Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гаі покатам ляжала
Ўсё — пляшкі, госці. Дзе што ўпала,
Там засталося. Сам не ўпаў
I кроплю нават дапіваў,
Дапіў. Устаў. Жуда ў паглядзе.
Ідзе ў пакоі... Брыдкі гадзе!
Куды ты лезеш? Схамяніся!
Не схамянуўся. Ключ вымае,
Прыйшоў, і дзверы адмыкае,
I лезе да дачкі. Прачніся!
Прачніся, чыстая! Ўсхапіся,
Забі гадзюку, пакусае!
Забі, і бог не пакарае!
Як тая Чэнчыё [118] Чэнчыё — Беатрычэ Чэнчы, дачка рымскага вяльможы, жыла ў 2-й пал. XVI ст. Адпаведна існуючай гістарычнай версіі, забіла свайго бацьку, які хацеў яе згвалціць. калісьці
Забіла бацьку кардынала,
На Саваофа [119] Саваоф (старажытнаяўр.) — бог. не зважала.
Не, не змагла прачнуцца, спіць,
А бог хоць бачыць, ды маўчыць,
Грахам вялікім патурае...
Не чуць нічога. Час мінае.
А потым крык, а потым гвалт
I плач пачулі ўжо з палат...
Пачулі совы. Зноў сурова
Не чуць нічога. I ў той час
Успыхнула гумно якраз
I зоркі зніклі. Хоць бы слова,
Каб голас дзе які пагас.
Паны ў гаі дрымотна млелі,
А людзі беглі і глядзелі,
Як віўся ў неба дыму пас...

Прачнуліся ўранні госці,
Аж бачаць, што ліха,—
Пакінулі свайго князя,
I люба і ціха...
Так і мы яго пакінем,
Так і бог пакіне.
Цябе толькі не пакіне
Ліхая гадзіна —
З горкай доляю князёўна,
Яшчэ мусіш грахі несці
Ты на гэтым свеце,
Бацькавы грахі. О доля!
Няверная доля!
Пакінь яе хоць пад старасць,
Хоць на чужым полі
На бязлюддзі. Не пакінеш,
Павядзеш да краю,
Да самае дамавіны,
Сама й пахаваеш.
Не бачылі ў сяле, не чулі,
Дзе яна значэла.
Думалі, што на пажары
Нябога згарэла.

Стаіць сяло. Невясёла
На гары палаты
Пачарнелі. Князь хварэе,
Устаць слабаваты,
А паднесці няма каму,
Ніхто не загляне
Да грэшнага ў паганыя
Будынкі — хай вяне.
Людзі трохі ачунялі,
Моляць бога дбала,
Каб вярнулася князёўна.

А яе не стала
I не будзе ўжо, святое...
Дзе яе дарога?
У Кіеве пастрыглася
Ў манашкі нябога.
Радзілася, каб жыць, любіць,
Зіхцець гасподняю красою,
Лунаць над грэшнымі святою
I ўсякаму дабро тварыць.
А сталася так. У манашках,
Нашчэнт знявечана дабро...

Блукаючы па Украіне,
Прыбіўся я і ў Чыгірын
I ў манастыр вунь той дзявочы,
Што за пяскамі на балоце
У лозах сам сабе стаіць.
Манашка там і расказала
Старая гэту навіну,
Што ў манастыр да іх зайшла
Князёўна неяк з-за Дняпра
Аж пазалетась. Спачывала
Дый богу душу аддала...
— Была ж яшчэ і маладою,
I дужа гожаю сабою.
Яе спякота даняла,
I занядужала. Ляжала
Нядоўга, так сядміцы з тры.
I ўсё дарэшты расказала...
I мне і Ксеніі-сястры.
Памерла ў нас. I дзе хадзіла,
Ў якіх мясцінах, хто ўрачэ.
А ў нас, няшчасная, спачыла.
Святая вось яе магіла...
Крыж не паставілі яшчэ.

Орская крэпасць
1847 — Ніжні Ноўгарад
1858

N. N.

Сонца заходзіць, горы чарнеюць,
Птушка змаўкае, поле нямее,
Цешацца людзі — блізка спачынак,
А я гляджу... і лячу несупынна
Ў цёмны садочак на Украіну.
Сэрцам лунаю, думу гадаю,
I нібы сэрца адпачывае.
Чарнеюць горы, і гай, і поле,
На неба зорка ўзышла паволі.
О зорка! зорка! — і слёзы хлынуць —
А ці ўзышла ты на Украіне?
Ці вочы тыя цябе шукаюць
На небе сінім? Ці забываюць?
Як забываюць — хай засынаюць,
Пра маю долю хай і не знаюць.

Орская крэпасць
1847

N. N.

Трынаццаць мне якраз мінала.
Ягнят я пасвіў за сялом.
Ці сонейка так гожа ззяла,
Ці так мне хораша было?
I так мне люба, люба стала,
Няйнакш у бога...
Гукнулі на папас з-за гаю,
А я сабе ўсё ў бур’яне
Малюся богу... і не знаю,
Чаго ў маленькага ў мяне
Душа ў малітве шчыравала,
Чаму так весела было?
Святлелі неба і сяло,
Ягня вясёлае скакала!
I сонца грэла, не пякло!
Ды не доўга сонца грэла
I душа маліла...
Запякло, пачырванела
I рай запаліла.
Як прачнуўся ды дзіўлюся:
Сяло пачарнела,
Неба богава з блакіту
Ураз памарнела.
Паглядзеў я на ягнятак —
Не мае ягняты!
Азірнуўся я на хаты —
Няма ў мяне хаты!
Не даў бог мне анічога!..
I лінулі слёзы,
Слёзы жалю!.. А дзяўчына
Пры самай дарозе
Каля мяне недалёка
Маніцы ўбірала
Дый пачула, што я плачу,
Прыйшла, прывітала,
Выцірала мае слёзы
I пацалавала...
Няйнакш і сонейка заззяла,
Няйнакш усё на свеце стала
Маё... Палі, гаі, сады!..
I мы, жартуючы, пагналі
Чужых ягнятак да вады.
Лузда!.. дый сёння, як згадаю,
Дык сэрца плача ды баліць,
Чаму гасподзь не даў дажыць
Мне век малы мой у тым раі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.