Мне такі вось на чужыне
Дзіўны сон прысніўся!
Нібы зноўку я на волю,
На свет нарадзіўся.
Дай жа, божа, калі-небудзь,
Хоць на старасць, стаць мне
На тых горах абкрадзеных
У маленькай хаце.
Хоць бы змучанае сэрца,
Сточанае горам,
Мне прынесці і пакласці
На Дняпровых горах.
ІРЖАВЕЦ [124] Іржавец — сяло ў Палтаўскай губерні (цяпер Чарнігаўшчына).
На ўвесь свет калісьці шведы
Нарабілі славы,
Уцякалі з Мазепаю
Ў Бендэры з Палтавы,
А за імі — Гардзіенка [125] Гардзіенка Косць (? — 1733) — кашавы атаман Запарожскай Сечы. Здрадзіў запарожцам і прыбіўся да Мазепы. Пасля Палтаўскай бітвы і разгрому шведскіх інтэрвентаў з Мазепам і Карлам XII збег у Бендэры.
...
Нараіла маці,
Як пшанічаньку пажаць ім,
Як Палтаву ўзяці.
Ой пажалі б, калі б разам
Аднадушна сталі
Ды з фастоўскім палкоўнікам [126] Фастоўскі палкоўнік. Сямён Піліпавіч Гурко (? — 1710) у гісторыі вызваленчай барацьбы супраць шляхецкай Польшчы вядомы пад імем Сямёна Палія. Пра яго ў народзе складзена шмат песень і легенд. Па нагаворы Мазепы быў сасланы ў Сібір. Пасля здрады Мазепы быў звольнены, удзельнічаў у Палтаўскай бітве на баку рускага войска (гэты факт выкарыстаў Пушкін у паэме «Палтава»).
Гетмана ядналі.
Не заселі б коп’і ў цэлі —
У стрэхах Пятровых.
I з Хорціцы не ўцякалі б
Нябогі на сховы,
Не спыняў бы іх прылуцкі
Палкоўнік няслынны... [127] Прылуцкі палкоўнік няслынны... Палкоўнік Гнат Галаган. Прымаў удзел у разбурэнні Сечы, расправе з палоннымі запарожцамі.
I не знаўся б маці боскай
Плач на Украіне.
Калі ішлі з радзімы прэч,
З сабою неслі ў сэрцы кожным
Вялікі Луг і маці-Сеч.
I маці боскай воблік гожы
Ўзялі. I ўсё — нічога больш...
Хай, можа, хан суцешыць боль
У новым гора-Запарожжы [128] Гора-Запарожжа — Шаўчэнка мае на ўвазе так званую Алешкаўскую Сеч, створаную запарожцамі пасля разбурэння Запарожскай ля Алешак (нізоўе Дняпра). Тады гэтая тэрыторыя належала Крымскаму ханству.
...
Хмара чорная напала
На белую хмару.
Закайданіў запарожца
Паганы татарын.
Хоць дазволіў хан у Крыме
На пясках спыніцца,
Ды царкву не даў узвесці —
Богу памаліцца.
У шатры абраз стаўлялі
Маці прасвятое
I маліліся таемна...
Божа мой з табою!
Краю мой цудоўны, велічны, багаты!
Хто цябе не бэсціў? Толькі расказаць
Пра якога-небудзь аднаго магната
Гісторыю-праўду, то пералякаць
Нават пекла можна. А ў Данта старога
Наш падпанак звычны можа дух адняць.
I ўсё гэта ліха, кажуць нам, ад бога!
Ці ж яму так люба людзей катаваць?
А найбольш матулю — маю́ Украіну.
Што ж яна зрабіла? За што яна гіне?
За што яе дзеці ў кайданах маўчаць?
Расказалі кабзары нам
Пра войны, пажары,
Спрэчкі, кроў і ліхалецце...
Пра лютыя кары,
Што нам ляхі паўчынялі,—
Пра ўсё расказалі.
А чым шведчына далася! —
Кабзары нямелі,
Слоў не мелі небаракі,
Нібы з пераляку.
Так шалелі ваяводы,
Пятровы сабакі,
I грызлі яе, і рвалі...
Чулі запарожцы,
Як у Глухаве званілі [129] Як у Глухаве званілі...— Глухаў — горад на Чарнігаўшчыне, з 1709 г.— рэзідэнцыя гетманаў.
Пад гарматны пошчак.
Як пагналі на балота
Люд узводзіць горад.
Як плакала па сыночках
Маці ў чорным горы.
I як тыя на Арэлі [130] Арэль — левы прыток Дняпра.
Лінію капалі,
У Фінляндыі сцюдзёнай
У снягах каналі.
З далёкага Крыму,
Што канае Гетманшчына,
Непавінна гіне.
Чулі, чулі ўсё нябогі,
Чулі, ды маўчалі.
Бо і іх на злой чужыне
Мурзы [131] Мурзы — татарскія вайсковыя старшыны-феадалы.
катавалі.
Бедакі ў слязах каналі,
I плакала з імі
Маці боская пакутна
Слязамі святымі,
Міласэрнымі слязамі,
Як па родным сыне.
Глянуў бог на тыя слёзы,
Прачыстыя слёзы!
Пабіў Пятра, пабіў ката
На ліхой дарозе.
Вярнуліся запарожцы,
Зноў абраз у Гетманшчыну
I паставілі ў Іржаўцы
Там яна і зараз плача
Разам з казакамі.
О мае думы! О слава злая!
За цябе марна я ў чужым краі
Цярплю... ды кайнасці не прымаю!..
Люблю, як жонку, аж да загіну,
Як горадольную сваю Ўкраіну!
Рабі што хочаш з цёмным са мною,
Не кідай толькі, ў пекла з табою
Пакандыбаю . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Ты прывітала
Нерона лютага, Сарданапала,
Ірада, Каіна, Хрыста, Сакрата, [132] Імёны названых у творы асоб сталі хадзячымі імёнамі. Нерон — тыран, Сарданапал — распутны дэспат, Каін — першы забойца на зямлі, Ірад — персаніфікацыя зла, Сакрат — «грэк добры», яго імя асацыіруецца з мудрасцю.
О непатрэбная! Кесара-ката
І грэка добрага ты палюбіла
Аднакавіта!.. бо плата міла.
А я, няшчасны, што прынясу я?
За што гаротніка ты пацалуеш?
За песню-думу: «Ой гаю, гаю»?
I не такія дарма спяваюць.
Як памяркую, дык невясёла,
Што часта коцяцца галовы долу
За тое дзіва! Як псы, грызуцца
Браты з братамі — й не схамянуцца.
А тое дзіва, што любяць людзі:
Ў шынку даступна ў п’янай аблудзе!
Читать дальше