Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Слёзы высахлі, прапалі,
Сонейка заззяла.
I княгіня з малым дзіцем
Зусім не той стала.
Быццам свет спаткала мілы,
Бавілася, гаманіла...
I князёўне маленечкай
Сарочачкі шыла.
Рукавочкі маленькія
Шоўкам вышывала,
Калыхала, і купала,
I сасіла дбала.
Бо княгіні толькі ўмеюць:
Народзіць і кіне,
А гадаваць ды даглядаць
Не ўмеюць княгіні.

А потым стогне: «Забывае
Мяне мой Поль альбо Філат!»
За што ж дзіця цябе згадае?
За тое ўсё, што прывяла?
А мая сваю дачушку
Сама даглядала.
А п’янага свайго князя
I не дапускала.
Нібы яблычка ў садочку,
Дзіця брала сілы.
I гаварыць ужо стала,
Княгіня вучыла
Вымаўляць малую «мама»,—
«Тата» не вучыла...
I кніжачак з куншцікамі [117] Куншцікі — узоры, упрыгожванні.
Ў Ромні накупіла.
Забаўляла, размаўляла
I богу маліцца,
I азбуцы па куншціках
Схіляла вучыцца.
I што божы дзень купала,
Рана спаткі клала
I на яе пыліначцы
Ўпасці не давала.
I ўсю ночаньку над ёю
Лунала, не спала.
Наглядалася з пяшчотай
Князёўнай сваёю...
Жаніха яе вітала,
Цешылася з ёю,
Плакала: даўгія косы
Ужо расплятала.
А як толькі свайго князя
П’янага згадала —
У мундзіры... Дый закрыла
Ўплаканыя вочы.
А малечы нібы сніцца,
Бы вымавіць хоча:
— Не плач, мама, не расплятай
Мне даўгія косы:
Пасякуцца... А дзень божы
Радасці прыносіць
Матулі сваёй шчаслівай
Дачушка даткліва.

Як таполя, вырастае
Свету на падзіву.
Вырастае... Ды нядоуга
Цешыць сэрца мае
Сваёй маці. Бог на свеце
Княгіню карае...
А за што? Дзівосна людзям,
Бо ніхто не знае,
Чаму добрае канае,
Злое ажывае?
Занядужала княгіня,
I князь схамянуўся,
За бабкамі-шаптухамі
Па сёлах крутнуўся.
Наехалі... Захадзілі.
Лечылі, шапталі...
Пакуль яе, гаротніцу,
У труну паклалі.

Не стала на сяле княгіні,
Гудуць зноў гуслі ўвесяле.
А сірата яе ў сяле,
Як адарвалі ад галіны
Яе аднюткую ў імгле:
Някормленая ходзіць боссю,
Сарочачку да зносу носіць.
Нябогу не шкадуе сквар.
Шчавульнік есць, ставочкі гаціць
З малымі ў лужынах, дзе яр.
Памыйся, сэрдачка! Бо маці
Вунь пазірае з небыцця —
Не пазнае сваё дзіця.
I думае: цябе не стала...
Памыйся, сэрца, каб пазнала
Цябе, адзіную сваю...
I госпада б багаслаўляла
За долю добрую тваю.
Памылася. А з ласкай людзі
Прыбралі, ў Кіеў адвязлі
У інстытут. А там што будзе,
Пабачым.
Гуслі на святле...
Гуляе князь, гуляюць госці,
Рвуць палаты на памосце,
А голад стогне на сяле.

I стогне ён, стогне па ўсёй Украіне.
Гасподня кара. Тысячамі гінуць
Галодныя людзі. А сцірты гніюць.
А паны й мякіну жыдам прадаюць.
Ды голаду рады, ды бога гукаюць,
Каб яшчэ гадок хоць недарод трываў.
Тады б і ў Парыжы ды і ў іншым краі
Наш брат хутаранін сябе паказаў.
А бог сабе дрэмле. Бо сталася б дзіва,
Каб і чуць і бачыць — і не пакараць.
Або аж занадта ўжо доўгацярплівы...
Гады мінаюць; людзі гінуць,
Лютуе голад на Ўкраіне,
Галеюць сёлы-бабылі.
А ў князя сцірты пагнілі.
А ён, каб што там, п’е, гуляе
Ды карчмара з грашмі чакае.
Няма яго... Руні ўзышлі,
I рады людзі, бога просяць...
Аж раптам з Кіева прывозяць
Князёўну. Сонейка ўзышло
Над абакрадзеным сялом.
Карая вачмі смуглянка
Вылітая маці.
Ды зажураная, ў смутку...
Чаго б сумаваць ёй?
Альбо, можа, ўжо такою
I свет прывітала?
Альбо, можа, маладая
Ці не пакахала
Каго-небудзь? Не, нікога.
Вясёла гуляла,
Як ласачка з кубельчыка,
На свет пазірала
З таго Кіева. Аж покуль
Пабачыла сёлы
Змучаныя. I таму ёй
Стала невясёла.
Як шызая галубанька,
Сяло абляцела.
Ва ўсіх была, ўсіх бачыла,
Усіх абагрэла.
Там словамі прывітала,
Там пачаставала...
Штодзень божы абходзіла
Сяло. Памагала
Усякаму. А сіроты
Прыходзілі. I маткаю
Сваёю святою
Яе звалі. Маліліся
Богу са слязамі
За яе. Да з’явіліся
Гандляры з грашамі.
Радуецца, прадае князь
З мякінаю жыта
I малаціць выганяе
Людзей недабітых.
Змалацілі, хай не вадзіць,
За адну гадзіну,
За гумном правеялі...
Князь без адпачыну
На барышы запрашае,
I п’е, і гуляе
Аж у гаі... Бо ў пакоях
Дачка спачывае.

Гармідар, галас, гам у гаі,
Брыдота спеваў. Аж трашчыць
Жаночы рогат. Завывае
Сам гаспадар там: «Будзем піць,
Пакуль дачка салодка спіць».

А пад замком дачка сядзіць
Самотная ў сваім пакоі,
Адно глядзіць, як пад гарою
Чырвоны месяц аж гарыць,
3-за хмары ціха выступае.
I нібы горы ажываюць.
Дубы ў дубровы з рукава,
Як здані, ў поле вырушаюць.
Пугач пужае, і сава
З падстрэшша ў поле вылятае,
А жабы крахкаюць, гудуць.
Глядзіце, вочы-дабрадзеі,
Як зоркі божыя ўстаюць,
Усходзіць месяц, чырванее...
Нагледзьцеся, пакуль вас грэе,
А зоркі спаткі не даюць.
Галавою маладою
На руку прымлела,
Схілілася, да поўначы
На зоркі глядзела
Князёўна мая. Глядзела...
Потым плакаць стала.
Можа, сэрцу злое ліха
Ціха прашаптала?
Ды нічога. Паплакала,
Ўсміхнулася чула,
Памалілася, спаць легла
I ціха заснула.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.