Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: Поэзия, Религиозная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трынаццаць дзён (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трынаццаць дзён (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма». Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.

Трынаццаць дзён (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трынаццаць дзён (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ды вось, гадзіннік спыніўся… А ты спала?

– Ну вядома. Пытаецца яшчэ. Цішэй, малога разбудзіш!

Я так і не зразумеў: спала яна ці не? – я падмануў, што быццам бы гадзіннік спыніўся, а яна – таксама схлусіла, што нібыта спала…

Можа, штосьці ў гэтым ёсць? Як бяжыць час… «Час – гэта тое, што праходзіць: было, ёсць, будзе – усе гэта час?» – «Не, час – гэта тое, што я пражываю. Без мяне не будзе часу. Як не будзе яго без цябе, без нас. Калі б не было на зямлі нікога – не было б і часу. Хто сачыў бы за ім? Я – вымярэнне і мера. Я быў, я ёсць, і буду. Я – вечны!». Але ж не могуць на адным чалавеку завязвацца ўсе вузлы зямныя? А Хрыстос жа ўзяў на сябе пакуты? Дык ён жа Бога-Чалавек! А я – чалавек Бога. Яго Крыжам мы ўратуемся, і кожны нясе свой крыж. Ёсць нейкая тайна ў Крыжы Гасподнім, падумаў я, нават у самім знаку крыжа: вось бы паспрабаваць укласці словы верша ў крыж, можа тады што-небудзь стала б зразумелым?

Раптам!!! Разуменне ўсіх людзей адразу. Куды ні торкнешся – усё ведаеш… Напэўна, так вар’яцеюць.

«Дык гэта ж не знікае, калі ўжо было аднойчы? – падумаў я і тут жа дадаў: – А хто яго ведае…»

Мне чуліся абрыўкі нейкіх дыялогаў і спрэчак: «Так не можа быць: каб усіх ды адразу, цалкам увесь свет і абняць», – гаварыў адзін голас.

– А чаму б і не? Што мы ведаем пра сябе і пра сусвет?… І для чаго? І як? – пярэчыў другі.

Усё зразумела з самім сабою: вельмі проста тут, адзін на адзін; вельмі складана там, з людзьмі – дзе ісціна: тут? Там? Пасярэдзіне, паміж людзьмі і мною? Дзе? – ісцін не можа быць дзве. Мяне зноў уразіла трыадзінства ў пытаннях і ў адказах. Зноў трыадзінства Божае, якім прасякнута ўсё! Я вырашыў паказаць гэта графічна і сеў за машынку:

Паспрабуй падняць – і развяжацца пуп. Гэта прыходзіць не часта, можа, раз у трынаццаць, ці ў дзесяць гадоў – хто іх лічыў? Гэта было апошні раз, таму што да 2000-га (???) засталося толькі шэсць з палавінаю…… А мне трыццаць тры гады – І сёння Дзяды

ПРАВАСЛАЎНЫЯ

Я адчуваю, што на НЕБЕ чакаюць ад мяне нейкага рашэння. Назіраюць за маімі паводзінамі, што недзе там ідзе страшэнная барацьба за маю душу, і кожная думка кладзецца на шалі вечных вагаў: ці за, ці супраць… Ці светлае, ці чорнае. Там НЕБА, там ведаюць УСЁ! Мне некалі пакажуць, што адбываецца ў гэты момант на самай справе, калі я адстукваю на машынцы, выліваючы з літараў свайго сэрца форму ПРАВАСЛАЎНАГА КРЫЖА, некалі потым, калі душа адляціць ад грэшнага цела і буду стаяць я на апошнім, на Страшным Судзе перад ПРАСВЕТЛЫМ лікам.

Калі я адстукаў на машынцы знак крыжа, мне зрабілася спакайней, больш упэўнена я адчуў сябе. Я адчуў, што Сіла за мною, хоць не мая Сіла, але яна мяне абароніць. Мусібыць, прыйшла ў маю душу Вера. Вера – аснова. Аснова – доўгія ніткі, што намотваюцца на калаўрот кроснаў. Якой даўжыні аснова – такім будзе і сувой палатна. Вера – гэта аснова жыцця. Яна пранізвае ў чалавеку ўсё ад пачатку да канца, ад калыскі да труны. На веру, нібы на аснову, тчэцца жыццёвы сувой нашай долі, толькі дзякуючы веры, аснове, кладуцца на палатно лёсу вясёлкавыя ўзоры і арнаменты. Выцягні з палатна аснову – яно распадзецца на шматок каляровых нітак. Знікне суладдзе і гармонія.

Нават немаўлятка робіць першы крок з прычыны веры: ходзіць маці, бацька, людзі, якія навокал, – а яно такое падобнае да іх… Яно верыць у тое, што будзе хадзіць!

Чалавек ніколі не навучыўся б ні чытаць, ні пісаць, ні шмат чаго іншага, калі б не верыў, што гэта магчыма. Вялікая вера – вялікія здзяйсненні! Вера – гэта павадыр, які вядзе сляпога чалавека па дарозе лёсу, гэта аснова, на якой трымаецца палатно долі.

А чалавек менавіта сляпы, і вышуквае, і бачыць тое, што яму не патрэбна. Мой супакой быў кароткім. Я доўга ўглядаўся ў крыжовы меч ісціны і заўважыў, што з правага боку крыжа тры словы «Ад», па-беларуску: «пекла». Чаму з правага? З правага павінен быць праведнік? Што я наблытаў? Зноў неразбярыха!

І я зноў ухапіўся за дзённік. Так, гэта было восенню 83-га года, таксама ў лістападзе. Сёння 94-ты. А заўтра субота: я таксама павінен ісці ў цырк. Жонка даўно ўжо, яшчэ да сваркі, узяла білеты, так што не адкруцішся – абяцаў! Я лічыў: колькі ж гадоў прайшло? Лічыў і не мог зрабіць простае арыфметычнае дзеянне: думкі блыталіся, не давалі засяродзіцца. Рукі трэсліся. Спачатку атрымалася 9 гадоў, потым 10 і, нарэшце, інтэрвал паміж гадамі аказаўся 13. Можа, таму я памыліўся, што напісаў гады слупочкам і хутка зусім заблытаўся, які прамежак, паміж якімі гадамі я пралічваю ў даны момант часу. Потым я адначасова пралічваў адрыўкі гадоў восені 82 года і вёснаў 84 і 86, звязаныя з духоўнымі катаклізмамі, вядомымі толькі мне аднаму. Штосьці прыпадала на вясну 96 года і на 99 год. Калі атрымалася «13» – зразумеў: гэта канец!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x