў… Але я стрымаўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x