Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Орская крэпасць
1847

ПАЛЯКАМ

Калі былі мы казакамі,
А уніі не чуць было [133] А уніі не чуць было... Маецца на ўвазе Брэсцкая унія 1596 г., па якой праваслаўная царква Беларусі і Украіны была аб’яднана з каталіцкай і падпарадкоўвалася Ватыкану. ,
Жыццё ў нас весела ішло!
Не ў шкодзе з ляхамі-братамі,
У згодзе з вольным стэпам самі
Жылі, кахаліся,— цвілі
Лілеі-дочкі ў кожнай хаце,
Сынамі цешыліся маці,
Сынамі вольнымі... Раслі,
Раслі сыны і весялілі
Бацькоўскі век, што адлятаў...
Аж покуль іменем Хрыста
Прыйшлі ксяндзы і запалілі
Наш ціхі рай. I разлілі
Крыві і слёз народных мора,
I крыж Хрыстоў ім быў апорай,
Як распінаць сыноў вялі...
Паніклі казакоў чупрыны,
Нібы стаптаная трава.
I плача-стогне Украіна!
За галавою галава
Дадолу падае.
Лютуе
Бязбожны кат, а ксёндз услед
Крычыць: «Te deum! алілуя!..»

Вось гэтак, ляша, дружа, брат мой,
Ксяндзы-абжоры і магнаты
Нас пасварылі, развялі,
А мы б у згодзе век жылі.
Падай жа нам руку, дай слова
I сэрца чыстае падай!
I зноўку іменем Хрыстовым
Адновім мы наш ціхі рай.

1847
Орская крэпасць — 1850 Арэнбург

ЧАРНЕЦ

У Кіеве на Падоле
Было калісь... I ніколі
Не вернуцца тыя дзеі,
Не вернецца і надзея,
Не вернецца... а я, браце,
Усё ж буду спадзявацца,
Усё ж буду выглядаці,
Сэрцу жалю задаваці.

У Кіеве на Падоле
Братэрская наша воля
Без халопа і без пана
Сама сабой у тумане
Развінула плечы смела,
Аксамітам шляхі сцеле,
А ядвабам насцілае
I нікога знаць не знае.

У Кіеве на Падоле
Казакі гуляюць.
Як ваду, вядром-цабэркам
Віно разліваюць.
Усе шынкі з шынкаркамі,
З вінамі, мядамі
Закупілі запарожцы
Дый п’юць чарпакамі.
А музыка раве, грае,
Людзей забаўляе.
А гурма бурсацтва з Брацтва [134] Брацтва — праваслаўныя арганізацыі на Украіне ў XVI— XVII стст., асветніцкія і культурныя цэнтры. Пры іх былі школы. Тут маецца на ўвазе Кіева-брацкая школа пры Брацкім Багаяўленскім манастыры.
Моўчкі пазірае.
Няма голай школе волі,
А то б дагадзілі...
Ды каго ж там з музыкаю
Людзі абступілі?

У аксамітных шараварах
Дарогу метучы матнёй,
Ідзе казак. «Ой, старасць, старасць!
Што творыш-робіш ты са мной?» —
I ўдарыў раптам у абцасы —
Аж закурыўся пыл! Вось так!
Яшчэ й запеў стары казак:
Па дарозе рак, рак.
Няхай будзе так, так.
Як бы гэта, маладзіцы,
Дам я дыхту абцасам,
Усім ботам дыхту дам.
Дастанецца й перадам!

А ўжо ж такі мае боты
Нагуляюцца з ахвоты!
Дам я дыхту абцасам,
Усім ботам дыхту дам.
Дастанецца й перадам!
Аж да Мяжыгірскага Спаса [135] Мяжыгірскі Спас — маецца на ўвазе манастыр ў Межгор’і (ля Кіева).
Патанцаваў сівы.
А за ім і таварыства
I ўвесь святы Кіеў.
Датанцаваў аж да брамы,
Крыкнуў: — Пугу! Пугу!
Прывітайце, чарнарызцы,
Таварыша з Лугу!
Браму тут жа адчынілі,
Казака ўпусцілі.
I зноў браму зачынілі,
Навек зачынілі
За сівым. А хто ж падаўся
Жыць у муры ціхім?
Сямён Палій, запарожац,
Недабіты ліхам.

Ой высока сонца ўсходзіць,
Нізенька заходзіць.
А па келлі ў доўгай расе
Стары чарнец ходзіць.
Ідзе чарнец у Вышгорад [136] Вышгорад — сяло на поўнач ад Кіева. Да татарскага нашэсця — горад, адсюль такая назва.
Паглядзець на Кіеў,
Пасядзець ды пажурыцца
Па тым, што пакінуў.
Ідзе чарнец Дзванковую [137] Дзванковая вада. Непадалёк ад манастыра была студня, якую звалі Дзванковая.
У яр ваду піці
Дый згадвае, як жа цяжка
Ідзе чарнец, ідзе ў келлю,
Дзе сцены нямыя,
Дый згадвае свае годы,
Годы маладыя.
Дастае пісьмо святое,
Голасна чытае...
А думкаю чарнец стары
Далёка лятае.

I ціхне мудрасць боскіх слоў,
I, нібы ў Сечы, ажывае
Братэрства ў келлі той, і зноў
Сівы, як лунь, з далёкіх сноў
У вочы гетман [138] Сівы... гетман — здраднік Іван Мазепа. зазірае.
Бярдзічаў, музыка іграе,
Масква і бразгат кайданоў,
Бары, снягі і Енісей...
I пакаціліся з вачэй
На расу слёзы... Бі паклоны!
I плоць старэчую ўнімай.
Пісанне божае чытай.
Чытай, чытай ды слухай звоны,
А сэрцу больш не патурай.
Яно цябе ў Сібір вадзіла,
Яно ў цябе ўвесь век блудзіла,
Прыспі ж яго і занядбай
Сваю Барзну і Фастаўшчыну.
Загіне ўсё, ты сам загінеш.
I не згадаюць, каб ты знаў...
I старац цяжка зарыдаў,
Чытаць пісьмо святое кінуў,
Хадзіў па келлі ён, хадзіў,
А потым сеў і зажурыўся:
— Нашто на свет я нарадзіўся,
Сваю Ўкраіну я любіў?
Завыў да вутрані ў званіцы
Вялікі звон. Чарнец устаў,
Надзеў клабук, ружанцы ўзяў,
Перахрысціўся, кій дастаў...
I за Ўкраіну памаліцца
Стары чарнец пашкандыбаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.