Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: Поэзия, Религиозная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трынаццаць дзён (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трынаццаць дзён (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма». Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.

Трынаццаць дзён (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трынаццаць дзён (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ён жа памёр гадоў сем таму, як ты можаш быць ім?

– Вось жа я. Я не памёр, а скінуў сваё цела. І прыйшоў табе дапамагчы… Хіба ты не ведаў, што чалавек не ўмірае?

– Не. Нас у школе вучылі, што Бо… – «Што Бога няма!» – хацеў дадаць ён, але яго рэзка спынілі, быццам нябачная рука шчыльна закрыла рот.

– Замоўкні!!! Не гавары! Нічога пакуль не гавары. Слухай, – абарваў яго той, хто назваўся прадзедам, – цяпер будзеш ведаць. Тут трэба быць вельмі асцярожным са словамі, з думкамі, ты зусім безабаронны тут. А вага словаў у нас, заўваж, – не тая, што на зямлі. Помні гэта!

Чалавек зірнуў туды-сюды, каб зразумець: адкуль далятаюць думкі? Ля дзвярэй ён прыкмеціў невялічкае светлае воблачка. «Дык вось ты які!» – падумаў чалавек.

– Такі ж, як і ты, – пачулася яму, – я сябе бачу такім, якім быў у жыцці, а ты мне здаешся такім, якім ты бачыш мяне.

«Дзіўна, – адзначыў чалавек, – я ж яму нічога не гаварыў, а толькі падумаў пра сябе… Ён угадвае мае думкі? Не паспею падумаць, як ён ужо ведае, што я хачу прамовіць».

– Так і ёсць. Табе нічога і не трэба гаварыць. Толькі засяроджана думаць, – адказаў на яго разважанні прадзед, – і нічога дзіўнага ў гэтым няма. Ты яшчэ не ведаеш, што мы з табою адно і тое ж.

– Дык мы ж розныя людзі?!

– Як паглядзець… Розныя мы для сябе, і кожны з нас помніць толькі сябе, а для Бога мы з табою – адно!

– Слухай, як гэта атрымалася, што я тут з табою размаўляю і вось там, на ложку ляжу?

– Гэта проста: на ложку цябе зараз няма. Чалавек можа быць толькі ў адным месцы, там ляжыць тваё цела – гэта не асноўнае, гэта ёсць не ты… Самае галоўнае для цябе зараз – рыхтуйся да сустрэчы з Ярасветам, – дайшло апошняе да чалавека. І воблачка, якое назвалася прадзедам, раптам знікла. Чалавек занепакоіўся: «Ці не снілася гэта мне?» Нельга сказаць, што ён чуў голас прадзеда ці бачыў, чытаў яго думкі, – не! Усё адбывалася адначасова: і быццам бы чуў голас, і чытаў думкі, і бачыў іх… Прадзед думаў, а праўнук у той жа час глядзеў і слухаў, што той думае, нібы знаходзячы прадзедавы думкі ў сваёй сутнасці. Прадзед думаў для праўнука, а праўнук, наадварот, для свайго продка, быццам у іх на дваіх была адна галава.

Хто такі Ярасвет? Што гэта за стварэнне? Можа, ён і ёсць Бог? Але прадзед так і сказаў бы: рыхтуйся да сустрэчы з Богам, а то – «з Ярасветам…».

– Ярас-вет! Ярас-свет! Ярасвет! – паўтарыў ён незнаёмае слова колькі разоў. – Ярасвет, Ярасвет, Ярасвет! – як бы клікаў чалавек кагосьці на дапамогу.

І вось неспадзявана пакой напоўніўся святлом. Здалося, што ў правым кутку пад столлю ўзыйшло сонца. Стала ўтульна, суцішна і цёпла. Сонца струменілася дабрынёй. Лёгкае ласкавае пачуццё зыходзіла ад Яго і зычлівымі, мяккімі і далікатнымі хвалямі ахутвала члавека. Яму на імгненне адкрыліся ўсе таямніцы светабудовы: «Вось як яно ўсё зроблена! – застыў чалавек у радасным здзіўленні, – які цуд, ой-ёй-ёй!».

Усё было зусім іншым, як вучылі ў школе: прасторы і сусветы пераліваліся, выпраменьваліся і ўваходзілі адно ў другое, зліваючыся і зноў размяжоўваючыся. Успрымалася гэта не ў паслядоўнасці і ў дынаміцы, як мы ўспрымаем на зямлі, а адразу схоплівалася сутнасць з’яў і дзеянняў. Адначасова бачыўся і пачатак, і канец усяго існага.

– Дык, значыць, ты і ёсць той самы Ярасвет? Гэта Ты мне ўсё паказаў?

– Гэта мільярдная доля таго, што ёсць!

Чалавек адчуў, што Ярасвет глядзіць на яго з замілаваннем, як маці на сваё дзіця: «Ён не зробіць мне дрэннага!». Чалавеку было прыемна купацца ў добразычлівых промнях гэтай загадкавай істоты.

– А ну, расказвай, што ты тут натварыў? – быццам бы спытаўся Ярасвет, хоць гэта было лішняе, таму што Ён усё ведаў, але чамусьці патрэбна было пачуць адказ ад самога чалавека.

– Калі? – не зразумеў чалавек.

– Ну вось там, у жыцці, – быццам удакладніў падказкай Ярасвет.

Чалавек збіраўся адказаць, што не ведае, якім чынам апынуўся за целам. Як раптам праваруч ад яго засвяціўся экран, і на ім хутка замільгацелі жывыя малюнкі: маленькі хлопчык ляжыць у калысцы, прачынаецца і пачынае гуляць з цацкамі; вось ён ужо робіць першыя крокі – падае, устае, зноў падае – хістаючыся, трымаецца за табурэтку; вось плача, спужаўшыся сабакі… а зараз корпаецца ў пясочку. «Дзесьці я бачыў гэтага хлопчыка», – падумаў чалавек. Штосьці вельмі знаёмае, блізкае і роднае адчулася яму ў гэтым хлопчыку… Вось хлопчык ужо і падрос, бяжыць у школу… Шкада, што са спіны не бачна твару. Пачакай, прыпамінае чалавек, вось зараз ён зачэпіцца за дрот і раздзярэ руку. Так і ёсць: хлопчык ляціць стрымгалоў і праз хвіліну, скрывіўшыся ад болю, закрывае акрываўленую руку… «Адкуль я ведаў загадзя? Ой, дык гэта ж было са мною! Гэта ж я!» – зноў здзіўляецца чалавек.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x