Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: Поэзия, Религиозная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трынаццаць дзён (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трынаццаць дзён (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма». Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.

Трынаццаць дзён (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трынаццаць дзён (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падступіць іншы раз з усіх бакоў, і здаецца, калі не сядзеш зараз за пісьмовы стол, надыдзе канец свету, або выбухнеш вулканам, што клякоча ўнутры. Так я і жыў, разрываючы сябе паміж паэтам і чалавекам. Рэдка ўдавалася прымірыць гэтых двух ворагаў, хіба толькі як знаходзіў іх у гармоніі, і дапаўняў паэт чалавека, і толькі тады мог лічыць сябе шчаслівым.

Дык вось і кажу жонцы: калі добра ў мяне будзе складвацца ў творчасці – добра будзе і ўсёй сям’і, мала таго, як бы я ні любіў цябе, як бы ні любіў тых дзяцей, што народзяцца потым, хачу, каб ты ведала, калі аднойчы пытанне стане рубам: або сям’я, або работа – для мяне галоўнае апошняе. Вядома, не праца за хлеб штодзённы, а менавіта «магчымасць пісаць» і ўсё, што з гэтым звязана. Пачуўшы такія словы, жонка, напэўна, як і ўсякая жанчына, падумала: «Ты гавары-гавары, вось паставяць у пашпарце пячатку, надыдзе і мая чарга сказаць важкае слоўца, і тады па-іншаму заспяваеш: зробім з цябе чалавека!» – і па першым часе ніколі не ўспамінала той размовы. Хто ведае, можа жыццё пагоршала, можа што іншае, але за апошні год я не аднойчы чуў: «Канечне, у цябе ж сям’я на семнаццатым месцы», або: «Калі б ты павярнуўся да мяне тварам, то быў бы самым шчаслівым, я табе ўсе ўмовы стварыла б для працы, ты сам не ведаеш, колькі губляеш, заняўшы такую пазіцыю!» Што яна вярзе, думаў я, нібыта не клікаў яе ў сваю творчасць, нібыта не хацеў зацікавіць яе тым, што пішу? Ці мо не дапамагаю па хатняй гаспадарцы? І па крамах бегаю, і грошай не прапіваю, а пад добры настрой магу нават вячэру згатаваць ды бялізну памыць… Можа, праўду кажуць людзі, чым больш жанчыне аддаеш часу, тым хутчэй яна хоча зарабаваць цябе цалкам, каб дыхаў і жыў кожнай думкай толькі ёю адной? Я ж таксама мог бы выкласці на яе рахунак тысячы прэтэнзій, але ж маўчу. Няўжо яна думае, што ідэальная? І ці многа мне трэба? Толькі б не перашкаджала, не заходзіла ў кабінет, калі я за пісьмовым сталом, не клікала, адрываючы ад працы, глядзець «Вакол смеху» – і ўсяго толькі… Ну, прабачыла б іншы раз маю неахайнасць: не выгаворвала б, што не туды нешта паставіў ці не зачыніў дзвярэй, – вось і ўсё! Напэўна, я чагосьці не разумею, і вось вынік: яна прынесла прасцірадлы, коўдру і падушку – шпурнула ўсё гэта на канапу:

– Жыві тут! Гэта таксама будзеш мыць сам. – «Ці магу я да разводу карыстацца электрычнай плітой? – з’едліва спытаў я». – Пакуль дазваляю, а там пагляджу: калі не будзеш прыбіраць пасля сябе, купіш керагаз і будзеш гатаваць ежу ў кабінеце.

Нічога, падумаў я, паразводзіцца дый перастане. Колькі разоў я сам парываўся развесціся, колькі разоў яна пагражала разводам, аднак жывём жа да гэтага часу? Што «кумедзь ламаць», вырашыў я, добрая яна жонка, ідэальных няма зусім, ды і сын у мяне, якога люблю вельмі, грэх гэта вялікі, пакідаць дзяцей сіротамі, але калі ўжо ёй так няўсцерп – хай паспрабуе, я і пальцам не паварушу для разводу. А шчасце, на якое я раней спадзяваўся, сямейная гармонія – дык яе няма ў жыцці, цвёрда ў гэтым пераканаўся. Усё прыдумкі, не дзеля гэтага чалавек прыходзіць на зямлю. Для нечага большага. Галоўнае, з якімі рахункамі прыйдзем у вечнасць, як будзем трымаць адказ перад Госпадам?

Калі пасля авансу яна запатрабавала 25 працэнтаў на сына як аліменты, я зразумеў: на гэты раз усё сур’ёзна – развядзецца! Што ж, падлічыў я: заява, падзел маёмасці, суды – гэта можа цягнуцца гадамі, але на горшы выпадак у мяне ёсць два-тры месяцы, іх трэба скарыстаць…

2

(26 кастрычніка 1994 года)

І я засеў за працу. Час прыспешваў. Адзінае, на што мог спадзявацца пры разводзе, – інтэрнат: шум, бязладдзе, непрасыпныя п’янкі і вечны прахадны двор, калі заставацца сам-насам змагу толькі глыбокай ноччу.

Спачатку разбіраў свае паперы, корпаўся ў старых рукапісах, адбіраў найбольш важныя і расфасоўваў іх у папкі. Потым тры ночы запар упісваўся ў навелу, высільваўся, каб нарэшце зладзіць з галоўным героем. Нічога не атрымлівалася. Герою навелы раптам адкрылася будучыня, ён становіцца прарокам і ў той жа час забывае сваё мінулае. Матэрыял распаўзаўся і распухаў, і я ніяк не мог давесці яго да ладу, разабрацца з героем было цяжка: уявіце сабе чалавека, які помніць толькі будучыню? З гора і злосці на сябе вырашыў напіцца. Пасля работы пайшоў у Дом літаратара… Шукаў Сыса, які заўсёды там ашываўся. Як цудоўна было раней, калі працаваў бар, яго заўсёды можна было там знайсці вечарам за столікам. Вакол Сыса заўжды кучкаваліся свае хлопцы. Шмат змянілася апошнім часам, але нехта казаў, нібыта працуе кафэ?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x