Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Орская крэпасць 1847 —
Масква 1858

***

Дзіўлюся сам. А дзе ж дзявацца?
I што рабіць, з чаго пачаць?
Людзей і долю праклінаць
Не варта. Як жа мацавацца,
З чужынаю сам-насам жыць?
Душой замкнёнаму як быць?
Каб мог я кайданы адолець,
То грыз бы іх. Ды не ўкусіць:
Не тая кузня іх кавала,
Не так жалеза гартавала,—
Тут не ўгрызеш. I гора нам!
Няволі катаржнай сынам,
У стэпе дзікім за Уралам.

Другая палова 1847
Орская крэпасць

***

Ой, радочак да радочка,
Вышываю я тры ночкі,
У мярэжку вышываю,
У нядзельку пагуляю.

Панёвачка-шаўковачка,
Любуйцеся, сябровачкі,
Любуйцеся, галубкі,
Запарожцы-казакі.

Любуйцеся, кахайцеся,
А з іншымі вянчайцеся,—
Замоўлены ручнікі...
От жа гэтак, казакі!

Другая палова 1847
Орская крэпасць

ХУСЦІНА

Ці божая гэта воля?
А ці яе доля?

Расла ў наймах, вырастала,
Сіраціну пакахала.
Небарак як голуб з ёю,
З бесталаннаю сваёю,
Ад зарніцы да зарніцы
Сядзяць сабе ва ўдавіцы.
Сядзяць сабе, размаўляюць
Ды Прачыстае чакаюць.
Дачакаліся... З Чыгрыну
На ўсю слаўную Ўкраіну
Зараўлі званы ў прызвоне,
Каб сядлалі хлопцы коней,
Каб гастрылі шаблі-мечы
Ды збіраліся дарэчы
На вяселле, заляцанне,
На крывавае гулянне.

У нядзельку ды ранюсенька
Сурмы-трубы заігралі.
У дарогу слаўныя кампанейцы
На дасвецці вырушалі.
А праводзіла ўдава свайго сына,
А ў яе ён быў адзіны.
А праводзіла сястра свайго брата.
А сіротку сіраціна
Праводзіла і каня паіла
З крыніцы да зараніцы,
Выносіла зброю — шаблю залатую
I стрэльбіцу-гакаўніцу.
А праводзіла тры полі, тры мілі,
Рассталіся пры даліне.
А дарыла шоўкам шытую хусціну,
Каб прыгадваў на чужыне.

Ой хусціна, хусціначка!
Вышыта ад сэрца.
Толькі той казацкай славы —
Каб акрыць сядзельца.

Вярнулася, ў жалю вяла,
На шлях біты пазірала.
Убіралася ўквячона,
Спадзявалася штодзённа.
А ў нядзельку на курганне
Выглядаць хадзіла ўранні.

Прайшло лета і другое,
На трэцяе — слынна
Вяртаюцца кампанейцы
На сваю Ўкраіну.
Ідзе войска, ўслед другое,
А за трэцім — ціха,
Не глядзі лепш, бяздольная! —
Вязуць табе ліха:
Кітайкай труна акрыта,
Плыве, бы ў нябыце.
А за ёю з старшынёю
Ідзе ў чорнай свіце
Сам палкоўнік кампанейскі,
Характэрнік з Сечы.
За ім ідуць есаулы,
Плачуць па-малечы.

Нясуць паны есаулы
Казацкую збрую:
Літы панцыр пасечаны,
Шаблю залатую,
Тры стрэльбіцы-гакаўніцы
I тры самапалы...
А на зброі... казацкая
Кроў пазасыхала.
Вядуць каня варанога
Капыты разбіты...
А на вараным сядзельца
Хусцінай акрыта.

Орская крэпасць
1847— Ніжні Ноўгарад
1858

А. В. КАЗАЧКОЎСКАМУ

Даўно было ўсё гэта. Ў школе
Такі ў настаўніка-дзяка
Украду спрытна пятака —
Бо я хадзіў амаль што голлю,
Ушчэнт змарнелы — дый куплю
Паперы аркуш. I зраблю
Малютку-кніжачку. Крыжамі,
I ўзорамі, і васількамі
Вакол лісточкі абвяду
Дый спісваю Скавараду
Альбо «Три царіе со дари» [139] «Три царіе со дари» — словы з каляднай песні.
Ды сам сабе у бур’яне,
Каб не пачуў хто, каб не ўбачыў,
Спяваю я ды плачу.
I давялося зноўку мне
На старасць з вершамі хавацца,
Мярэжыць кніжачку, старацца,
Спяваць да слёз у бур’яне.
I цяжка плакаць. I не знаю —
За што мяне гасподзь карае?
У школе мучыўся і рос,
Сівець у школе змусіў лёс,
У школе дурня й пахаваюць,
А ўсё за тога пятака,
Шо ўкраў маленькім у дзяка,
Вось так гасподзь мяне карае.

Дык слухай жа, мой галубе,
Мой орле-казача!
Як канаю я ў няволі,
Як нуджуся светам.
Слухай, браце, навучай
Сваіх малых дзетак,
Каб не рупіліся змалку
Вершаваць не ў спраце.
Калі ж нехта паквапіцца,
Дык употай, браце,
Няхай сабе у куточку
Вяршуе і плача
Ціхусенька, каб не чуў бог,
Каб і ты не бачыў.
Каб не давялося, браце,
Яму з карай брацца,
Як я цяпер у няволі
Мáю кару, браце.

Няйначай злодзей той з валамі,
Ў нядзелю крадуся я ў поле.
Таламі выйду [140] Таламі выйду... Талы (казахск.— пясчаныя ўзгоркі, зарослыя асакой. па-над Уралам
На стэп шырокі, як на волю.
I, пабітае, збалела
Сэрца здрыганецца,
Як рыбанька пад вадою,
Ціха пасміхнецца,
Пакрыляе галубкаю
Па-над чужым полем,
I я нібы ажываю
На полі, на волі.
I на гару высокую
Выходжу, дзіўлюся,
I згадваю Украіну,
I згадаць баюся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.