Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: Поэзия, Религиозная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трынаццаць дзён (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трынаццаць дзён (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма». Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.

Трынаццаць дзён (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трынаццаць дзён (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Не ведаю… Трэба паглядзець. Павінен быць дзесьці, – прыпамінала яна. – А навошта ён табе раптам спатрэбіўся?

– Хачу насіць! – адказаў Віктар.

Маці не стала распытваць, чаму гэта раптам сыну захацелася насіць крыжык.

«Ці мала якая мода прыходзіць, вунь і артысты на сябе паначаплялі, не тое што раней хаваліся, каб пахрысціць дзіця», – а ўслых сказала толькі:

– Глядзі ж, не згубі, дрэнная прыкмета. На ўсё жыццё памятка. – І палезла ў скрыню.

Доўга перакладала прапахлыя нафталінам сувоі палатна, задаволена перабірала «амерыканскія» хусткі, разгортваючы, пераглядала вышываныя сурвэткі, ручнікі ды адрэзы матэрыі і, нарэшце, выцягнула спадыспаду невялікі пудэлак, сцягнула гумку, якой ён быў перахоплены, і зняла накрыўку.

– Тут іх два, адзін Святланін, другі твой, – муляла яна зашкарузлымі пальцамі белы і жаўтаваты крыжыкі, нібы правяраючы іх на сапраўднасць. – Не ведаю нават, каторы чый? Далібог, не магу спомніць.

Віктар выбраў сабе медны і адразу паверыў, што менавіта гэты павінен быць ягоным. Пачапіў крыжык на сярэбраны ланцужок, куплены загадзя ў горадзе, і павесіў на шыю. Колькі помніць, з таго часу ніколі не здымаў яго, хіба што аднойчы парваўся ланцужок: перапаяў нанова звяно і зноў адзеў.

2

Не скажаш, што Віктар быў набожным чалавекам, у царкву хадзіў зрэдку, маліўся калі ўспомніцца, але рэлігія цікавіла яго заўсёды. Ледзь не кожны дзень дадумваўся ён да вечных пытанняў: для чаго даецца жыццё? Што такое ўвогуле чалавек? Ці можна ведаць будучыню? Апошняе турбавала больш за ўсё, і дакладней было б сказаць так: «Ці можна ЗМЯНІЦЬ будучыню, нейкім чынам паўплываць на яе?» Ці мае чалавек уладу над часам? З гэтай прычыны Віктар перачытаў усе прароцтвы, якія мог знайсці: паштудзіраваў цэнтурыі Настрадамуса, дакапаўся нават да звестак дэльфійскіх аракулаў, пачаў захапляцца гараскопамі, варажбой і шмат якой іншай чартаўшчынай, спрабуючы зазірнуць у заўтрашні дзень. Аднойчы выпадкова натыкнуўся на цікавы гістарычны факт, уразіўся страшэнна, хоць гэта і магло быць простым супадзеннем: аказалася, што Аляксандр Македонскі гэтак жа, як Ісус Хрыстос, памёр у трыццаць тры гады – раптоўна захварэў на ліхаманку і сканаў, а праз год пасля яго смерці памёр Арыстоцель, які з маленства выхоўваў палкаводца. Абодва, і Сын Божы і Аляксандр Вялікі, распачалі, так бы мовіць, сусветную вайну – адзін заваяваў зямлю мячом, другі паланіў духоўна, і абодва памерлі ў трыццаць тры. Пазней яму трапіў у рукі аркуш з параўнальнымі біяграфіямі Напалеона і Гітлера, Вашынгтона і Кенэдзі: параўнальны акцэнт ставіўся на ўзросце палітыкаў, калі яны прыйшлі да ўлады або здзейснілі штосьці значнае – супадзенняў было шмат. Пагадзіўся ён і з Хлебнікавым, што існуе «закон пакаленняў», «законы імперый і войнаў» і што людзей з аднолькавымі задачамі ў розныя гістарычныя часы спасцігае падобная ж доля. Усё паўтараецца праз аднолькавыя прамежкі часу ў гісторыі, а ўзрост 33 гады, у любым выпадку, – ракавы, нават былінны Ілля Мурамец і той мусіў «трыццаць тры гады сіднем сядзець на печы», пакуль калікі перахожыя не папрасілі падаць вады.

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x