Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Орская крэпасць
1848

***

Ой, гляну я, падзіўлюся
На той стэп, на поле:
Ці не дасць бог літасцівы
Хоць на старасць волі?
Пайшоў бы я на Ўкраіну,
Пайшоў бы дадому,
Там бы мяне прывіталі,
Радыя старому;
Там бы я спачыў хоць трохі,
Молячыся богу;
Там бы я... Ды шкода й думкі —
Не будзе нічога.
Як жа ж гэта у няволі
Жыці без надзеі?
Людзі добрыя, наўчыце,
А то адурэю!

Орская крэпасць
1848

ЦАРЫ [150] У рукапісе Шаўчэнкі гэты твор не мае назвы.

Сястра старая Апалона [151] Апалон — бог сонца і мастацтва ў старажытных грэкаў. Яго сёстры — музы (іх было дзевяць) — пакравіцельніцы розных відаў мастацтва. !
Калі б вы часам, хоць на час,
Прыдыбалі б такі да нас,
Ды, як бывала у дні оны,
Узвысілі б свой божы глас
Да оды пышна-баявое,
Дый захадзіліся абое
Цароў, напрыклад, апяваць!
Бо як папраўдзе вам сказаць,
Дык вельмі ўжо і мне самому
Абрыдлі тыя мужыкі,
Пакрыткі, панічы, панкі;
Хацелася б сагнаць аскому
На каранованых галовах,
На тых памазанніках божых...
Ды што ж? Не ўтну! А як паможаш,
Пакажаш птахаў тых упрах
Скубці і патрашыць, дык, можа,
Й мы патрымаем у руках
Памазаннікаву чупрыну.
Пакіньце ж свой святы Парнас [152] Парнас — гара ў Грэцыі, дзе па ўяўленні старажытных грэкаў жылі Апалон і яго сёстры — музы. ,
Прыдыбайце хоць на гадзіну
Ды хоць старэнькі божы глас
Узвысьце, дзядзіна! Ды ладам,
Ды добрым складам, хоць на час,
Хоць на гадзіначку у нас
Мы венцаносную грамаду
Пакажам спераду і ззаду
Сляпым людзям. У добры час
Давай пачнём, мая парада!

І

У Ерусаліме не бачна нікога.
Вароты замкнёны, як быццам чума
Ў Давідавым месце [153] Давід — ізраільскі цар (з 1055 па 1015 да н. э.). Лічыцца, што ён валодаў паэтычным дарам і складаў рэлігійныя песні — псалмы. , захованым богам,
Сядзіць на пляцы. Не, чумы — дык няма!
А горшае ліха, благая часіна
Пакрыла Ізраіль: царова вайна!
Князі царовы, і ўсе сілы,
I юнакі, і ўвесь народ,
Замкнуўшы ў горадзе ківот,
Гурмой у поле павалілі
I там у бітвах сірацілі
Маленькіх дзетачак сваіх.
А ў месце маладыя ўдовы,
Ў сваіх святліцах адмысловых
Замкнуўшыся, дзяцей малых
Калышуць, плачучы. Прарока,
Давіда, прагнага цара,
Клянуць свайго гаспадара.
А ён, узяўшыся у бокі,
Па даху кедравых палат
У срэбнай рызе пахаджае
I, нібы кот той, пазірае
На сала, на зялёны сад
Суседа Гурыя [154] Гурый — военачальнік пры цару Давідзе. . А ў садзе,
У тым зялёным вертаградзе [155] Вертаград — фруктовы сад, вінаграднік. ,
Вірсавія [156] Вірсавія — жонка Гурыя, а пасля яго смерці — цара Давіда, маці цара Саламона. купалася,
Як у райскай плыні,
Таго Гурыя сябрыня,
Царова рабыня;
Купалася сабе з богам,
Грудзі свае мыла
I цара свайго святога
У дурні пашыла.
Сцямнела, і, цемрай кругом ахінёны,
Сумуе ў дрымотнасці Ерусалім.
У пышных палацах, нібыта шалёны,
Давід пахаджае — о цар неўпынёны!
I сам сабе кажа: «Я... Мы павялім!
Я цар над божым над народам!
I сам я — бог маёй зямлі!
Я — ўсё!..» А трохі потым
Рабы вячэру падалі
I кубак добрага сікеру [157] Сікер — хмялёвы напітак. ...
I цар сказаў, каб на вячэру...
Рабы рабыню прывялі,
Такі ж Вірсавію. Няўрокам —
Да божага цара-прарока
Сама Вірсавія прыйшла
I павячэрала, сікеру
З прарокам выпіла й пайшла
Крыху спачыць пасля вячэры
З сваім царом. I Гурый спаў.
Яму й не снілася, вядома,
Што ціха дзеялася дома,
Што з дому цар яго украў
Не золата, не серабро,
А лепшае яго дабро,
Яго Вірсавію украў.
А каб не ведаў ён аб шкодзе,
Дык цар забіў яго, і годзе!
А после цар пры ўсім народзе
Заплакаў трохі, абдурыў
Псалмом старога Анафана... [158] Абдурыў псалмом старога Анафана — біблейскі прарок часоў Давіда, абвінавачваў цара ў забойстве Гурыя. Цар, каючыся, напісаў пакаянны псалом.
I зноў вясёлы, і зноў п’яны
Каля рабыні захадзіў.

Святыя так цары жывуць.
А як жа простыя? Не знаю,
I раю вам таго не знаць
Ды і ні ў кога не пытаць,
Каб не зашкодзіла, бывае!..

II

Давід, святы прарок і цар,
Не вельмі быў благачасцівы.
Была дачка ў яго Фамар
I сын Амон [159] I сын Амон — старшы сын цара Давіда. Быў забіты сваім братам, які помсціў за сястру Фамар. . I нам не дзіва:
Бываюць дзеці і ў святых,
Ды не такія, як другіх,
А іншыя... Амон шчаслівы,
Прыгожы першы сын яго,
Ляжыць, хварэючы чагось.
Давід і стогне, і рыдае,
Рве рызу, попел пасыпае
З бяды сабе на галаву:
«Я без цябе не пажыву
I дня адзінага, мой сыне,
Мой лепшы, дарагі хлапчына!
Не ўбачу сонца і зару,
Я без цябе памру, памру!»
I, плачучы, ідзе да сына,
Ажно трушком нібы бяжыць,
А той, бугай сабе здаровы,
Ў харомах сваіх кедровых
Ляжыць,— аж стогне, а ляжыць.
Смяецца з дурня; аж галосіць,
Аж плача, бедны, бацьку просіць,
Каб да яго Фамар прыйшла.
«Мой добры бацька і мой цару!
Скажы сястры маёй Фамары,
Каб коржыкаў мне напякла
Ды каб сама і падала,
Пакаштаваўшы іх, устану
I ачуняю я». Назаўтра рана
Фамар спякла і падала
Для брата коржыкі. За рукі
Амон бярэ яе, вядзе
Ў пакоі цёмныя, кладзе
Сястру на ложак. Ломіць рукі,
Сястра рыдае і, рвучыся,
Крычыць да брата: «Схамяніся!
Амоне, браце мой здрадлівы!
Адзіны браце мой! Я... Я...
Сястра адзіная твая!
Дзе дзецца мне? Дзе грэх жахлівы
I сорам дзець? Цябе самога
I бог, і людзі праклянуць!..»
Не памагло-такі нічога!..
Вось так царэвічы жывуць,
Дурэючы на свеце.
Любуйцеся, людскія дзеці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.